Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Нібы прысеў пасля канцэрта...
Адзін месяц і чатырнаццаць гадоў. Роўна столькі спатрэбілася скульптару Аляксандру Каструкову, каб зрабіць помнік народнаму артысту СССР і Беларусі, заснавальніку ансамбля “Песняры” Уладзіміру Мулявіну, які днямі ўсталявалі ў Мінску.
Далей
|
Аддаць усё…
Восенню на разгляд у Палату прадстаўнікоў павінны патрапіць папраўкі ў Закон аб аўтарскім праве. Мы ўжо распавядалі, якія пытанні паўсталі перад распрацоўшчыкамі змяненняў і дапаўненняў (“К” №19). Сярод найбольш дыскусійных — розгалас вакол дагаварных адносін. У заканадаўства прапануецца ўвесці спрошчаны механізм заключэння ліцэнзійнага дагавору па прынцыпе адкрытых ліцэнзій. Паспрабуем разабрацца, у чым іх асноўныя прынцыпы, як яны дзейнічаюць і ці запатрабавана гэтая форма ў рэаліях Беларусі.
Далей
|
Чым больш знаходак, тым больш пытанняў
Сёлетні археалагічны сезон для даследчыкаў Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку багаты на знаходкі XII стагоддзя. Спачатку ў археалагічных шурфах трапілася зашпілька для кніг. Старажытная драбяза стала важкім аргументам, які пацвердзіў: бібліятэка ў манастыры складалася пад асабістым наглядам Ефрасінні Полацкай. Пасля масмедыя застракацелі выявай жаночай — што само па сабе надзвычайная рэдкасць — пячаткі. Вучоныя высветлілі: манастырскі штамп непасрэдна належаў Прападобнай. Не паспела грамадскасць абмеркаваць гэтую навіну, як з Полацка прыляцела чарговая сенсацыя: сярод кавалкаў будаўнічага смецця ў выкапаным слоі зямлі знайшлі выяву плана старажытнага храма. Ён “маладзейшы” за вядомыя ў свеце раннія чарцяжы не менш, як на стагоддзе.
Далей
|
Беларускі тэатр: карта магчымых крокаў
На працягу 5 гадоў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры краіны даследаваў спажывецкія стратэгіі паводзін насельніцтва на рынку культурных тавараў і паслуг. Даследаванне паказала, што сцэнічнае мастацтва прываблівае 22,9 працэнта беларусаў — столькі ў нас актыўных наведвальнікаў тэатраў. Такія высновы даследавання намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі Ірына Лашук агучыла на калегіі Мінкультуры пра стан, праблемы і перспектывы развіцця тэатральнай дзейнасці ў Беларусі.
Далей
|
Вызначыць набалелае
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб стане, праблемах і перспектывах развіцця тэатральнай дзейнасці ў краіне. Выступоўцы ўздымалі актуальныя для дзяржаўных рэпертуарных тэатраў пытанні, агучвалі праблемы прыватных тэатральных калектываў, разважалі аб стане сучаснай тэатральнай крытыкі.
Далей
|
Палітарная туга
Яшчэ дзясяткі тры гадоў таму пачуць на свае вушы ідэальную беларускую мову можна было ў высакакласных дыктараў нацыянальнага радыё, у Купалаўскім як галоўным тэатральным носьбіце беларускасці. Сёння ж кансультанты па дакладным маўленні — сапраўдная філалагічная рэдкасць. “К” знаёміць вас з Лідзіяй НАЛІЎКАЙ — рэдактарам, які дапамагае сусветнаму кінематографу загаварыць па-беларуску з адмысловай інтанацыяй і класічнай асіміляцыяй.
Далей
|
Ніцяных скрыжаванняў абярэг
Чым для сучаснага чалавека з’яўляецца вышыўка? Калісьці ёй надавалі магічнае значэнне, кадзіравалі ў арнаментах пажаданні шчаслівага лёсу чалавеку і спадзяваліся на абярэгавую моц скрыжавання нітак. Для прадстаўніц грамадскіх аб’яднанняў украінцаў у Сінявокай рознакаляровыя шыўкі — непарыўная повязь з роднымі мясцінамі. Сёлета фотаздымкі лепшых узораў творчасці тых майстрых сабралі ў альбоме “Украінская вышыўка — духоўная і культурная спадчына ўкраінцаў у Беларусі”.
Далей
|
Музейны бліц: топ-ліст таямніц
Імя народнага паэта Беларусi Янкі Купалы ўшанавана ва ўсім свеце. Але ўсё роўна аматараў купалаўскай спадчыны сцежкі рана ці позна прывядуць у Купалаўскі дом — Літаратурны музей Янкі Купалы. Галоўны захавальнік фондаў Надзея Саевіч ды супрацоўнікі аддзела навукова-фондавай работы Валянціна Ціханавецкая, Марына Плаўская і Інга Цераховіч дапамаглі “К” скласці ўмоўны топ-ліст самых цікавых і незвычайных экспанатаў музея.
Далей
|
Купала-тур: ад Адэсы да Парыжа
Янку Купалу можна назваць народным дыпламатам, які імкнуўся праз літаратуру наладзіць масты паміж рознымі народамі. Пра гэта і міжнародны праект “Янка Купала ў дыялогу культур” да 135-годдзя з дня нараджэння творцы. З ім супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Песняра пабывалі у шэрагу краін.
Далей
|
Тэатр паміж вучэбным працэсам, касай і планам
Для мяне гэта гісторыя пачалася надзвычай надзённа: прыйшла ў касу набыць для дзяцей білеты ў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. І нечакана сутыкнулася з адменамі: з майскай афішы “вылецела” чатыры спектаклі. Аказалася, тэатр чакае карэнная перавёрстка рэпертуару: верагодна, у новым сезоне на дзённыя спектаклі можна будзе патрапіць толькі ў выхадныя дні і ў канікулярны час.
Далей
Каментарыі (1)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"