Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Прачыталі — адрэагавалі
На свяце ў Белавежскай пушчы карэспандэнт “К” змог не толькі на свае вочы пабачыць зуброў, патрымаць у руках рыцарскі меч і паспяваць разам з грамадой шлягер, прысвечаны запаведніку.
Далей
|
Ці стане Міхееўка “аўтэнтычным” аграгарадком?
Чарнобыльская тэма зноў на старонках “К”. І гэта натуральна. На Магілёўшчыне і Гомельшчыне жывуць пацярпелыя ад чарнобыльскай навалы. А значыць, іх сацыяльнае абслугоўванне павінна быць паўнацэнным, і гэта, канешне ж, датычыць і культурнага складніка. Сёння мы зноў распавядаем пра правы перасяленцаў — тых людзей, якія, ратуючыся ад радыяцыйнай бяды, атрымалі дзяржаўную дапамогу, змаглі перасяліцца на “чыстую” тэрыторыю. Зразумела, што ім, адарваным ад роднай глебы, прыходзілася нялёгка: трэба было ўжывацца ў новы побыт, шукаць новыя месцы працы, наладжваць кантакты з новымі людзьмі. Карацей, адаптавацца да жыцця. Адаптацыя так або інакш ужо адбылася: з часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло больш за 20 гадоў. Але ўвага да гэтых людзей з боку дзяржавы ніколі не змяншалася. Згодна з сацыяльнымі стандартамі, жыхары такіх раёнаў мелі і маюць сучаснае медыцынскае абслугоўванне, бясплатнае харчаванне дзяцей у школах, многія іншыя сацыяльныя льготы. Але культурнае абслугоўванне тут наладжана часам не належным чынам — яўная хіба мясцовага кіраўніцтва, якое павінна заўжды памятаць , што чалавек, страціўшы малую радзіму і захаваўшы яе традыцыйную культуру ва ўласнай душы, прагне творча самарэалізавацца на новым месцы жыхарства, каб зноў адчуць сябе запатрабаваным і адметным. І тут роля культасветнікаў — неацэнная. Гаворка ў матэрыяле пойдзе пра Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці, дзе названая сітуацыя далёкая ад ідэальнай.
Далей
|
Каб раскрыць душу чалавечую...
З 25 па 28 верасня праходзіў Першасвяціцельскі візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Яго Святасць наведаў тры беларускія гарады: Мінск, Полацк і Віцебск. “К” папрасіла падзяліцца ўражаннямі, якія пакінуў прыезд Патрыярха Кірыла, дзеячаў культуры, мастацтва і рэлігіі Беларусі.
Далей
|
“Я к табе прылятаю, Белавежская пушча...”
Як вядома, 3-га кастрычніка Нацыянальны парк “Белавежская пушча” адсвяткуе 600годдзе з часу ўсталявання запаведнага рэжыму. У межах гэтага дня Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі ўпраўленнямі і раённымі аддзеламі культуры падрыхтавана вялікая культурная праграма. Што ж чакае гасцей святочнага мерапрыемства?
Далей
|
Візіт Патрыярха Кірыла
15 верасня ў Прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы адбылася канферэнцыя на тэму “Аб Першасвятарскім візіце ў Беларусь Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла”. У мерапрыемстве бралі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, настаяцель прыхода ў гонар Усіх Святых горада Мінска Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Фёдар (Поўны), выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархату Уладзімір Грозаў і адказны за сувязі са СМІ Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Аляксей Шынкевіч.
Далей
|
А можа, Багдановіч?
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча можна ўбачыць аўтарскі праект майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук “Панна DOLL/Я” і выбраныя работы фотамастака Мікалая Мамінава.
Далей
|
След у след за… Багушэвічам
Як вядома, адным з галоўных мерапрыемстваў на Дні беларускага пісьменства ў Смаргоні стане адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. А дзе ж выраблялі гэты твор манументалістыкі, хто кіраваў гэтай работай, калі і ў каго ўзнікла задума стварыць знакавую для Беларусі скульптуру?
Далей
|
Восеньская туга Агінскага
Ёсць на Смаргоншчыне вёска Вётхава, дзе нарадзіўся чалавек, якім цяпер ганарацца на яго малой радзіме. Гэта Арсен ЛІС, вядомы беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца і краязнаўца. Доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай Прэміі Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі — Арсена Сяргеевіча не патрэбна прадстаўляць шырокай публіцы. Пра Смаргоншчыну, гэты адметны беларускі край, пра арыгінальныя жніўныя песні на сваёй малой радзіме, пра Дзень беларускага пісьменства напярэдадні свята карэспандэнт “К” пагутарыў з навукоўцам.
Далей
|
Колькі каштуе пажарная бяспека?
Вяртаючыся да надрукаванага
Як ужо паведамляла “К”, на працягу апошніх двух месяцаў згарэлі дзве ўстановы культуры Беларусі: Марохараўскі СДК Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і Цэнтр рамёстваў у вёсцы Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці. Усё гэта прыцягнула ўвагу да актуальнай як у летнія месяцы, так і цягам усяго года тэмы пажарнай бяспекі і аховы працы. Цяпер ва ўсе ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама ў падпарадкаваныя Міністэрству культуры арганізацыі накіраваны ліст, дзе гаворыцца аб прыняцці неабходных мер па падрыхтоўцы да зімовага ацяпляльнага сезона 2009 — 2010 па забеспячэнні пажарнай бяспекі згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2009 г. № 787 “Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд”.
Наша размова з галоўным спецыялістам упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іванам Лагашам пра папярэднюю публікацыю “К” “Як ліквідаваць дэфіцыт у 212 вогнетушыцеляў?” (“К” № 30 2009 г.), якая і стала цэнтрам артыкула, паступова перайшла да праблем, з якімі даводзіцца сутыкацца супрацоўнікам раённых аддзелаў культуры, адказных за арганізацыю работы і кантроль па ахове працы.
Далей
|
Што здарылася ў Цэнтры рамёстваў?
Сітуацыя
Колькі нумароў таму наша газета ў рубрыцы “Родная зямля: час крэатыву” пісала пра надзвычай актуальную ў час летняй спёкі тэму — пажарнай бяспекі. Гаворка ў матэрыяле вялася пра згарэлы Марохараўскі СДК і пра стан пажарнай бяспекі ва ўстановах культуры Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. І зусім невыпадкова падзагаловак да матэрыялу нагадваў: “Варта звярнуць увагу кожнай установе культуры рэспублікі!”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"