Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
"Дынаміка - фортэ!"
Вядомы музыкант з Малдовы Канстанцін МАСКОВІЧ ужо можа лічыцца заўсёднікам "Славянскага базару ў Віцебску": ён наведвае форум ужо дзесяць гадоў запар. Здаецца, яшчэ крыху - і пан-флейту, на якой ён грае, мы пачнём успрымаць як наш нацыянальны інструмент: так палюбілася яна беларусам.
Далей
|
На старце - мюзікл
Вядомы расійскі кампазітар і прадзюсер Кім БРЭЙТБУРГ - даўні сябра "Славянскага базару ў Віцебску". Гэтым разам ён прыедзе да нас, як высветлілася, не толькі са сваім творчым вечарам, што пройдзе ў рамках Дня Саюзнай дзяржавы, але і з новым сумесным беларуска-расійскім праектам.
Далей
|
Глісанда Таісіі Павалій
Народная артыстка Украіны Таісія Павалій - фігура для "Славянскага базару ў Віцебску" шмат у чым знакавая. І сімвалічная. З яе перамогі ў 1993-м, калі фестываль праводзіўся другі раз, пачаўся адлік конкурсных Гран-пры (на першым "Славянскім базары" такую высокую ўзнагароду журы вырашыла не прысуджаць). Сімвалічна і тое, што сёлета славутая спявачка сама ўзначаліць журы. Прычым ужо ў статусе не проста знакамітай артысткі, а яшчэ і саветніка па культуры Прэзідэнта Украіны. Дагэтуль яна неаднойчы прыязджала на фестываль як адна з самых дарагіх госцяў, удзельнічала ў розных канцэртных праграмах, спявала сола і дуэтам. Так што сувязей з Віцебскам, адкуль пачалася яе зорная кар'ера, яна не перапыняла.
Далей
|
Да Радзівілаў за оперным багаццем
“Вечары оперы і балета ў замку Радзівілаў” — адбыліся і сталі першым фестывальным праектам адноўленага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Разам са святамі камернай музыкі “Музы Нясвіжа”, што цягам вось ужо 15-ці гадоў ладзяцца тут Нацыянальным канцэртным аркестрам нашай краіны, “Вечары...” склалі гэткі “нясвіжска-фестывальны дыялог”.
Далей
|
“Начны дазор” па-шапэнаўску
Цікавасць да новага праекта Беларускай дзяржаўнай філармоніі “Ноч музыкі” была вялізнай. Такі праект ладзіўся ў нас упершыню: больш як пяцігадзінны мастацкі марафон, прычым складзены не з эстрадных твораў, а з канцэпцыйных музычных, харэаграфічных, тэатралізаваных нумароў розн а й п р а цягласці, і ўсё — у гонар Шапэна.
Далей
|
Санджа, ды не на банджа
У жанры “ўсходняга фэнтэзі”
Знаёмства з традыцыйнай культурай таго або іншага народа свету не заўсёды бывае набліжаным да сапраўдных вытокаў: здараецца, гледачу прапануюць ужо адаптаванае пад яго густ відовішча, заснаванае не столькі на фальклоры, колькі на яго разнастайных апрацоўках і стылізацыях. Іншая справа — канцэрт “Карэя, агучаная душа” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які меў не толькі мастацкае, але і папраўдзе навуковае начынне: нам было прапанавана аўтэнтычнае выкананне жанраў, унесеных UNESCO ў Cпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей і нават названых шэдэўрам вуснай нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Далей
|
Джазавая сімфонія Шапэна, або Дзённікі скрыпкі і… пілы
Тэма 200-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна чырвонай ніткай прайшла скрозь буйны Міжнародны цыкл канцэртаў “Мінская вясна2010” Беларускай дзяржаўнай філармоніі і мноства іншых мерапрыемстваў, выклікаўшы цэлы шэраг абменных выступленняў, сумесных творчых праектаў. Нашы музыканты і кампазітары раптам адчулі яго “сваім”, польскія ж госці — падкрэслілі сусветныя маштабы ягонага ўнёску ў культуру.
Далей
|
Убачыць Парыж і…
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі працягвае наладжваць і ўмацоўваць міжнародныя кантакты. Днямі госцем тэатра стаў народны артыст Расіі, знакаміты танцоўшчык, прадзюсер і рэжысёр Андрыс Ліепа, які завітаў да нас са сваім праектам “Рускія сезоны ХХІ стагоддзя”.
Далей
|
А вы паляцелі б у свет Шапэна?
Замест тэатральнага званка ў нашым адноўленым Вялікім тэатры гучыць мелодыя Паланеза Ф.Шапэна. Многія здзіўляліся: якое дачыненне яна мае да нашага Опернага? Шапэн, як вядома, ні опер, ні балетаў не пісаў. Цяпер гэтае пытанне — залішняе: на нашай сцэне ў Год вялікага музыканта адрадзілі балет “Шапэніяна”, пастаўлены на пачатку мінулага стагоддзя знакамітым М.Фокіным паводле аркестраванай фартэпіяннай музыкі польскага рамантыка. Прычым менавіта гэты Паланез становіцца ў балеце уверцюрай і кодай, быццам ствараючы нябачную арку над астатнімі творамі геніяльнага майстра.
Далей
|
Ідзём на кантакт
У сталіцы з’явілася яшчэ адна оперная трупа — эксперыментальная. Першай яе пастаноўкай сталася неўміручая класіка — “Любоўны напой” Г.Даніцэці, перакладзены ўсяго для... дзесятка ўдзельнікаў, уключаючы работнікаў сцэны і грымёраў. Чым не гатовы выязны спектакль?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"