Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Маладое Маладзечна
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што пачынаўся з 1993 года, святкуе юбілей: 11 — 12 чэрвеня ён пройдзе ў 20-ты раз.
Далей
|
Урачыстасць у Акадэміі
3 чэрвеня з удзелам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі, міністра культуры краіны Анатолія Маркевіча, міністра адукацыі Ігара Карпенкі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
адбылося ўшанаванне пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў,
лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і падтрымцы таленавітай моладзі.
Далей
|
Балетны пераход да лета
11 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ўрачыста адкрые свой штогодні праект “Балетнае лета ў Вялікім”. Але гэта не значыць, што да пачатку гэтага фестывалю ў нас не было значных харэаграфічных падзей — наадварот! Пад знакам харэаграфіі, прычым самых розных кірункаў, прайшоў увесь канец мая і першыя летнія дні: пераход да новай пары года быў не проста плаўным, а папраўдзе пластычным. Што ні кажыце, а пластычнасць і эвалюцыйнасць — у чымсьці блізкія па сэнсе.
Далей
|
Лебедзі жывыя і механічныя
Прэм’ера балета “Лебядзінае возера” ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі стала не проста працягам сезона, але і своеасаблівым падарункам гледачам напярэдадні дня народзінаў тэатра: 25 мая яму споўнілася 88.
Далей
|
“Шкурная” цікавасць
П’еса “Шкура” нашай маладой аўтаркі Алёны Іванюшанка — зусім не пра скураныя вырабы. Жорсткая, балючая, яна пра ўзаемаадносіны ў асяроддзі падлеткаў дзявочымі вачыма. Перакладзеная на некалькі моў, выдадзеная ў анталогіі сучаснай беларускай драматургіі, яна атрымала безліч чытак у розных краінах свету, шэраг прэстыжных узнагарод. І, нарэшце, увасоблена сталічнай тэатральнай кампаніяй HomoCosmos, якая, у адпаведнасці са сваёй назвай, спецыялізуецца на даследаванні чалавека — асэнсаванні макра- і мікракосмасу яго фізіялогіі, душы і соцыуму.
Далей
|
Межы для драматургіі
Бягучы тыдзень для тэатральнай грамадскасці — незвычайны. Бо з мінулага панядзелка і акурат да заўтрашняй нядзелі ў сталіцы праходзіць Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі.
Далей
|
Як папера перамагае метал
Вялікі тэатр — вялікія планы. І ажыццяўляюцца яны не толькі паслядоўна, але і паралельна. Днямі тут адбылася прэзентацыя макета і рэжысёрскай канцэпцыі оперы “Самсон і Даліла” К.Сен-Санса, пастаноўка якой запланавана на наступны сезон.
Далей
|
“…Возера” без слёз
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца прэм’ера шостай для гэтага калектыву пастаноўкі “Лебядзінага возера” П.Чайкоўскага. Але ніякага возера няўцешных слёз, пралітых над лёсам няшчасных герояў, быць не павінна: пра тое, што ў чарговай версіі чакаецца хэпі-энд, харэограф-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Беларусі і СССР Валянцін Елізар’еў паведаміў яшчэ напярэдадні, на прэс-канферэнцыі з нагоды вяртання балета ў рэпертуар.
Далей
|
Тэатральная адліга пасля каранавіруснай “замарозкі”?
Сучасныя п’есы маладых драматургаў апошнім часам не такія ўжо рэдкія на нашай сцэне. Гэтым разам збегліся прэм’еры паводле твораў з Расіі і Украіны. Чым не нагода паразважаць, што хвалюе аўтараў з краін-суседзяў? І як гэта закранае нас, адбіўшыся ў беларускіх пастаноўках? Нарэшце, як рэагуе публіка? Сыходзіць, не дачакаўшыся фіналу, ці застаецца яшчэ і на абмеркаванне?
Далей
|
Збіраюцца ў Ліду “народнікі”
Сёння ў Лідзе ўрачыста пачнецца заключны этап IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча. Напярэдадні падзеі мы гутарым з Аленай СЕРАКОВАЙ — дырэктарам Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, на базе якога традыцыйна і ладзяцца конкурсныя праслухоўванні. Дарэчы, наша размова прыпала акурат на Сусветны дзень акардэона: калісьці ў 1829 годзе менавіта 6 мая венскі майстра атрымаў патэнт на вынайдзены ім музычны інструмент. Супадзенне? Але ў Лідзе, як высветлілася, пра гэта памятаюць і штогод адзначаюць свята адмысловымі канцэртнымі імпрэзамі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"