Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Узаемапавага як мадэль Сусвету
8 чэрвеня ў сталіцы распачаўся фестываль манументальнага мастацтва “Манумент”.
На ім будзе задзейнічаны шэраг выставачных пляцовак, сярод якіх галоўная — Палац мастацтваў.
Падчас фестывалю мяркуецца наладзіць круглы стол па праблемах захавання манументальнай
спадчыны савецкай эпохі, вызначэнні яе месца ў культурнай прасторы суверэннай краіны.
Што ні кажы, але нацыянальная мастацкая школа, якой мы справядліва ганарымся, сфармавалася
ў савецкі час. Магчыма, гледзячы як пойдзе гаворка, сумоўе закране пытанні больш шырокага
кантэксту. Днямі адбыўся і першы вернісаж фестывалю. У Нацыяльным гістарычным музеі
адкрылася выстава творчасці рэстаўратараў “Зандажы і міражы”.
Далей
|
Мера ў кожнага свая
У Палацы мастацтва адначасова з выставай “МІЖ НАМІ/INTER NOS” (Ігар Гардзіёнак, Павел Татарнікаў, Аляксандр Шапо і Сяргей Шэмет) днямі прайшла і яшчэ адна творчая імпрэза, таксама групавая — выстава “Мера”. Яе ўдзельнікі — мінскія мастакі Уладзімір і Андрэй Савічы і палачанін Аляксандр Канавалаў.
Далей
|
Мастацтва вандруе без візы
У сталічным цэнтры сучасных мастацтваў, экспазіцыйная пляцоўка ля плошчы Якуба Коласа, ладзіцца чарговае свята станоўчых эмоцый. Я кажу гэта, бо знаёмства з густоўнымі мастацкімі творамі для людзей з адпаведнымі эстэтычнымі запытамі заўжды свята, асабліва калі ўнутры бракуе іншых падстаў для пазітыўнай ацэнкі рэчаіснасці. Дык вось, гледачу прапануецца міжнародная выстава “Гравюра без межаў”. Так, мастацтву віза не патрэбна.
Далей
|
Аўра “Дома Бембеля”
Персанальная выстава Эдуарду Астафьеву, якую можна лічыць эскізам да яго будучай экспазіцыі-2022, працуе ў памяшканні Беларускага саюза мастакоў, вядомым як “Дом Бембеля”.
Далей
|
Код творчасці ў канцэнтраванай тэзе
Адной з асноўных мэт аб’яднання мастакоў у творчы саюз, паводле статута гэтага саюза, з’яўляецца актывізацыя выставачнай дзейнасці. Мастак можа думаць, што працуе выключна дзеля ўласнага задавальнення, альбо мець у прыярытэце матэрыяльны эквівалент сваёй працы, але, калі ён не мае сваёй глядацкай аўдыторыі, дык яго нібыта і няма. Не ў фізічным, зразумела, сэнсе, але як асобы сацыяльна значнай.
Сённяшняе кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў доўжыць практыку, напрацаваную яшчэ да апошняга з’езда БСМ, калі выставы нацыянальнага маштабу ладзяцца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Прыкладам можа быць нядаўняя рэспубліканская выстава да сумнай гадавіны Чарнобыля, арганізаная ў Гомелі. “К”, нагадаем, прысвяціла ёй разварот. Вось і зараз старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык ладзіць сваю персаналію ў Хойніках.
Далей
|
Між намі і для нас
У сталічным Палацы мастацтва экспануюцца творы чатырох вядомых мастакоў, якія сёлета спраўляюць юбілеі. Гэта Ігар Гардзіёнак, Павел Татарнікаў, Аляксандр Шапо і Сяргей Шэмет. Экспазіцыя мае назву “МІЖ НАМІ/INTER NOS”. Згаданыя творцы — аднагодкі. У бягучым годзе ім па 50. А з назвы вынікае, што гэта мастацкая акцыя — свайго роду сяброўскае сумоўе, але папрысутнічаць на якім запрошаны ўсе, хто цікавіцца альбо творчасцю гэтых канкрэтных майстроў сваёй справы, альбо выяўленчым мастацтвам увогуле ці проста прагне свята для душы. А сустрэча з сапраўдным мастацтвам і ёсць такое свята.
Далей
|
Мастак у інтэр’еры горада
У сталіцы на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай адкрылася штогадовая выстава “Мастак і горад”.
Гэтым разам яна прысвечана творчасці выдатнага жывапісца Леаніда Шчамялёва. На вялікіх шчытах
размешчаны рэпрадукцыі 34 карцін майстра. Выявы суправаджаюцца біяграфіяй аўтара і тлумачальнымі тэкстамі. Акрамя таго на плакатах, пастаўленых на мальберты і размешчаных вакол вулічнага гадзінніка, распавядаецца гісторыя праекта ад першай выставы да сённяшняга дня. Сам праект для Мінска ўжо традыцыйны. Упершыню выстава рэпрадукцый адбылася ў 2012 годзе. З таго часу “Мастак і горад” знаёміць мінчукоў і гасцей сталіцы з асобамі і з’явамі нашай выяўленчай
культуры, актуальнымі для беларускага грамадства незалежна ад іх гістарычнага ўзросту.
Далей
|
Больш правоў — больш абавязкаў
30 красавіка ў Кобрыне адбылася Рэспубліканская нарада па тэме “Праблемныя пытанні
пры выкананні работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях
катэгорыі “3”. У нарадзе бралі ўдзел міністр культры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства і іх намеснікі Віталь Бейлін, Наталля Хвір,
Наталля Лапаціна, Святлана Краюшкіна, Ірына Карповіч. Кіраўніцтва Брэсцкай вобласці
прадстаўлялі старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка і ягоны намеснік Генадзь Барысюк,
начальнік упраўлення культуры Сяргей Панасюк, адказная за каардынацыю ўпраўленняў
культуры вобласці Святлана Раманюк. Ад Кобрыншчыны былі старшыня райвыканкама
Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні Іван Карабко, начальнік аддзела культуры Валянціна
Пакалюк.
Былі на нарадзе прадстаўнікі ад усіх абласцей краіны і горада Мінска, а таксама супрацоўнікі ААТ “Белрэстаўрацыя” і навукова-праектнага цэнтра “РЭСТАБІЛІС”.
Пасля завяршэння рабочай часткі нарады яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць палеглых ў Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да помніка вызваліцелям Кобрыншчыны.
Далей
|
У патрэбны час, у патрэбным месцы
На дадзены момант галоўная падзея года ў галіне выяўленчага мастацтва — Нацыянальны скульптурны фэст, які быў разгорнуты на самых значных экспазіцыйных пляцоўках сталіцы. Наладзіць такую імпрэзу ва ўсіх адносінах значна цяжэй, чым аналагічныя агляды жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скульптура, як казаў мне калісьці аўтар помніка Першадрукару ля Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Дранец, гэта мастацтва цярплівых. Манументальная і манументальна-дэкаратыўная пластыка робіцца не “на злобу дня”, як гэта калі-нікалі могуць дазволіць сабе жывапісцы і графікі, але з разлікам на гістарычную перспектыву. Манумент у выставачную залу не зацягнеш, а пластыка малых форм часта для творцы толькі падрыхтоўчы матэрыял у працэсе працы над ім. Можа атрымацца, што калі скульптар насамрэч паспяховы, дык увесь ягоны творчы набытак месціцца на вуліцах і плошчах, а на персанальную выставу дык няма чаго прадставіць. Прынамсі, з такой праблемай мог бы сутыкнуцца нават геній усіх часоў і народаў Мікеланджэла Буанароці, бо ягоныя станковыя творы можна пералічыць па пальцах.
Далей
|
Чарнобыльская плашчаніца касмічнага маштабу
З моманту Чарнобыльскай катастрофы прайшло трыццаць пяць гадоў. Сышлі з жыцця многія ахвяры і сведкі тае бяды -- хто ад хвароб технагеннага паходжання, хто ад узросту. Прычыны і наступствы выбуху на АЭС, наколькі гэта магчыма за такі невялікі па гістарычных мерках тэрмін, прааналізаваны спецыялістамі розных сфер. Сёння да чарнобыльскага досведу звяртаюцца па ўсім свеце, калі так званы “мірны атам” не-не ды і дэманструе свой ваяўнічы патэнцыял.
Да асэнсавання гэтай касмічнага маштабу катастрофы спрычыніліся, зразумела, і людзі творчых прафесій — мастакі, літаратары, гісторыкі, багасловы. Праз плён іхняй працы ўстойлівым у нашай мове і свядомасці стала спалучэнне “Чарнобыль — Зорка Палын” — адзінства гістарычнага факта і біблійнага прадказання. Выбух на Чарнобыльскай АЭС даўся ў знакі ўсёй Еўропе — ад скандынаўскіх ф’ёрдаў да чарнаморскіх заток. Але беларуская нацыя ў 1986-м аказалася бліжэй за ўсіх да той мяжы, за якой — нябыт. Міжволі падумаеш, і за якія грахі нам былі тыя пакуты? Можа, такім жорсткім чынам лёс выпрабоўваў нас на трываласць? Відаць, меў рацыю Рыгор Барадулін, калі казаў, што беларусы ў Бога — народ эксперыментальны…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"