Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Фінішная прамая ў шматгалоссі лета
“Жнівень... Лета выходзіць на фінішную прамую. А так хочацца падоўжыць гэту цудоўную пару, захаваць сонечны настрой!”, — загадчык бібліятэкай-філіялам № 5 ЦБС Гродна Надзея Гудко ў двух радках выказала пачуцці, якімі поўніцца ці не кожны ліст, які на гэтым тыдні прыйшоў у рэдакцыю. “К” таксама спадзяецца, што ні анамальная спякота, ні грымотныя залевы не змогуць прыгасіць вясёлкі ў шчырых сэрцах беларускіх культработнікаў. Мяркуючы па нашай пошце, установы культуры ў любое надвор’е гатовыя прапанаваць наведвальнікам самую разнастайную праграму для душы і розуму.
Далей
|
Шэкспір на гіраскутары і з айфонам
Пад заслону сезона Купалаўскі тэатр прадэманстраваў, як тэхналогіі, сярод якіх людзі ўжо даўно адчуваюць
сябе бы рыбы ў вадзе, можна арганічна ўплесці ў сцэнічнае існаванне. Выкарыстанне гіраскутэраў, анлайн-трансляцый, розных лічбавых гаджэтаў і прыкладанняў да іх на кожную з мізансцэн “Сна ў купальскую ноч”
зашкальвае. Аднак ці атрымалася расійскаму рэжысёру Андрэю Прыкатэнку аб’яднаць тыя відовішчныя фрагменты ў адзіную сэнсавую плынь?
Далей
Каментарыі (17)
|
Класіка ў рэп-фармаце
Асучасніваць п’есу для пастаноўкі ці пакінуць дзеянне ў эпосе першакрыніцы? Пытанне спрэчнае, але правых тут не знайсці, бо неабходнасць “пераводу” класічнага тэксту на новыя часавыя рэйкі залежыць толькі ад звышзадачы пастаноўшчыка. Рэжысёр Святлана Навуменка разбавіла тэкст Аляксандра Астроўскага сімфарокавымі зонгамі і рэпам. Каб зразумець, што з гэтага атрымалася, трэба завітаць у Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр на “Багатых нявест”.
Далей
|
Па слядах аднаго эксперымента
Напачатку 1990-х гадоў у Беларусі праводзіўся эксперымент па ўкараненні эстэтычнага “всеобуча”. Мэта была святой — папулярызацыя нацыянальных традыцый і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Па ўсёй краіне адкрываліся шматлікія цэнтры асветы. З таго часу нашая культурная прастора перажыла некалькі рэарганізацый, многія ўстановы змянілі шыльды. Аглядальнік “К” накіравалася ў Вілейку, каб даведацца, чым сёння жыве адзіны ў Мінскай вобласці Цэнтр эстэтычнага выхавання, ацалелы з тых часоў.
Далей
|
Нашчадкі Гіньёля
Як сведчаць даследаванні бацькі гісторыі тэатра лялек Шарля Маньена, само вызначэнне “марыянетка” падарыла нам старафранцузская мова. У канцы ХVI стагоддзя так называлі ўсе рухомыя фігуркі — скажам, статуэткі святых. Неўзабаве сэнс змяніўся і марыянеткамі сталі тыпажы з вострасатырычнымі рысамі. Некалькі стагоддзяў Жан дэ Вінь, Палішынэль, Мадам Жыгонь ды іншыя легендарныя лялькі былі найлепшым сацыяльным люстэркам для каралёў і простага люду.
У новым тысячагоддзі драўляныя акцёры ўжо не маюць былога ўплыву на масы. Чым жыве і дыхае сучасны тэатр лялек у Францыі? Пра гэта аглядальнік “К” гутарыла з адным з заснавальнікаў кампаніі Pupella-Nogues з-пад Тулузы — дырэктарам, рэжысёрам Жаэль НАГЕС, спектакль якой не так даўно паказваўся ў Мінску.
Далей
|
На шляху да Нацыянальнай тэатральнай
Увосень у пяты раз вызначацца лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі. На тыдні Міністэрства культуры краіны абвясціла фіналістаў конкурсу.
Далей
|
Стадыён!
Шэсць гадоў доўжылася перабудова сталічнага “Дынама”. Сімвалічны ключ ад абноўленага стадыёна перадаў для атлетаў 21 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка. З гэтага моманту на галоўнай спартыўнай арэне будуць праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы, спартыўна-забаўляльныя акцыі, спаборніцтвы
рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. “Дынама” стане цэнтрам ІІ Еўрапейскіх гульняў, што пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года.
Далей
|
У пошуках прытулку для назапашанага
У сваёй творчай майстэрні ў Вілейцы лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ прадставіў экспазіцыю, прысвечаную Тадэвушу Касцюшку.
Далей
|
Выхаванцы Герлавана
На абароне дыпломаў мастакоў тэатра я ўпершыню пазайздросціла выпускнікам: настолькі яскрава было бачна, што шэсць гадоў навучання ў майстэрні Барыса Герлавана на кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшлі надзвычай насычана і плённа для будучай прафесіі. Як вынік — уся пяцёрка дыпломнікаў да выпуску займела значны спіс працаў у прафесійных тэатрах краіны і замежжа.
Далей
|
Без свайго поля
Мы прапусцілі рэвалюцыю: у свядомасці жыхароў буйных гарадоў сфарміравалася ўстойлівае разуменне, што за эмоцыямі трэба накіроўвацца ў першую чаргу ў гандлёвыя цэнтры. Пакуль установы культуры прымушалі вучыцца зарабляць у рынкавых умовах, шматлікія гандлёва-забаўляльныя комплексы змянілі карціну размеркавання плыняў глядацкай аўдыторыі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"