Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Калонка рэдактара № 21 / 1356 за 2018-05-26
Ноч і драйв ужо не тыя
Воляй лёсу падчас сёлетняй Ночы музеяў я патрапіў у Ок16 акурат у той момант, калі архітэктар і культуртрэгер Георгій Заборскі казаў у сваёй лекцыі пра агульны досвед, які ўзнікае ў свядомасці людзей дзякуючы тым ці іншым творам мастацтва, становячыся глебай для кансалідацыі. Вось як раней, калі глядацкая аўдыторыя тых ці іншых фільмаў (скажам, “Чапаеў”) вымяралася пакаленнямі. Сёння такіх культурных з’яваў ужо практычна няма: кіно ў кожнага сваё.
І таму, як сцвярджае лектар, агульны досвед трэба ствараць наўмысна. Здавалася б, папулярная міжнародная акцыя — найлепшая для гэтага магчымасць. Але…
Далей
|
№ 15 / 1350 за 2018-04-14
Пра шкоднасць допінгу
Напэўна, артыкул Віктара Корбута выкліча ў многіх жаданне палемізаваць — як наконт асобных яго пастулатаў, гэтак і адносна агульнага падыходу да тэмы. Ці праўда, што трохі адышоўшы ад міфаў пра беларускую гісторыю савецкага перыяду (да 1917 года — толькі лапці, прыгнёт і каўтуны), мы даволі хутка і незаўважна абраслі новымі, куды больш для нас прыемнымі?
Далей
|
№ 13 / 1347 за 2018-03-31
Культпаход у добрым сэнсе слова
Матэрыялы гэтага развароту так ці іначай тычацца тэмы адказнасці тых, хто займаецца выхаваннем моладзі. Прычым адказнасці не толькі чыста прафесійнай (у службовых абавязках жа многае не прапішаш!), а і грамадзянскай ды і проста чалавечай. І тут мы абавязкова павінны закрануць паняцце, якое ўжо даўно выклікае самыя ажыўленыя дыскусіі — “культпаход”.
Далей
|
№ 9 / 1344 за 2018-03-03
Градус сексізму
Падчас планавання гэтага нумара дырэктар нашай рэдакцыйна-выдавецкай установы Ірына Слабодзіч папрасіла — не, нават настаяла! — каб на яго палосах не было ніякіх ружачак-кветачак. Як вы можаце бачыць, іх тут сапраўды няма. За выключэннем хіба стылізацыі пад творы Алены Кіш, аднак гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
Далей
|
Крытычная маса № 19 / 1354 за 2018-05-11
Ноеў каўчэг у мядовым моры
Асноўны праект “Арт-Мінска” рабіўся паводле прынцыпу “абы ніхто не пакрыўдзіўся”. Канцэптуальнасць тут суседнічае з фарматворчасцю, эпатажнасць — з дэкаратыўнасцю. Убок былі адсунутыя шматгадовыя бясплённыя дыскусіі пра тое, што сучаснае, а што не.
І ў гэтым, думаецца, ёсць рацыя: перад тым, як занурвацца ў тэорыю, варта хаця б проста паказаць цікаўнай публіцы, якое яно, беларускае мастацтва. Дзякуючы нечувана добрай па мясцовых мерках рэкламе гэта атрымліваецца. Толькі ў дзень адкрыцця выставу наведалі дзве з паловай тысячы чалавек.
Далей
|
Соцыум № 17 / 1352 за 2018-04-28
Каштоўнасць “архітэктурнага планктону”
У рэдакцыю “К” звярнуўся неабыякавы жыхар Брэста Аляксандр Пашчук. Ён імкнецца адстаяць стары дамок непадалёк ад чыгуначнага вакзала, які вось-вось мае стаць ахвярай будаўніцтва новага аўтавакзала. І з гэтай нагоды піша звароты ва ўсе інстанцыі.
Тая аднапавярховая камяніца афіцыйна помнікам спадчыны не з’яўляецца. Гарадскія ўлады лічаць, што ніякай гістарычнай каштоўнасці яна не ўяўляе. А вось руплівец-краязнаўца перакананы ў адваротным. Атрымаўся акурат той выпадак, які адлюстроўвае агучаны ў мінулым нумары тэзіс: спадчына — гэта заўсёды поле канфлікту інтарэсаў, дзе вызначальную ролю часцяком грае не аб’ектыўная вартасць таго ці іншага аб’екту, а ацэначнае стаўленне да яго нашых сучаснікаў. І пытанне ў тым, як у гэтым выпадку прыйсці да паразумення.
Далей
|
№ 10 / 1345 за 2018-03-08
Пра сямейных інсектаў
У сваім адкрытым лісце Сяргей Кулікоўскі не толькі ўжывае ў дачыненні да нашага тэатральнага аглядальніка знак двукосся (маўляў, не Бялінскі), і не толькі разважае пра прыроду чалавечых жарсцяў. Тут ёсць і канкрэтныя тлумачэнні таго папраўдзе прыкрага непаразумення, якое адбылося з пастаноўкай “Клапа”.
Далей
|
аКно ў свет № 12 / 1347 за 2018-03-23
Статус багемнага месца,
Лофты, крэатыўныя прасторы, галерэі…
Прыватныя культурныя інстытуцыі з’яўляюцца ў нас бы грыбы пасля дажджу. У Мінску іх лік ужо перавысіў дзясятак, на чарзе — буйныя гарады Беларусі. Пра ролю гэтых устаноў
у агульным працэсе, пра магчымасць іх супрацоўніцтва з дзяржавай і выхавальніцкую місію мы гаворым з сузаснавальнікам адной з самых старых, атмасферных і аўтарытэтных такіх “кропак” у пост-СССР.
Гэты ўтульны і дзівосны закуток на Вірменскай запомнілі, напэўна, усе, хто калісьці шпацыраваў вулкамі старога Львова. “Дзыга” (па-нашаму, “ваўчок”) — праект купкі энтузіястаў, які вырас у маштабны арт-цэнтр
і з году ў год утрымлівае занятыя пазіцыі, дбайна захоўваючы пры гэтым свой нонканфармісцкі дух. Адзін з тых нястомных энтузіястаў — знакаміты львоўскі мастак і культуртрэгер Улодка КАЎФМАН.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 7 / 1342 за 2018-02-18
“Я сам сабе канкурэнт!”
Нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ быў названы Чалавекам года культуры ў сваёй намінацыі “Музычнае мастацтва”. Наўрад ці хтосьці палічыў такое рашэнне незаслужаным — з увагі на зробленае ім летась. Між тым, і гэты год у жыцці калектыву абяцае быць не менш насычаным на падзеі. Як падаецца, яго дзейнасць надзвычай трапна адлюстроўвае ідэю Года малой радзімы — і асабліва гэта тычыцца фестываляў у невялікіх гарадах, чый агульны лік перавысіў ужо 500.
Далей
|
art-блог № 6 / 1341 за 2018-02-11
Ад батлейкі да двухбояў на шаблях
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, каардынатарам якой з’яўляецца пастаянны аўтар “К” Зміцер Юркевіч, знаходзіць усё новыя спосабы папулярызацыі сродкамі мастацтва знакавай для беларускай гісторыі асобы. Фестываль “Рэйтан”, які пройдзе 17 лютага ў Мінску, уражвае не толькі планаваным маштабам — здавалася б, недасягальным для купкі рупліўцаў. Як падаецца, арганізатары вырашылі ахапіць літаральна ўсе ўзроставыя групы і задаволіць усе эстэтычныя густы. І толькі дзеля адной мэты — каб пра 245-я ўгодкі Варшаўскага сейму, на якім здзейсніў свой мужны ўчынак патрыёт ВКЛ, даведаліся нават тыя, каго мінуўшчына зусім не цікавіць.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|