Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Партнёрства
Мінскі гарадскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры распачаў урачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры ўжо 6 кастрычніка. У толькі што адрамантаваным офісе гаркама адбылася сустрэча кіраўніцтва аб’яднання з ветэранамі прафсаюзнага руху. Не абышлі ўвагай і герояў дня сённяшняга: разам з упраўленнем культуры Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама ім адзначаны лепшыя работнікі галіны Мінска і Мінскай вобласці.
Далей
|
Фотагенічнасць… памяці
У азначэннях фотаздымкаў Вольгі САВІЧ звычайна выкарыстоўваюць тэрмін “нефармат”. А яшчэ — канцэптуальнае фота: арт-фатаграфія, “фатаграфія ўяўлення”. Адметныя праекты гэтай маладой фотамастачкі, выпускніцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і
мастацтваў, заклікаюць паставіцца да здымка не як да “праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці”, а як да інструмента, сродку, які стварае пэўную рэальнасць. Перад намі бадай экспрэсіянізм або нават імпрэсіянізм — з той толькі розніцай, што мастак выкарыстоўвае фотаплёнку, а не фарбы ды палатно.
Далей
|
На пазіцыях сацыяльнага партнёрства
“VI з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і канструктыўнага дыялогу”, — адгукнуўшыся на просьбу “К”, сваімі ўражаннямі ад падзеі падзялілася старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева.
На з’ездзе таксама быў выбраны старшыня ФПБ. Ім зноў стаў Леанід Козік.
Далей
|
Характар Прыпяці
У багатых сховішчах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ёсць асобная калекцыя, прысвечаная фотамастацтву нашага краю. Рыхтуючы нумар, прысвечаны Хойніччыне, а калі шырэй — Палессю і палешукам, “Культура” пры дапамозе загадчыка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц НГМ Надзеі Саўчанка падрыхтавала падборку здымкаў, якія праз тыпажы і краявіды выяўляюць загадкавы і непаўторны “характар палескага краю”.
Далей
|
Хто лётаў пад купалам?
Напрыканцы жніўня “Белдзяржцырк” падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў новую праграму: дрэсіраваныя кракадзілы-гіганты пад купалам цырка-шапіто. І… пад гіпнозам дрэсіроўшчыка
Антоніа Коцка.
Далей
|
Мастацкія крылы Зямлі беларускай
3-га верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Зямля пад белымі крыламі". Экспазіцыя прадставіць творы народных мастакоў краіны і лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі.
Далей
|
Хто атрымае “…Аловак”?
ХІІІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” пройдзе ў Магілёве ў другой палове верасня. Больш за 40 стужак з 19 краін свету прымуць удзел у конкурсе сёлетняга форуму, спаборнічаючы за яго ўзнагароду — “Хрустальны аловак”.
Далей
|
Цырк, узняць ветразі! Праекты “ноў-хаў” і трукі без “копій”
Чатыры зменныя арэны: падлога для эстрадных шоу, класічны манеж, танцавальны паркет, лядовы пляц… Купал вышынёй 18 метраў, мабільны басейн, асобны манеж для рэпетыцый… Гаворка — пра абноўлены будынак Беларускага дзяржаўнага цырка, які неўзабаве адкрые свае дзверы для гледачоў. “Літаральна 1 верасня распачынаецца першы этап перасялення калектыву ў новы будынак, — адзначае галоўны рэжысёр установы Сяргей (а ў творчых колах — Серж) БАНДАРЧУК, — і мы не можам дачакацца, калі, нарэшце, скончацца нашы “вялікія пярэбары”. Што ж прапануе айчынны цырк у адноўленым антуражы? Ці дыктуюць змены высокія тэхналогіі? Што, увогуле, сёння ўяўляе з сябе цырк як культурная індустрыя і бізнес-прадпрыемства? “К” вырашыла пагутарыць з галоўным рэжысёрам установы Сяргеем Бандарчуком аб тым, якім яму бачыцца шлях Белдзяржцырка.
Далей
|
Вяртанне люстэрак з... Залюстэрачча
Давайце пафантазіруем. У іх глядзеліся Караль Станіслаў Радзівіл. Або Дамінік Геронім? А можа, Антоній Альбрэхт Радзівіл? Хто ведае, якія тайны захоўваюць радзівілаўскія люстэркі і, калі паверыць у яго існаванне, іх Залюстэрачча...
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"