Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Уладзімір АРЛОЎ ( 28 cт. ) |
Таленавіты і непрадказальны
“Вашаму тэатру дадзены гонар адкрыць
VIII фестываль “Галасы гісторыі”, прысвечаны 60-годдзю Вялікай Перамогі, спектаклем
“Выпадковы вальс”.
Такое пасланне з Волагды атрымалі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя М. Горкага напачатку сакавіка 2005 года. Гонар вялікі, але… спектакль тады яшчэ ўвогуле не існаваў, а я толькі заканчваў яго сцэнарый — п’есай назваць той опус не магу.
Запрашэнне было жэстам вялікага даверу і павагі: у 1999-ым на V фестывалі тая ж трупа з вялікім поспехам паказала ў Волагдзе спектакль “У сутонні” паводле Аляксея Дударава.
Абодва згаданыя спектаклі паставіў рэжысёр Барыс Луцэнка. І завадатары не сумняваліся, што мінчукі і на VIII фестываль прывязуць нешта незвычайна цікавае. Так у выніку і атрымалася. Бо для тэатральнага свету Расіі Барыс Луцэнка быў —
Далей
|
Рывок з нізкага старту
Паводле закону коршавай “церазпалосіцы” — удача-няўдача — пасля кволых “Першых выпрабаванняў” выпадала чакаць узлёту. Так і выйшла: мой кінанастаўнік запускаецца з першакласным сцэнарыем Аляксея Спешнева “Масква — Генуя”. За ўзровень літаратуры і прафесіяналізму можна дараваць нават тое, што да Беларусі змест фільма не мае ніякага дачынення. Гэта перыпетыі, звязаныя з Генуэзскай канферэнцыяй 1922 года, калі Еўропа як быццам “павярнулася тварам” да маладой Краіны Саветаў.
Далей
|
Рывок з нізкага старту
Пасля “Чырвонага лісця” вядучы майстар “Беларусьфільма” Корш-Саблін бярэцца за экранізацыю эпапеі Якуба Коласа “На ростанях”. І адразу трапляе ў драматургічную пастку: проза класіка, скажам шчыра, статычная, з мінімумам дыялогаў. А памкненні сцэнарыстаў Максіма Лужаніна — дарэчы, у мінулым сакратара Коласа — і ўжо дасведчанага Аркадзя Куляшова надаць падзеям кінематаграфічны рух і займальнасць сустрэлі папрокі ў “адыходзе ад першакрыніцы”.
Далей
|
Рывок з нізкага старту
Для новай кінастудыі выдзелілі вялікую тэрыторыю паміж паркам Чалюскінцаў і абсерваторыяй. Закладваюцца падмуркі пад будынкі адміністрацыйнага корпуса, пад склады касцюмаў, рэквізіту, мэблі, зброі, пад цэхі асвятляльнай апаратуры і апрацоўкі стужкі, пад гаражы спецтранспарту і майстэрні. І галоўнае — пад тры здымачныя павільёны рознай плошчы.
Аднак улазіны будуць яшчэ няхутка: толькі ў 1960-м.
А пакуль ідзе будаўніцтва, студыя па-ранейшаму месціцца ў ЧК — Чырвоным касцёле. Там у адзіным павільёне ставяць невялікія дэкарацыі. Але колькасць карцін расце, і гэтых плошчаў катастрафічна не стае.
Далей
|
Узноўленае гучанне срэбра
Ад эканамістаў ці палітыкаў па ўсім свеце штогод чуеш адно і тое ж: “у нашы цяжкія часы…” Але скажыце: якія часы былі лёгкімі? Хаця б тыдзень? Не, такога не было! Але тут і я пачну звышбанальна: “У наш час, як прынята казаць, нялёгкі, яшчэ 7 красавіка ў канцэртнай зале “Верхні горад” мінчане сталі сведкамі падзеі, якую можна ахарактарызаваць як узноўленае гучанне срэбра.
Далей
|
На падлозе пад дырыжорскім пультам
Калі ён дырыжыруе, то партытуру выкананага твора з пульта скідвае проста на падлогу, — пэўна, каб не замінала, такая ўжо ў яго звычка. 9 — 11 лютага ў Мінску, традыцыйна, у 28 раз, у клубе імя Дзяржынскага, праходзіў джазавы фестываль. У першы і ў трэці дзень на сцэне зіхацеў Заслужаны калектыў “Нацыянальны Акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (“АБ”) пад кіраўніцтвам яго стваральніка і нязменнага на працягу вось ужо 30 гадоў дырыжора — народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У абодва дні пасля канцэртаў пад пультам аказваўся вялікі стос нотаў. Пацікавімся: што гэтым разам, у 2017-м, аказалася — на падлозе пад дырыжорскім пультам.
Далей
|
Як тысячы метраў стужкі сталі "кінапрыбыткам"
Калі не сам кірую аўтамабілем, дык на пад’ездзе да Дзяржынска не гляджу на дарогу, а вышукваю вокам у даляглядзе “высотку”, падобную на сколаты зуб, і скручваю галаву, ажно пакуль знакавая пабудова не знікне. Там працуюць людзі, якія рупліва зберагаюць маю спадчыну — тое, што наздымаў больш як за паўстагоддзя, тое, што не здолеў ці не меў магчымасці захаваць сам. Кажу пра ўстанову, якую называю скарбніцай гістарычнай і мастацкай спадчыны Беларусі.
Далей
|
Помнікі, брэнд, адкрыцце
Вандроўкі… Для мяне ў іх адна мэта: параўнаць з нашай краінай, паглядзець, што ў другіх краях каштоўнага можна запазычыць, каб і ў нас стала больш прыгожа. Размова ідзе пра краіну, якую не так даўно наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У мінулай публікацыі ў “К” № 40 згадаў грузінскія песні, смакі і асобу Ніко Пірасманішвілі. А сёння…
Далей
|
Смак, песні, Пір Асман
Прызнаюся: буду неаб’ектыўным, бо люблю гэтую зямлю, як ніякую іншую замежную. Тут, у царкве Добраславеннага князя Міхаіла Цвярскога, мой будучы дзядуля з маёй будучай бабуляй павянчаліся. Тут, на ганаровым месцы, проста пад мурамі той жа царквы, што на схіле гары Мтацмінда, якая гаспадарыць над Тбілісі, мой дзядуля і будзе пахаваны. Тут, непадалёк, у завулку з былой назвай Тарыэла, які выходзіць на вуліцу Цхінвальская, яны і жылі. Тут нарадзіўся мой тата. У Тбілісі, Батумі, у вёсцы Чыбаці жывуць мае крэўныя па бацьку і па маці з паралельных, ужо цалкам грузінскіх, родаў. Люблю грузінскую паэзію, літаратуру, гумар, музыку, песні, стравы і, канешне ж, грузінскае кіно. Як жа мне быць “аб’ектыўным”, апісваючы ўражанні ад краю, які называюць Сакартвэло, Іверыя, Джорджыя, Грузія.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"