Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Хруцкі? Падобна на тое!
Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка выказалі версію, што партрэт Адама Міцкевіча, які знаходзіцца ў фондах мясцовай мастацкай галерэі, належыць пэндзлю… Івана Хруцкага. Сітуацыю для “К” патлумачыла загадчык мастацкай галерэі музея-запаведніка Ларыса Лысенка.
Далей
|
...А зямля тут — святая, або Урокі патрыятызму па-кіраўску
Самадастатковасць аддзела культуры: 65-годдзе Вялікай Перамогі
Пад час Вялікай Айчыннай Кіраўшчына, як вядома, стала партызанскім краем. Дзейнічала тут 14 партызанскіх фарміраванняў. Нескаронасць раёна, мірныя жыхары якога ўсяляк падтрымлівалі народных мсціўцаў, выклікала хвалю жорсткіх фашысцкіх рэпрэсій. 15 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Боркі карнікі спалілі жывымі і расстралялі 1800 мірных насельнікаў. Кожная пядзя зямлі Кіраўшчыны паліта крывёю… Раён стаў вольным 28 чэрвеня 1944 года. А пераканаўчым напамінам пра ваеннае ліхалецце на кіраўскай зямлі засталіся 76 вайсковых пахаванняў, догляд за якімі сёння вядуць мясцовыя Cаветы сумесна з аддзелам культуры. У Борках жа насупраць помніка, узведзенага ў 1958-м, пяць гадоў таму з’явілася капліца; у 2006-м пабудавана Сцяна Плачу з пазнакай паселішчаў Магілёўскай вобласці, што разам з насельніцтвам былі знішчаны фашысцкімі катамі; у 2009-м паўстаў помнік перапахаваным ахвярам трагедыі ў Борках. Усе гэтыя аб’екты і сталі будучым мемарыяльным комплексам абласнога значэння. Ініцыятарам яго стварэння і адным з аўтарам вонкавага афармлення стаў аддзел культуры Кіраўскага райвыканкама. Больш за тое: мемарыял — гэта пункт адліку для сістэмнага наладжвання “культаддзелаўскіх” Урокаў Памяці, для правядзення яркіх мерапрыемстваў, аналагаў якім па крэатыўнасці асабіста я і не прыгадаю…
Далей
|
Попыт —велізарны, а прапаноў мала
Насельніцтва Краснапольскага раёна пасля красавіка 1986-га зменшылася ледзь не напалову і склала 11 тысяч чалавек. Па вядомых прычынах “скасаваць” давялося шэраг сацыякультурных аб’ектаў, у тым ліку 16 клубаў, 18 бібліятэк… Але насельнікі рэгіёна не любяць згадваць часіны пакутлівага вагання: адсяліцца на новае месца жыхарства або застацца на Бацькаўшчыне. Тыя, хто засталіся, зрабілі многае для таго, каб раён жыў і працаваў у нармальным стваральным рытме. У дзень майго прыезду Краснапольшчына “прымала” абласны семінар па развіцці жывёлагадоўлі. “Прывязка” Краснаполля да мерапрыемства — больш чым яскравы доказ, што раён даўно і арганізавана перайшоў ад стадыі “выжываць” на ўзровень “жыць”. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік знайшоў час, каб дэталёва агледзець не толькі фермы і палеткі, але і Маладзёжны цэнтр “Міраж”, якім сёлета папоўнілася сетка ўстаноў культуры Краснапольшчыны. Агледзеў і застаўся задаволены: яшчэ некалькі гадоў таму гэты будынак колішняй крамы “Дзіцячы свет” пазіраў на адну з цэнтральных вуліц гарпасёлка выбітымі шыбамі занядбанасці. “К” была тут апошнім разам у 2008-м. А сёлета старшыня Краснапольскага райвыканкама Аляксандр Вятошкін заўважыў мне: “Калі б газета ваша ў нас часцей бывала, дык мо і станоўчых змен у культуры Краснапольшчыны было б больш”. У гэтых словах кіраўніка — і павага да выдання, і цвярозае ўсведамленне таго, што беспраблемнай сферу мясцовай культуры ніяк не назавеш: леташні план па аказанні платных паслуг не выкананы, кадраў хранічна не хапае, будынак Цэнтральнай бібліятэкі знаходзіцца ледзь не ў аварыйным стане, а краязнаўчы музей даўно патрабуе рамонту і якаснага абнаўлення экспазіцыі. У абмеркаванні праблемных пытанняў і шляхоў іх перспектыўнага вырашэння прынялі ўдзел намеснік старшыні Краснапольскага райвыканкама Тамара КАВАЛЕНКА і начальнік мясцовага аддзела культуры Алена РАМАНЕНКА. Варта дадаць, што абедзве — ураджэнкі раёна. Першая за доўгія гады райвыканкамаўскай дзейнасці пачувае сябе ў “кантэксце” рэгіянальнага сацыякультбыту, нібы рыба ў вадзе. Другая адпрацавала на названай пасадзе год, але канкрэтнымі справамі паспела заслужыць “права голасу”.
Далей
|
Менеджэр Для міжабласнога “прарыву”
Аддзел культуры Бялыніцкага райвыканкама па выніках мінулага года заняў на Магілёўшчыне трэцяе месца. З леташнім планам па аказанні платных паслуг клубныя і бібліятэчныя ўстановы справіліся. Досыць выніковымі выглядаюць захады па этнаадраджэнні: школа рамёстваў запатрабаваная сярод дзятвы, а мясцовы арганізацыйна-метадычны цэнтр рэканструяваў дзявочы строй, характэрны для Бялыніцкага раёна, сабраў унікальную калекцыю з сотні мясцовых традыцыйных ручнікоў, навукова абгрунтаваўшы мастацкія ўласцівасці кожнага з іх. Выканана і заданне па росце сярэднямесячнага заробку работнікаў культуры… Але ўсё вышэйзгаданае ніяк не азначае, што аддзел культуры Бялыніцкага райвыканкама працуе ў “беспраблемным” фармаце. Аднак сутнасць тых праблем, па маім перакананні, не столькі вынікае з прафесійных пралікаў мясцовых работнікаў, колькі палягае ў прасторы, непасрэдна звязанай з перспектыўным развіццём галіны. Адзін толькі прыклад: аж у 153 населеных пунктах раёна няма стацыянарных устаноў культуры. Ды гэта не віна аддзела, а дэмаграфічная бяда рэгіёна: у асобных з аддаленых паселішчаў пражывае па 2-3 чалавекі! Іх абслугоўваюць, натуральна, аўтаклуб і аўтабібліятэка. Ява сённяшняга дня — узбуйненне (чытай: аптымізацыя) астатніх устаноў культуры. А вось іх планавае фінансаванне пад рэалізацыю канкрэтных творчых праектаў — пакуль што не больш чым мара.
Далей
|
Ліцэнзія на… прафесійнасць
Да начальніка аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіла Зайцава ў пазамінулы чацвер завітала з вёскі Лучын дырэктар тамтэйшага сельскага клуба Надзея Борыкава, прывезла справаздачу: за квартал установа зарабіла 2 мільёны 100 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў. Мы разгаварыліся. Высветлілася, што сёлета Лучынскі СК павінен атрымаць ад аказання платных паслуг аж 8 мільёнаў рублёў. Па словах Надзеі Аляксееўны, мэта хоць і “завоблачная”, але дасягальная. Як сцвярджае дырэктар СК, дасягальная яна таму, што ў аддзеле культуры назапашаны немалы досвед па платным выкананні сацыяльна-творчых заказаў, а “завоблачная”, бо вымагае ў ажыццяўленні максімальнай аддачы арганізацыйных і творчых сіл. У вёсцы, маўляў, 700 жыхароў, пенсіянераў более, моладзь з’язджае, а план паслуг для клуба пры такой дэмаграфіі штогод павялічваецца. Маўляў, ці не прыйшоў час для пэўных карэкціровак? Надзвычай карысным падалося тое, што ў мясцовых культработнікаў ёсць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні пазабюджэтнай дзейнасці платных паслуг. Хапае і слушных прапаноў па “насычэнні” канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” (2011 — 2015 гг.) практычнай канкрэтыкай. Прытым, што згаданы аддзел культуры па рэалізацыі сацыяльных стандартаў мае адзін з неблагіх паказчыкаў на Гомельшчыне, хапае тут, безумоўна, істотных праблем, прадуманае і ўзважанае вырашэнне якіх наўпрост паўплывае на ступень эканамічнай самастойнасці рэгіянальнай культуры.
Далей
|
Міжнацыянальны давер, гарантаваны Асноўным Законам
Беларусь — наш родны дом. Тут спакон веку годна сябе пачуваюць прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцей. І гэтае права гарантавана Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь — Канстытуцыяй. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, што праходзіць у Гродне, сёлета яшчэ раз сцвердзіць еднасць народаў і культур, якія жывуць у адной супольнасці і годна прымнажаюць духоўны і культурны скарб Беларусі. Напярэдадні Дня Канстытуцыі пра дзяржаўную нацыянальную палітыку краіны, пра адметнасць суквецця культур пад эгідай Рэспубліканскага фестывалю ў Гродне распавядае Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід ГУЛЯКА.
Далей
|
Мадэль-2010: рэсурс заўтрашніх патрабаванняў
Сённяшняй публікацыяй завяршаем у 2010 годзе рубрыку “Родная зямля: час крэатыву”. У 2010-м матэрыялы аб развіцці рэгіянальнай культуры займеюць новы фармат. Нязменным застанецца ў ёй крэатыў — рэнамэ сённяшняга прафесійнага работніка культуры. Менавіта пра гэта і ішла гаворка за “круглым сталом”, што быў зладжаны ў рэдакцыі “К” напрыканцы 2009 года. І такі “акцэнт” сустрэчы цалкам зразумелы, бо на парадак дня мы вынеслі ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады і Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. Пагадзіцеся, тэма для ўсебаковага аналізу — больш чым актуальная: 2010ы — апошні год дзеяння абедзвюх праграм, напрацоўкі і праблемы, звязаныя з іх рэалізацыяй, — навідавоку. Дый мэты, задачы, акрэсленыя ў гэтых дакументах, — доўгатэрміновыя, не страцяць надзённасці і надалей, застануцца, неаспрэчна, праграмнымі і для Урада краіны, і для рэгіянальных улад. Адзін з доказаў таму, што Галіновая праграма “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь” атрымае лагічны працяг у Дзяржаўнай праграме развіцця культуры і мастацтва на 2011 — 2015 гады, канцэпцыя якой цяпер распрацоўваецца. У гутарцы за “круглым сталом” прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Святлана КАЗЛОВА, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Эдуард БАГДАНОВІЧ, дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, галоўны рэдактар газеты “Культура” Людміла КРУШЫНСКАЯ, рэдактар аддзела рэгіянальнай культуры “К” Яўген РАГІН і спецкарэспандэнт газеты Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
|
Зразумейце мяне, “недасведчанага”…
У чарговы раз паспрабую выкласці свае аргументы. “Як ні чыталі мы гэты артыкул шмат разоў, так і не ўбачылі ў ім пастаўленай праблемы, тым больш — яе вырашэння”. Праблема, па маім цвёрдым перакананні, ёсць, і не адна. Але, прабачце, ці ж я павінен яе вырашаць?
Далей
|
Унікальны музей
Год назад, 21 лістапада, у Мазыры, пры галоўным храме Тураўскай епархіі — царкве святога Міхаіла Архангела, — адкрыўся адзіны ў Беларусі царкоўны музей.
Далей
|
Стыпендыя ад Шарапавай
Нашы карэспандэнты наведалі цырымонію ўручэння стыпендый Фонду Марыі Шарапавай, якія прызначаны тром беларускім студэнтам на пяцігадовы курс навучання. Стыпендыятамі сталі першакурсніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юлія Супічэнка (мастацкі факультэт) і Ірына Леванчукова (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), а таксама першакурсніца з БДУ Святлана Вараб’ёва (гуманітарны факультэт). Будучыя творцы ў галіне мастацтваў — выхадцы з раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"