Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Таццяна МАТУСЕВІЧ ( 61 cт. ) |
Што за дзвярыма Вялікага?
25 мая Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета правёў дзень адкрытых дзвярэй. Сотні наведвальнікаў у дзясятках экскурсійных груп пабачылі таямніцы тэатра. А журналістам дазволілі зазірнуць у закуліссе. Прапануем фотасюжэт з нагоды.
Далей
|
ГОРАД. КНІГІ. ФЕСТЫВАЛЬ
24 і 25 красавікаНацыянальная бібліятэка Беларусі прымае Першы гарадскі кніжны фестываль "Горад і кнігі". Нашы карэспандэнты наведалі падзею і ў наступных нумарах "К" падзеляцца крэатыўнымі знаходкамі ад бібліятэкараў, што склалі касцяк удзельнікаў імпрэзы. А ў гэтым нумары прапануем фотарэпартаж з падзеі.
Далей
|
ТЮГ у працэсе!
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ўсё бліжэй да таго моманту, калі ён гасцінна расчыніць дзверы перад аматарамі сцэнічнага мастацтва. Нашы карэспандэнты змаглі першымі з журналістаў зазірнуць у абноўлены будынак. Сёння прапануем вашай увазе фотасюжэт з гэтага аб'екта, а ў наступных нумарах — чытайце рэпартаж з ТЮГа.
Далей
|
"Дэльфійцы" ў Мінску
20 мая ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова з удзельнікамі беларускай дэлегацыі на Х Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. Пасля ўзнагароджання творчай моладзі адбыўся невялікі канцэрт "дэльфійцаў".
Далей
|
І ўсё ж пахавана...
На вялікі жаль, ні розгалас у СМІ (у тым ліку і артыкул Пётры Васілеўскага "Пахавана пад уцяпляльнікам" у "К" № 18), ні негатыўная рэакцыя з боку грамадскасці не прыпынілі работ на фасаднай частцы Палаца культуры "Лошыцкі", у выніку якіх "ахвярай" стала манументальнае зграфіта аўтарства двух народных мастакоў Беларусі Гаўрылы Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка. Дадзены сумны прыклад яшчэ раз сведчыць пра пільную неабходнасць распрацоўкі на дзяржаўным узроўні сістэмы абароны манументальных твораў — гаворка, вядома, не пра тыражныя работы — у публічнай прасторы.
Далей
|
Калі ў музей патрапіць ноччу...
Напярэдадні Ночы музеяў "К" вырашыла даведацца, як жа выглядае музей уначы насамрэч, а не пад час адпаведнай міжнароднай акцыі. З гэтай мэтай надвячоркам завіталі ў экспазіцыю Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і пабачылі там багата яркіх элементаў. Дарэчы, паспрабуйце знайсці галаграфічную выяву паэта на здымках.
Далей
|
Тры сустрэчы аднаго тыдня
На гэтым тыдні журналісты "К" сустрэліся адразу з трыма цікавымі творцамі. Гэта народны мастак Беларусі Май Данцыг (з ім мы рыхтуем вялікае інтэрв'ю для рубрыкі "Рэдакцыя плюс..."), народны артыст Беларусі Віктар Манаеў (ён даваў мастар клас па спецыфіцы працы артыста тэатра ў кіно) і народны артыст Літвы Юозас Будрайціс, які наведаў краіну ў рамках прэм'еры стужкі "Беларусьфільма" пад назвай "Салодкае развітанне Веры". Чакайце сустрэч з гэтымі асобамі на палосах "К".
Далей
|
Імпрэза ў Інстытуце культуры
6 мая ў Інстытуце культуры Беларусі адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі, а таксама прэзентацыя выстаўкі Ёсэфа Бау "Халакост вачыма вязня" (у рамках пашырэння міжкультурнага дыялога) пры падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль у нашай краіне.
Далей
|
Аркестр і Тэа
26 сакавіка канцэртам "Аркестр, Тэа і яго сябры" завяршыўся сёлетні марафон з чатырох канцэртаў традыцыйнага вясновага праекта "Шлягеры на ўсе часы" Заслужанага калектыва краіны Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Аўтар праекта — мастацкі кіраўнік аркестра, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.
Далей
|
Лініі дынамікі і драматызму
Карэспандэнт "К" прысутнічаў на экскурсіі па Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якую аўтар праекта будынка Віктар Крамарэнка ладзіў для калег-архітэктараў. Беручы да ўвагі спецыфіку аўдыторыі, Віктар Уладзіміравіч прамаўляў пра асаблівасці праектавання і ўзвядзення ўнікальнага аб’екта. Але паколькі новае ўвасабленне музея на сталічным праспекце Пераможцаў — частка гісторыі краіны, мы палічылі вартым азнаёміць чытачоў з некаторымі развагамі аўтара праекта ў фармаце “ўсё, што вы хацелі ведаць, але не мелі магчымасці пра тое спытаць”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"