Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Выхад у тэатр як рухавік эканомікі
Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандр МАРЧАНКА не так даўно вярнуўся з-за акіяна. Разам з дырэктарам Цэнтра “АРТ Карпарэйшн” Анжалікай Крашэўскай, галоўным мастаком тэатра імя Максіма Горкага Алай Сарокінай, кіраўніком арганізацыйна-творчага аддзела Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Таццянай Нікановіч і з галоўным рэжысёрам Цэнтра культуры "Віцебск" Уладай Цвікі ён меў магчымасць пазнаёміцца з тамтэйшымі тэатральнымі тэхналогіямі. І цяпер можа падзяліцца ўражаннямі пра тое, як арганізавана тэатральнае жыццё ў ЗША.
Далей
|
Мадлоба — дзякуй!
На мінулым тыдні ў Мінску прайшлі першыя Дні культуры Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
|
Конкурс на лепшы знак
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь абвясціла аб правядзенні творчага конкурсу эскізных праектаў нагрудных знакаў да ганаровых званняў. Заяўкі і дэманстрацыйныя матэрыялы прымаюцца Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў да 14 верасня 2018 года ўключна.
Далей
|
Быццам міма праходзілі…
29 жніўня ля службовага ўваходу ў Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр можна было заўважыць незнаёмыя абліччы. Акцёры перапытвалі адзін аднаго, у якога майстра вучыліся, у якім тэатры служылі. Акадэмія мастацтваў, ВГИК, ГИТИС — тут можна было пачуць назвы ўсіх вядомых творчых ВНУ. Прычына хваляванняў — прагляд у трупу артыстаў драмы.
Далей
|
Запаведнік мары
Фільм Дар’і Жук “Крышталь” з трыумфам дабраўся да айчыннага пракату. Гучныя фестывальныя перамогі ў замежжы і мноства запрашэнняў на новыя прэстыжныя кінафорумы падрыхтавалі глебу для таго, каб наш глядач, які з традыцыйным скепсісам ставіцца да свайго, пайшоў у кінатэатры на беларускую карціну.
Далей
|
У атмасферы інкубатара
Тэатральная плынь у нашай краіне становіцца бясконцай, практычна не мяльчэючы на традыцыйны некалі міжсезонны перапынак. Побач з летнімі прэм’ерамі дзяржаўных тэатраў, квітнеюць чыткі, ладзяцца мазгавыя штурмы ў творчых лабараторыях, расчыняюць свае дзверы мастацкія хабы. Аглядальнік “К” заглянула ў арт-рэзідэнцыю Ок16 і на прыкладзе эскізнай работы “М.” упэўнілася, што нямала ў родных пенатах натхнёных людзей, якія прагнуць парушыць спакой тэатральнага сусвету.
Далей
|
Дзёрзкасць. Насычанасць. Пераемнасць
На рэпетыцыі балета “Анастасія” ён ні секунды не сядзіць на месцы: шуткуе з аднымі, настройвае
на працоўны лад другіх, шукае найбольш дакладны рух або позу з трэцімі. Калі ж нейкі фрагмент пачынае прабуксоўваць, балетмайстар-пастаноўшчык падбадзёрвае танцоўшчыкаў: “Ведаеш жа, як я працую: спачатку зробім “рыбу”, потым будзем трэсці, варочаць — і абавязкова знойдзем патрэбнае!”
З імпэтам, якому пазайздросціць нават звышматываваная моладзь, вось ужо 50 гадоў прыходзіць у тэатр Юрый ТРАЯН — народны артыст Беларусі, які на працягу апошніх дзевяці гадоў з’яўляецца мастацкім кіраўніком балета Вялікага тэатра Беларусі. Напярэдадні гэтага юбілею ён дзеліцца сваімі думкамі пра новую пастаноўку, прафесію і пакліканне.
Далей
|
Новыя рэйкі знаёмых правілаў
Роўна тыдзень застаўся да пачатку новага навучальнага году. Мінулы для многіх бацькоў выдаўся непрыемна нервовым: яны чакалі новыя правілы паступлення ў гімназіі. Хваляваліся і бацькі юных мастакоў, танцораў, музыкантаў. Хоць гімназіі-каледжы мастацтваў стаяць паасобку ад агульнаадукацыйных устаноў, усё ж, падпарадкоўваюцца яны напрамкі Міністэрству адукацыі. Аглядальнік “К” высвятляла, што змянілася для навучэнцаў-творцаў і ці прыйшліся тыя змены даспадобы ўсім удзельнікам навучальнага працэсу.
Далей
|
Другое жыццё радыёспектакляў
Радыёспектакль — найвышэйшы пілатаж, сукупнасць усіх навыкаў і лепшых прафесійных якасцяў радыйшчыкаў. На жаль, на мяжы тысячагоддзяў айчынная традыцыя гэтага жанру на Беларускім радыё амаль перарвалася. І ўсё ж, знайшліся тыя, хто не мог дапусціць, каб унікальны досвед нацыянальнай культуры знік. Пасля зацішша на пачатку нулявых радыёспектаклі пачалі ўзнікаць у эфірнай прасторы. І вось ужо канал “Культура” зладзіў конкурс сучаснай п’есы “Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі”, які дорыць надзею на вяртанне на былыя пазіцыі ў эфіры адмысловага прадукту вышэйшага гатунку.
Далей
|
Танцы на бацькоўскай спіне
На тое, што школа ХХІ стагоддзя перакладвае частку сваёй работы на бацькоў, не наракаў толькі гультай. І пра бацькоўскія сходы, дзе настаўніцы пад запіс патрабуюць фіксаваць, якія параграфы неабходна дома вывучыць, і пра хатнія заданні, што без націску дарослых не выконваюцца на неабходным для кантрольных паказчыкаў узроўні, перагаворана шмат. Аднак кепская тэндэнцыя па перакладзе сваёй адказнасці на чужыя плечы пачала пераносіцца і ў сферу харэаграфічнай адукацыі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"