Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
“Мае п’есы жывуць два гады”
Драматург Павел ПРАЖКО першапачаткова атрымаў прызнанне за межамі Беларусі. У Расіі яго п’есы змянілі “новую драму”, прадэманстраваўшы, што захапляльнымі могуць быць не толькі “несцэнічныя” сюжэты, але і сам тэкст, эксперыменты з фразамі і словамі. А ўжо пасля пастановак знакамітых расійскіх рэжысёраў і шматлікіх перакладаў, п’есы Пражко пакрысе пачалі з’яўляцца і ў беларускай афішы. Яго “Ураджай” нават стаіць у планах Купалаўскага тэатра. Пры гэтым сам спадар Павел застаецца адной з найбольш загадкавых і апрычоных асобаў айчыннай тэатральнай прасторы, актыўна не паддаючыся на чые-кольвечы спробы загнаць яго ў нейкую ўласную сістэму каардынат.
Далей
|
Стартап для служак Мельпамены
Летам сайты шэрагу дзяржаўных тэатраў стракацелі аб’явамі, якія запрашалі ўсіх авотных паспрабаваць патрапіць у трупу. Іншыя ладзяць пошукі акцёраў не так гучна, але праблема ад гэтага меншай не становіцца. Нягледзячы на штогадовыя выпускі творчых ВНУ, калектывам не хапае асобаў, якія мараць знайсці сваё месца ў мастацтве (а не толькі перасядзець размеркаванне, а потым ірвануць на больш аплатную пасаду).
Дзе шукаць няўрымслівую творчую змену? Адзін з варыянтаў — падтрымліваць аматарскі рух. У Беларусі безліч школьных, студэнцкіх, моладзевых калектываў, куды дакладна ідуць не па заробак ці гучнае імя, а таму, што без тэатра свайго жыцця не ўяўляюць. Нярэдка здараюцца гісторыі, калі аматары, захапіўшыся творчасцю, становяцца прафесіяналамі і сыходзяць у тэатр з галавой.
Далей
|
Героі не таго рамана?
Фарміруючы рэпертуар, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага імкнецца біць наўпрост па мэтавай аўдыторыі. Вось і нядаўняя прэм’ера прызвана заарканіць публіку адной толькі назвай: у афішы з’явіўся эратычны трагіфарс “Небяспечныя сувязі”, у аснове якога ляжыць бестселер XVIII стагоддзя ад Шадарло дэ Лакло.
Далей
Каментарыі (4)
|
Рэчыцкія вытокі
Зразумела, мацней за ўсё культурнае жыццё віруе ў буйных гарадах. Але і на перыферыі, дзе плынь жыцця куды больш няспешная, часам здараюцца сапраўдныя мастацкія выбухі, з аглядкай на якія даводзіцца існаваць усёй краіне. Такім месцам надзвычайнай творчай сілы даўно лічыцца Рэчыца. З палотнамі выдатных выхадцаў з гэтага краю можна пазнаёміцца на выставе “Рэчыцкае Адраджэнне. Праз 12 гадоў”, якая праходзіць у Музеі гісторыі горада Гомеля.
Далей
|
Кухонны баявік “як па нотах”
Марціна МакДонаха любяць у нашай краіне. Местачковыя праблемы яго ірландскіх персанажаў прывабліваюць сваёй пазнавальнасцю, быццам тыя героі выйшлі з суседняй кватэры, жыхароў якой з натхненнем абмяркоўваюць у звычайным беларускім двары. У новым сезоне МакДонах з’явіўся ў афішы Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра: рэжысёр Віталь Краўчанка прапанаваў гурманам кухонны баявік “Каралева прыгажосці”.
Далей
|
Пакручасты шлях генэзіса
Сёлетні верасень увойдзе ў гісторыю беларускага тэатра як самы непрадказальны: масіраваная рэклама і гучныя імёны аўтараў не становяцца гарантыяй таго, што глядач зможа трапіць на абраны спектакль, нават набыўшы на яго квіток. Вось і публіка, якая прыйшла на прэм’еру “Генэзіс, або Паходжанне відаў” тэатра InZhest нечакана адчула сябе абранай, бо на наступны дзень паказ быў адменены работнікамі галіны МНС, якія з’явіліся на парозе за гадзіну да пачатку спектакля. Мо і былі пытанні ў прадстаўнікоў ведамства, але можна было б сустрээца з творцамі раней, каб дапамагчы тым вынайсці іншае рашэнне і тым самым абысціся без такога кардынальнага кроку.
Далей
|
Як расставіць вешкі ў віры памяці
Апошнім часам як грыбы павырасталі ў нашых гарадах шыльды са словам “музей”. За знаёмымі літарамі часта маскіруецца звычайная камерцыйная ўстанова. За мішурой, якую яны ствараюць, можна не заўважыць з’яўленне сапраўдных новых гульцоў у сучасным музейным рэчышчы. Між тым, у маладых устаноў ужо назбіраны стос прапаноў, якія маглі б паспрыяць больш эфектыўнаму развіццю галіны.
Далей
|
Калі “Буслы” прыляцяць
З балета “Ор і Ора” 2 кастрычніка пачалася фінальная частка Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Сёлета паказы намінантаў рэспубліканскага конкурсу будуць ісці цягам двух з паловай месяцаў. Імёны лаўрэатаў назавуць на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў 21 снежня.
Далей
|
“Я вярнуўся ў родны дом!”
27 верасня ўпершыню за апошнія дзевяць гадоў народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў пераступіў парог Вялікага тэатра Беларусі, ідучы туды на працу. Ён выглядаў крыху разгубленым ад такога хуткага і трохі нечаканага для яго самога развіцця падзей, але вельмі шчаслівым. “Я вярнуўся ў родны дом!” — эмацыйна каментаваў Валянцін Мікалаевіч навіну, якая імгненна абляцела ўсе мас-медыя і сацыяльныя сеткі.
Далей
|
Лялечнай сцэны віртуоз
Калісьці дзядзька ўладкаваў яго на працу на велазавод — слесарам-лякальшчыкам і фрэзероўшчыкам. Але досыць прыбытковая па тым часе работа не давала асалоду сэрцу. У пошуках сябе малады чалавек ірвануў па аб’яве, якая запрашала ў тэатр лялек манціроўшчыкам дэкарацый — яму здавалася, што такім чынам ён будзе бліжэй да мастацтва. Так паступова і не заўсёды напрамкі лёс вёў яго да галоўнай прафесіі жыцця. Урэшце, Уладзімір ГРАМОВІЧ стаў сапраўдным віртуозам лялечнай сцэны, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь. Гэтымі днямі ён святкуе сваё сямідзесяцігоддзе.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"