Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
Прэмія Саюзнай дзяржавы
26 мая сталі вядомыя намінанты на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Экспертны савет пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы ў наступны тур з дзесяці прапанаваных праектаў абраў шэсць найвыбітных, чатыры з якіх — менавіта ад Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Легендарныя...
4 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася прэзентацыя альбома "Запавет нашчадкам" (аўтарам тэкста стаў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, наш калега — рэдактар аддзела "К" Барыс Крэпак), у якім прадстаўлена творчасць васьмі мастакоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай, што атрымалі пасля званне "Народны мастак Беларусі". А напярэдадні імпрэзы альбомы былі ўручаны двум яго героям — Віктару Грамыку і Леаніду Шчамялёву.
Далей
|
Пікаса і Далі
Выстаўка скульптуры, керамікі і графікі знакамітых іспанцаў Сальвадора Далі (графічная работа і скульптура) і Пабла Пікаса (ваза і талерка) з прыватнай калекцыі расіяніна Аляксандра Шадрына да 28 чэрвеня будзе працаваць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
"Viva Commedia" ля Ратушы
28 красавіка на сталічнай плошчы Свабоды адбылася тэхнічная рэпетыцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага "Viva Commedia". Саму ж пастаноўку можна будзе пабачыць вечарам 1 мая ў рамках адкрыцця Трэцяга Мінскага форуму вулічных тэатраў, які будзе доўжыцца да 3-га мая. У ім прымуць удзел артысты з Беларусі, Польшчы, Прыднястроўя, Расіі і Францыі.
Далей
|
"Круглы стол"
Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін у рэдакцыі "К" адбыўся традыцыйны "круглы стол" з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры краіны — намесніка міністра Аляксандра Яцко і начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігара Чарняўскага, — супрацоўнікаў профільных інстытуцый і грамадскасці. Гэтым разам ён быў прысвечаны ўгодкам ICOMOS і, вядома ж, 70-годдзю Вялікай Перамогі. Матэрыялы пасяджэння чытайце ў наступных нумарах "К".
Далей
|
Філасофія гаршкалепа
Мне знаёмыя і земляробства, і садоўніцтва: я ж нарадзіўся ў вёсцы! Не магу сказаць, што гэтая справа была вельмі даспадобы. Але, па-першае, мой задыякальны знак — зямны, а па-другое, мама мне і зараз прыгадвае: нават у самае сухое надвор’е, пры поўнай адсутнасці бруду, я дзіцем усё роўна яго знаходзіў. Цяпер яна так шкадуе, што карала мяне за гэта. Кажа: “Сынок, я ж не думала, што ты станеш ганчаром”.
Далей
|
З усіх рамёстваў збяром “…Букет”?
З гэтага нумару "К" распачынае серыю гутарак
са старшынямі творчых саюзаў краіны. Якія
надзённыя пытанні хвалююць кіраўнікоў профільных суполак прафесіяналаў у сферах
культуры і мастацтва? Пра гэта і будуць інтэрв'ю
на старонках нашай газеты. Карэспандэнт “К” пагутарыла з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам, даследчыкам традыцыйных рамёстваў, старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам САХУТАМ. Пад час размовы прагучалі і вострыя пытанні, што тычацца не толькі сферы матэрыяльнай спадчыны беларусаў. І пачалі мы з VII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”, які пройдзе 23 мая ў Мінску на тэрыторыі Лошыцкага парку.
Далей
|
На што здольны рамеснік?
“К” сустрэлася з бабруйскім адмыслоўцам гліны, народным майстрам Беларусі Юрыем БОЎДАМ, каб разам з ім паспрабаваць раскласці па палічках назіранні, тэндэнцыі, а таксама праблемы, датычныя сучаснай рамесніцкай справы ў нашай краіне.
Далей
|
Суботнік у “Станькаве”
Традыцыйны Рэспубліканскі суботнік супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры краіны на чале з намеснікам міністра Аляксандрам Яцко правялі ў Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”. Задачай гэтым разам было добраўпарадкаванне тэрыторыі комплексу “Партызанскі лагер”. План па пасадцы дзясяткаў вечназялёных дрэў, а таксама па прыборцы выкананы. Да міністэрскага суботніка далучылася дэлегацыя з Карачаева-Чаркесіі, што прыехала ў гэтыя мясціны, каб ушанаваць памяць суайчыннікаў, якія змагаліся і загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
|
Супадзенні і… бурштын
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прымаў гасцей з Латвіі з нагоды адкрыцця выстаўкі “Бурштын — каштоўны камень Балтыйскага мора”. Цудоўнае відовішча прывёз нам Нацыянальны музей гісторыі Латвіі, якім кіруе Арніс РАДЗІНЬШ. Спадар дырэктар падзяліўся з “К” планамі на двухбаковае музейнае супрацоўніцтва і ўражаннямі ад сустрэчы з мінскай публікай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"