Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
Каханыя-родненькія нашы купалаўцы
95-цігадовы ўзрост, магчыма, адчувальны для чалавека, але ні ў якім разе не для тэатра. Купалаўскі сёння — свежы, бурлівы, самаўпэўнены, нібы падлетак. У той жа час па-даросламу іранічны, поўны лоску, годнасці і лірыкі.
Далей
|
11 верасня пачаўся чарговы этап кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
11 верасня пачаўся чарговы этап кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — перыяд перадвыбарчай агітацыі і прапаганды. А 16 верасня ў онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА прыняла ўдзел старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Далей
|
Кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ўжо практычна дасягнула апагею
Многія суайчыннікі паспелі пакінуць свой аўтограф у падпісных лістах, а камусьці яшчэ трэба будзе пазнаёміцца з членамі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў. Практычна ва ўсіх людных месцах сталіцы і ў рэгіёнах працуюць пікеты, вечарам зборшчыкаў подпісаў нярэдка можна сустрэць і на парозе сваёй кватэры.
Далей
|
Дзень пад нумарам 23
Разглядаючы тэматычную карту Беларусі на прадмет пунктаў правядзення Дня беларускага пісьменства, заўважыла: гарады-гаспадары свята рассыпаны па тэрыторыі краіны настолькі раўнамерна, ладна і, калі можна так сказаць, прапарцыйна, што пачынаеш разумець: нас сапраўды не абмінула асвета ў свае часы (месца свята выбіраецца па былых і сённяшніх гістарычных, культурных, навуковых заслугах населенага пункта). Крыху не стае такіх раўнамерных кропачак на карце Гомельшчыны, але наступным разам менавіта яе выбітны Рагачоў стане дзевятнаццатай перлінай у гэтай, без перабольшання, ювелірнай кампазіцыі. Люблю гармонію ва ўсім.
Далей
|
Беларусы, mamma mia!
Гэтым летам упершыню давялося пабачыць далёкае замежжа. Кампанія наша скалочвалася доўга, няхутка выбіраўся і маршрут. У выніку было вырашана: мы, пяць дзяўчат, едзем у Італію. На руках меліся сімвалічна-мінімальныя грошы, пашпарты з візамі, білеты на самалёт. Усе астатнія пытанні мы смела пакінулі “на пасля”. А тычыліся яны, між іншым, выбару гарадоў, турыстычных маршрутаў, пошуку жылля ды баўлення часу ўвогуле.
Далей
|
Фестываль на 500 мільёнаў
У мінулыя выхадныя адзін з найстаражытных гарадоў Усходняй Еўропы прымаў гасцей з нагоды Свята сярэдневечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2015”. Штогадовая дзея на Магілёўшчыне вельмі арганічна ўпісваецца ў мясцовыя краявіды, дапаўняе архітэктурную спадчыну, увогуле, глядзіцца натуральна, не па-бутафорску. Але за гэтай лёгкасцю і дарэчнасцю — вялікая работа некалькіх каманд прафесіяналаў, папунктная распрацоўка праграмы мерапрыемства, сацыялагічны аналіз сваёй публікі, вырашэнне мноства побытавых пытанняў. З усімі тонкасцямі арганізацыйнай кухні мне як журналісту і, згодна фестывальнай тэрміналогіі, маладому збраяносцу, дапамог разабрацца калектыў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама. Дарэчы, аддзел з’яўляецца адным з заснавальнікаў фестывалю, разам з Цэнтралізаванай клубнай сістэмай Мсціслаўскага раёна, а таксама Клубам гістарычнай рэканструкцыі “Саюз вольных ратнікаў”.
Далей
|
Песня не спета
Пра музычны праект, запушчаны Сяргеем ДОЎГУШАВЫМ і Аляксеем ЧУБАТАМ мінулай вясной "К" пісала ў № 40 за 2014 г. Але за год існавання "Спеўнага сходу" назбіралася дастаткова пытанняў і разваг, з якімі аўтарам унікальнай ініцыятывы варта падзяліцца з чытачамі “К”.
Далей
|
У адну раку двойчы
З Ельскага раёна Гомельскай вобласці распачаўся штогадовы фестываль-акцыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла”. Старт сёлетняму праекту быў дадзены 3 ліпеня, што памножыла яго важкасць, бо дзея ішла на фоне дзяржаўных урачыстасцей з нагоды Дня Незалежнасці.
Далей
|
Калі рамяство, а калі — рукадзелле
Сучаснае беларускае рамяство, безумоўна, існуе. Іншая справа, якія віды рамёстваў і ў якім выглядзе можна назіраць.
Далей
|
Валерыя, Алена, Стэфанія...
На гэтыя мілагучныя імёны сёлета робіць стаўку Беларусь у конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску" — маладых выканаўцаў і дзіцячым...
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"