Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
Арыгіналы з самага пекла
“Камбат”, “Стаяць насмерць!”, “Гэта не забываецца. Лагер смерці “Штутгаф”, “Палонныя немцы. Сталінград”, “Дабрыдзень, тата!”… Гісторыю Вялікай Айчыннай вайны не адно пакаленне спасцігала, уяўляла па гэтых слынных кадрах. Ваенная фатаграфія як дакумент і як сведка часу, як тое, што дазволена зафіксіраваць, і як тое, што прамоўлена “між радкоў”. Яна і пра саміх ваенкараў, пра час, пра мужнасць, смерць, пакуты. “Паспець паказаць…” (Класіка ваеннай фатаграфіі. 1941 — 1945)” — выстаўка-праект з калекцыі Льва і Аляксандра Барадуліных, што экспануецца зараз у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — гэта 170 рарытэтаў фотахронікі СССР, што фарміравалі і фарміруюць наша прадстаўленне пра вайну. У тым ліку пра след вогненнага ліхалецця на Беларусі.
Далей
|
Пасля прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры, што сёлета атрымала беларуска Святлана Алексіевіч, стала нагодай для шырокіх грамадскіх абмеркаванняў. У цэнтры ўвагі публікі апынуліся самыя розныя аспекты. Журналісткі "К" паспрабавалі ацаніць вартасць прэміі з пункту погляду ўплыву міжнароднага поспеху на сферу культуры Беларусі, імідж краіны і культуралагічнае ўспрыняцце намі саміх сябе.
Далей
|
Падыход Дзятлава
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Дзятлаўскага раёна налічвае каля 15 тысяч чытачоў, прыблізна 40 працэнтаў з іх складаюць падлеткі і моладзь — найважнейшыя і незаменныя як чытачы. Менавіта для іх мясцовыя бібліятэкары вынаходзяць і пад іх адаптуюць кніжныя забавы, імпрэзы і конкурсы. Пра адну з іх “К” распавяла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Святлана СЕРБІН.
Далей
|
Навігацыя па СДР
Калі прыехала ў толькі-толькі адрамантаваны Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору ў адзін з летніх дзён, памяшканні яго нагадвалі пра асвячэнне ўстановы мясцовым бацюшкам. Такі падыход — не выпадковы: за савецкім часам разам з храмамі ўсіх канфесій фактычна знікла і рамяство, часам — разам з узорамі працы майстроў і самімі носьбітамі традыцый. У 1990-я страту адчулі, а сёння, скажам, у Віцебскай вобласці — найшырэйшая сетка дамоў рамёстваў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Прычым ёсць тут і СДР — сучасныя дамы рамёстваў (ужо даруйце за вольнае абыходжанне з тэрміналогіяй).
Далей
|
Бібліятэчны поспех
Лічу нашу працу ўдзячнай, бо адчуваю — у Шчучыне ў прыватнасці і ў рэгіёнах наогул бібліятэкі патрэбныя. Плынь людзей не прыпыняецца.
Далей
|
“Хуткія спатканні” бібліятэкараў
Найноўшы час патрабуе і найноўшых спосабаў кантактавання. Тут дзелавы асяродак не саромеецца пераймаць вопыт нават са сферы… кахання. Фармат “speed dating” хутка будзе адзначаць сваё дваццацігоддзе. “Хуткія спатканні”, якія ў 1998-м прыдумаў равін Якаў Дэво для шукальнікаў пары, сталі цікавымі і для... бібліятэкараў.
Далей
|
Паспелі паказаць...
Амаль 170 фотаработ з калекцыі класічнай савецкай фатаграфіі Льва і Аляксандра Барадуліных прадстаўлена на выстаўцы “Паспець паказаць...” (Класіка ваеннай фатаграфіі. 1941 — 1945) у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Саўладальнік калекцыі сям’і Барадуліных Аляксандр Барадулін, прадстаўляючы выстаўку, адзначыў, што падбіраў для гэтай экспазіцыі ў тым ліку і фатаграфіі, зробленыя на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя з іх прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню.
Далей
|
Дні культуры Лаоса
Дні культуры Лаоса праходзілі гэтым тыднем у Беларусі. Дэлегацыя з Паўночна-Усходняй Азіі паказала свае творчыя магчымасці падчас мастацкіх акцый у Мінску і Маладзечне, пазнаёміла беларусаў са сваёй культурай, а таксама адкрыла для сябе хараство і гасціннасць нашай краіны.
Далей
|
Мастацкі апаясаны
У гэты чацвер карэспандэнт “К” мела магчымасць адной з першых пазнаёміцца з унікальнай калекцыяй са збору Нацыянальнага мастацкага музея імя Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса (Каўнас). Літоўскія калегі прывезлі мінскаму Нацыянальнаму мастацкаму выстаўку пад назвай “Залаты век шаўкаткацтва: кунтушовыя паясы і партрэты шляхты…”, якая напалову складаецца з экзэмпляраў, вырабленых некалі на тэрыторыі Беларусі. Ужо з 1 кастрычніка экспазіцыя пачынае працу.
Далей
|
Мы разам — бясспрэчна!
Грамадска-культурная акцыя “Мы, беларусы — мірныя людзі” хутка дасягне сваёй кульмінацыі. Тое адбудзецца 9 кастрычніка 2015 года ў Мінску, дзе пройдзе апошні — гала-канцэрт — пад вычарпальнай назвай “Мы разам”. Арганізатар гэтай музычнай імпрэзы, тэлеканал АНТ, будзе весці прамую трансляцыю з месца дзеяння.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"