Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Музыка паэзіі і болю
5 жніўня ў доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай, якая нядаўна атрымала званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, быў дзень народзінаў. Імянінніца сама падрыхтавала да яго падарунак — усім нам: літаральна месяц таму выйшла з друку яе чарговая кніга. На гэты раз не па гісторыі беларускай музыкі, як усе прызвычаіліся, а… зборнік вершаў. Яго назва — “Жыццё па-за мяжой болю” — адлюстроўвае той складаны стан, у якім знаходзіцца навукоўца апошнім часам, мужна змагаючыся з цяжкім захворваннем, што прыкавала яе да ложка.
Далей
|
Мелодыі краіны і дажджу
Учора на Алеі славы Усходніх могілак адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка народнаму артысту Беларусі і СССР, кампазітару Ігару Лучанку. Дата была абрана невыпадкова: 6 жніўня споўнілася 83 гады з дня народзінаў знакамітага творцы, што пайшоў з жыцця ў лістападзе 2018-га.
Далей
|
Цырк — гэта сур’ёзна
28 ліпеня адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Беларусі “Аб ходзе рэалізацыі плана мерапрыемстваў па развіцці цыркавога мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь”. Абмяркоўваліся праблемы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, падрыхтоўкі кадраў у гэтай галіне, а таксама некаторыя юрыдычна-прававыя пытанні.
Далей
|
Сябры з Іярданіі
Замежныя студэнты ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — далёка не навіна. Зусім не рэдкасць і шчырыя словы падзякі за добразычлівасць і набытыя веды. Але цяперашні выпадак — асаблівы. Дарас Набіль з Іярданіі наведаў сваю альма-матэр праз 36 гадоў з прапановай далейшага творчага супрацоўніцтва.
Далей
|
Тыдзень прэм’ер
Прэм’еры напрыканцы сезона сталі традыцыяй у многіх тэатрах краіны. Асабліва багаты на іх наступны тыдзень: літаральна штодзень публіку чакаюць адзін, два, а то і тры новыя спектаклі на розных сцэнах, а іх наступныя паказы адбудуцца толькі ўвосень.
Далей
|
"Узводзіць масты, а не сцены!"
15 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Свята асвятляюць больш за чатыры сотні акрэдытаваных прадстаўнікоў 43-х беларускіх і 33-х замежных СМІ з васьмі краін.
У сваім прывітальным слове на адрас фестывалю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заклікаў “узводзіць масты, а не сцены” між народамі і краінамі. Сапраўды, менавіта на гэта было скіравана з’яўленне “Славянскага базару ў Віцебску” на культурнай мапе Беларусі і свету, менавіта гэтыя мэты стаяць перад фестывалем і цяпер.
Далей
|
“Сёстры Дастаеўскія” запрашаюць…
У Мінскім абласным драматычным тэатры, што ў Маладзечне, адбылася здача спектакля “Сёстры Дастаеўскія” мастацкаму савету і камісіі Міністэрства культуры Беларусі. Прэм’ерныя паказы пройдуць у верасні, на адкрыцці новага сезона.
Далей
|
Кожнаму — свайго анёла
30 ліпеня незвычайная “Ноч у тэатры” завяршыла 133-ці сезон Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. На той жа праект, спалучаны з прэм’ерай спектакля “Аддай маё сэрца”, калектыў запросіць публіку пра адкрыцці сезона ў верасні. Дарэчы, гэта далёка не адзіная новая пастаноўка: ліпень быў адзначаны прэм’ерай “Калігулы” паводле аднайменнай п’есы А.Камю. А крыху раней на малой сцэне з’явілася дзіцячая казка “Чаму вымерлі дыназаўры?”.
Далей
|
Спадчыне — жыць і квітнець
БДУКМ і тэатральна-канцэртная сцэна — рэчы непадзельныя. Вось і сёлетняе заканчэнне вучэбнага года ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў было звязана з некалькімі значнымі падзеямі, што знайшлі розгалас у шырокіх грамадскіх колах. Найперш гэта дзве канцэртныя праграмы: “Старонкі музычнай спадчыны” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і “Насустрач пачуццям і думкам крылатым” у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Яднаюць іх не толькі прадстаўнікі адной і той жа навучальнай установы, толькі розных спецыяльнасцяў, але і тэма нацыянальнай гісторыі — беларускасці ў яе самых яркіх выяўленнях.
Далей
|
Конкурс +, але з пытальнікамі
Юбілейны ХХХ “Славянскі базар у Віцебску” завяршыўся, пераможцы названы: Гран-пры атрымалі Комнен Вукавіч з Чарнагорыі (у дзіцячым конкурсе) і Рухія з Казахстана (у дарослым). Лаўрэатамі сталі абодва прадстаўнікі нашай краіны: 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч (першая прэмія) і, сярод дарослых, Данііл Мышкавец — сёлетні выпускнік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Захавалася і штогодняе негалоснае спаборніцтва між нашымі і замежнымі артыстамі, дзе прайграўшых не бывае.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"