Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Інтуітыўныя эксперыменты з імправізацыяй
Самай папулярнай жывёлінай Беларусі апошнім часам стаў, падобна на тое, трусік. Ды не звычайны, а чароўны. А яшчэ больш дакладна — песенны. Такога яшчэ не было: абсалютна “нефарматная”, па сутнасці, песня “Чароўны трусік” літаральна “ўзарвала” не толькі Інтэрнет, а ўсю неабыякавую да музыкі грамадскасць. І чым больш узнікала вакол песні разнастайных “за” і “супраць”, тым больш, па законах піара, яе “раскручванню” садзейнічалі нават тыя, хто збіраўся “забараніць”. Пра Юру Дземідовіча загаварылі ўсе: маўляў, новае імя на музычным Алімпе! На справе ж, яно было добра вядомым — як кажуць, у шырокім коле вузкіх спецыялістаў.
Далей
|
40-годдзе мулявінскіх традыцый
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” адзначыў днямі 40-годдзе. Павіншаваць калектыў з юбілеем прыехалі міністр культуры краіны Павел Латушка і яго першы намеснік Уладзімір Рылатка.
Далей
|
Муза маладых і прыгожых
Замацоўваюцца музычныя культурныя сувязі паміж Беларуссю і Эстоніяй. На фестываль “Прыгожая музыка”, які адбыўся ў горадзе Пярно, быў запрошаны струнны квартэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
|
“Капрызны” альбом
Хуткім часам аматары музыкі атрымаюць цудоўны падарунак: кампакт-дыск песень Чэслава Нэмэна ў выкананні беларускіх артыстаў. Запісаў гэты альбом, запрасіўшы салістаў, эстрадны аркестр “Капрыз” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы на чале з Раісай ЛЕВІНАЙ.
Далей
|
Рэкорды ставяцца “жыўцом”
29 жніўня ў Мінску сабраліся самыя знакамітыя даследчыкі музыкі з 14 краін на Міжнародны сімпозіум “Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы”. Такі шырокамаштабны форум з удзелам Міжнароднага музыказнаўчага таварыства, працягласцю амаль у тыдзень, ладзіцца ў нас упершыню. Адным з аўтараў і арганізатараў праекта выступіла прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына ДУЛАВА.
Далей
|
Зборы Паўночных Афінаў
Усім вядома, што Залессе пад Смаргонню — родавы маёнтак Агінскіх. Але якія творы былі напісаны менавіта тут Міхалам Клеафасам, адным з самых знакамітых прадстаўнікоў роду, да нядаўняга часу было незразумела: далёка не заўсёды іх выданні пазначаліся дакладнымі датамі. Але гісторыя, бывае, прыадкрывае свае таямніцы — дзякуючы новым даследаванням.
Далей
|
Усур’ёз і надоўга
Стала ўжо добрай традыцыяй, што на Дні пісьменства прэміямі адзначаюцца лепшыя літаратурныя творы розных жанраў, вызначаныя ў выніку рэспубліканскага конкурсу. Сёлета адным са шчаслівых уладальнікаў прыза “Залаты Купідон” стаў паэт Андрэй СКАРЫНКІН — за цыклы песень “Святарусія”, “Плач жураўлёў” і іншыя творы. Дарэчы, многія з песень, адзначаных журы, увайшлі ў трэці песенны альбом паэта “Эхо блаженства”, які выходзіць днямі.
Далей
|
Эх, ніхто мяне не любіць!
Існуе такі “чорны” журналісцкі гумар. Маўляў, навошта ўкладваць грошы ў вытворчасць? Там і фінансаванне патрабуецца немалое, і вынікаў давядзецца чакаць не адзін дзень. Куды больш “рэнтабельна” ўкласці хаця б невялічкую частку тых грошай у СМІ — і літаральна на наступны дзень яны распішуць вашы “вытворчыя вынікі” так, што вы і самі будзеце гатовы ў іх паверыць: вось яна, сіла друку! Няблага было б, каб нашы дзеячы культуры калі-нікалі ўзгадвалі гэты анекдот. Можа, менавіта такі “несур’ёзны” падыход да сур’ёзнай тэмы — творчасць і яе адлюстраванне ў прэсе — падштурхне іх да больш актыўнай папулярызацыі ўласных дасягненняў. Бо часам ажно крыўдна бывае: ну чаму таленавітыя музыканты-класікі (дарэчы, класікі ва ўсіх сэнсах) не ўмеюць належным чынам прадставіць тое, чым яны займаюцца, шырокай аўдыторыі? На музычнай мове — калі ласка, “гутараць” без праблем. А давесці хаця б мінімальную інфармацыю пра тое, дзе і як выступілі, што новага стварылі — не, ніяк. І пры гэтым не стамляюцца скардзіцца: эх, не заўважаюць мяне спадары журналісты!
Далей
|
Адчуць сябе Радзівіламі
З верасня, калі распачнецца новы сезон на Беларускім радыё, можна будзе штодзень па буднях патрапіць на самыя выбітныя канцэрты ў сталічнай дзяржаўнай філармоніі і лепшых залах Еўропы. Прычым усё гэта — не выходзячы з дома: дастаткова будзе а 19-й гадзіне настроіцца на канал “Культура” — і слухаць.
Далей
|
Маэстра жывога гуку
Маэстра Міхаіл ФІНБЕРГ — фігура на нашым эстрадным Алімпе, пазначаная грыфам V.I.P.: народны артыст Беларусі, прафесар, уладальнік шматлікіх прэмій, узнагарод, ганаровых тутылаў. Здавалася б, абцяжараны сваёй славай у нас і ў замежжы, ён мог бы ўжо нічога асаблівага больш не рабіць: добра наладжаны механізм Нацыянальнага канцэртнага аркестра, якім ён кіруе, і гарманічны фестывальны колазварот, здзейснены гэтым заслужаным калектывам, прыносілі б яму далейшую пашану без аніякіх дадатковых намаганняў і, тым больш, “ноў-хаў”. Ажно не — не той чалавек Міхаіл Якаўлевіч, які можа спакойна сузіраць назапашанае і не імкнуцца да яшчэ больш важкіх творчых здабыткаў. Вось і цяпер: 4 верасня аркестр адкрывае свой 23 канцэртны сезон, і нястомны рухавік, “perpetuum mobile” гэтага калектыву, поўны новых арыгінальных ідэй, накіраваных на папулярызацыю нацыянальнай класікі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"