Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Са знешнасцю кінагероя
У кампазітара Уладзіміра КАНДРУСЕВІЧА— нават знешнасць кінаартыста. Што ўжо казаць пра яго музыку для кіно! Тым больш, яна вольна пачувае сябе як “за кадрам”, так і на філарманічнай сцэне: у яго ёсць, дарэчы, сімфонія “Плач перапёлкі”, напісаная “па матывах” не толькі аднайменнага рамана Івана Чыгрынава, але і тэлефільма (вядома, з ягонай жа музыкай). Ды ўсё ж, на мой погляд, у кіно кампазітару бліжэй не эпіка-трагічныя палотны, а мульцяшныя казкі, гуллівыя стужкі “з прыгодамі”. Бо ён — з тых шчаслівых творцаў, якія і ў свае шэсцьдзесят не страчваюць кранальна-дзіцячай усмешкі, падлеткавай іроніі, юначага запалу.
Далей
|
Генеральны кірунак
Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь прызначаны Уладзімір Грыдзюшка, які з 2003 года працаваў намеснікам міністра культуры краіны і непасрэдна курыраваў рэстаўрацыю будынка тэатра.
Далей
|
“Cапраўдная культурная скарбніца Айчыны”
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі” з 50-годдзем з дня ўтварэння.
Далей
|
Прыгоды італьянцаў у Беларусі
Фінальным акордам “Панарамы” стаўся “Арлекін — слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні Пікала-Тэатра з Мілана. Традыцыі камедыі дэль артэ, адроджаныя ў пасляваенны час легендарным італьянскім рэжысёрам Джорджа Стрэлерам, паўсталі найсучаснай сінтэтычнай з’явай, дзе паяднаны віртуозная акцёрская ігра, жывая музыка, пластыка, спевы (папраўдзе італьянскае бельканта!), нават акрабатычныя элементы і, галоўнае, атмасфера гульні: паміж сабой і з гледачамі.
Далей
|
Толькі наперад!
Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі адсвяткуе сваё 50-годдзе праз месяц — 14 снежня. Бо толькі на гэтым тыдні калектыў выйшаў з адпачынку: мінулы сезон для яго, можна сказаць, ахапіў не толькі лета, але і кавалак восені.
Далей
|
Песні пра мінулае і будучае
Заслужаны калектыў “Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь” невыпадкова носіць імя Рыгора Шырмы. У 1939 годзе яна была ўтворана з хору пад яго кіраўніцтвам. Цяпер рэпертуар калектыву настолькі неабсяжны, што ахоплівае нават оперныя спектаклі, у якіх капэла ўдзельнічае ў замежжы. Сваё 70-годдзе калектыў сустракае новымі творчымі здзяйсненнямі.
Далей
|
Казкі пра каханне-new
У той час, як частка оперных салістаў, хору і аркестра нашага Вялікага тэатра накіравалася з прэм’ерай “Трубадура” ў Германію, астатняя трупа Беларускай оперы прапанавала гледачу некалькі “новых старых” спектакляў, гэткіх “напаўпрэм’ер” — даўно вядомых пастановак, у якіх упершыню выступілі новыя салісты. 30 кастрычніка Іяланту ў аднайменнай оперы П.Чайкоўскага праспявала Марына Ліхашэрст. А 3 лістапада ў “Травіяце” Дж.Вердзі публіка слухала лаўрэата міжнародных конкурсаў, прымадонну Латвійскай Нацыянальнай оперы Санору Вайцэ.
Далей
|
Дэтэктыў і “дзядуля Бах”
Сталічная філармонія адкрыла новы цыкл “Гукі роднага краю”, прысвечаны беларускай музыцы для фартэпіяна, домры, струнна-смычковых інструментаў і цымбалаў. Прынцып “кожнаму канцэрту — сваё тэмбравае аблічча” быў удала дапоўнены акцыяй “Трубы бліскучы гук…” у Акадэміі музыкі, дзе таксама былі сабраны выключна айчынныя творы.
Далей
|
Хто змагаецца з… Вердзі?
Прэм’ера оперы Дж.Вердзі “Трубадур” у нашым Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, якая сталася сумесным беларускагаландскім праектам з удзелам шведска-нямецкіх пастаноўшчыкаў, была названа на прэс-канферэнцыі гістарычнай падзеяй, што стварае новую тэатральную эстэтыку. Ну як пасля такой заявы абмінеш саму з’яву?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"