Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Свой твар на групавым здымку
16 студзеня ў Верхнім горадзе ў Арт-гасцёўні “Высокае месца” адкрылася выстава маладых выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава “Свой твар”.
Далей
|
Пакручасты шлях кентаўра
Летась у кастрычніку ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ладзілася выстава “Паводле старонак канадскіх дзённікаў”, прысвечаная памяці мастака Юрыя Калядзенкі. Беручы да ўвагі, што ягонае імя вядома толькі шчыльнаму колу сяброў і знаёмцаў, што нічым надзвычайным у гісторыі акадэміі, а тым больш у гісторыі беларускага мастацтва Юрый не адзначыўся, такі знак пашаны, на першы погляд, падаецца не надта лагічным. Аднак гісторыя складаецца не толькі з жыццяпісаў асоб першага шэрагу ў той ці іншай галіне. Што ж датычыць Юрыя Калядзенкі, дык фрагменты ягонага жыцця, адлюстраваныя ў ягоных жа малюнках-нататках, гэта цікавы штрых на палатне рэчаіснасці і не надта далёкай даўніны.
Да арганізацыі згаданай выставы сярод іншых спрычыніўся вядомы графік, выкладчык акадэміі Уладзімір Лукашык. Ягоны аповед пра сябра лёг у аснову гэтай публікаціі.
Далей
|
Доліна доля
У часе будаўніцтва храма Саграда Фаміліа пад столлю майстэрні Антоніа Гаўдзі, аўтара праекта і кіраўніка работ, шэрагамі віселі гіпсавыя злепкі розных істот, на аснове якіх рабілася скульптурная аздоба будынка. Акурат, як лялькі ў “кішэнях” сцэны лялечнага тэатра. Выглядала гэта даволі сюррэалістычна, нават крыху жудасна, і супрацоўнікі мэтра скардзіліся на няўтульнасць і псіхалагічны дыскамфорт. Гаўдзі на іх скаргі адказваў: “Усе мы лялькі Госпада”. Пры наяўнасці пэўнага жыццёвага досведу з гэтай думкай генія цяжка не пагадзіцца. Сапраўды, калі паводле Шэкспіру “ўвесь свет — тэатр”, дык чым мы не лялькі?
Далей
|
Век наяўны і век мінулы
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага нядаўна праходзіла выстава-конкурс графічных работ “Графіка года”. Пачатак гэтаму праекту пакладзены ў 2017 годзе. Сёлета выстава ўжо трэцяя.
Далей
|
Авангард, які стаў класікай
Калектыў установы культуры “Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў “Восіп Цадкін. Вяртанне” і “Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з ВХУТЕМАСа”.
Далей
|
Унёсак у сцвярджэнне духоўнасці
Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны за мазаічнае афармленне алтарнай часткі сталічнага храма-помніка ў гонар Усіх Святых аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзяніса Чубукова, майстра вытворчага навучання гэтай жа кафедры Кірылы Орсіка і сябры Беларускага саюза мастакоў Аляўціны Башкатавай.
Далей
|
Рукатворная прыгажосць
Беларускімі гістарычнымі брэндамі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве з’яўляюцца слуцкія паясы, налібокскае шкло і карэліцкія шпалеры. Слуцкі пояс рэканструяваны ва ўжо суверэннай Беларусі і робіцца малымі партыямі ў падарункавай версіі. Пераемнікам традыцый Налібоцкай гуты яшчэ ў савецкі час стаў шклозавод “Нёман”. Тады ж паўстаў і Барысаўскі камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які можна лічыць спадкаемцам Карэліцкай мануфактуры Радзівілаў. Як і іншыя прамысловыя гіганты Беларускай ССР габеленавы ўчастак Барысаўскага камбіната працаваў на ўсю прастору ад Брэста да Уладзівастока. Зразумела, тут жа выконваліся да адносна нядаўняга часу і ўсе ўласна беларускія дзяржаўныя заказы. Усе габелены, што сёння аздабляюць інтэр’еры нашых грамадскіх будынкаў і дзяржаўных устаноў, родам з Барысава. Тут жа быў вытканы славуты “Габелен стагоддзя”. Рэпрадукцыі габеленаў, якімі мы аздобілі наш календар, спадзяемся, мусяць выклікаць станоўчыя эмоцыі ў чытачоў “Культуры” і, магчыма, паспрыяць таму, каб мела далейшае развіццё школа беларускага габелена, а таксама і цікавасці да гэтай Прыгажосці.
Далей
|
Справа дзяржаўная
Люблю напярэдадні Новага года пагартаць падшыўку нашай газеты за год, што адыходзіць. Прыемна бачыць, што працавалі не дарма, што ўсё больш-менш важныя культурніцкія падзеі дванаццаці месяцаў знайшлі на нашых старонках годнае адлюстраванне і асэнсаванне. І кожны раз я адзначаю адну і тую ж акалічнасць: калі гаворка ідзе пра культуру і духоўнасць, дык у нашай краіне няма падзелу на цэнтр і правінцыю.
Далей
|
Можа, якраз той выпадак…
17 студзеня адбыўся чарговы, 23-ці, з’езд Беларускага саюза мастакоў. На ім былі прыняты папраўкі да статута творчага саюза і абраны новы старшыня.
Далей
|
Высокая нота
Свой юбілейны год Нацыянальны мастацкі музей Беларусі завяршае на высокай ноце. У чатырох залах
на першым паверсе музея адкрылася персанальная выстава Зоі Літвінавай. Само імя гэтай мастачкі —
наш нацыянальны брэнд. Яе творы прапісаны ў такіх музеях і галерэях, дзе выставіцца палічыў бы
за шчасце кожны мастак — але далёка не ўсім дадзена…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"