Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Ад джаза — да цырка
“Упершыню за 22 гады практыкі правядзення справаздачных канцэртаў лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ладзіцца асобная праграма, прысвечаная эстраднаму мастацтву”, — падкрэсліў міністр культуры краіны Юрый Бондар на адмысловым канцэрце ў сценах Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага таэтра. Новая канцэртная форма, якая спалучае разнастайныя нумары маладых талентаў, была прэзентаваная публіцы 6 мая.
Далей
|
“У такой невялікай краіне шмат таленавітых людзей”
Аўтар блакбастэраў Цімур Бекмамбетаў наведаў Нацыянальную кінастудыю
“Беларусьфільм”.
Далей
|
Другое жыццё “Ідзі і глядзі”
19 сакавіка ў сталічным Доме кіно адбыўся паказ шэдэўра сусветнага кінамастацтва — “Ідзі і глядзі” Элема Клімава. Публіцы прадставілі адрэстаўраваную версію славутай карціны. Летась на 74-м Венецыянскім кінафестывалі яе прызналі найлепшай сярод тых фільмаў, што набылі другое жыццё.
Сумесная акцыя кінастудыі “Беларусьфільм”, кінаканцэрна “Масфільм” і Беларускага саюза кінематаграфістаў была прымеркаваная да 75-годдзя трагедыі Хатыні. Дата знамянальная. Але, на жаль, той знакавы паказ адбыўся пасярод рабочага дня — у 16.00, калі патэнцыйная аўдыторыя стужкі была занятая на працы.
Далей
|
“Дэкаданс” або творчы крызіс?
26 красавіка на “Беларусьфільме” адбыўся прагляд работ студыі анімацыйных фільмаў, зробленых за мінулы год. У ліку дзевяці стужак, прадстаўленых у справаздачнай праграме — карціны вядомых аніматараў Ігара Воўчака, Аляксандра Ленкіна, Уладзіміра і Алены Пяткевіч, Наталлі Касцючэнка, а таксама альманах маладых аўтараў.
Далей
|
Калі ночы кароткія
“Ноч сёння была кароткая. Не спалося”, — кажа адна бабуля. “Дык калі не спалося, атрымоўваецца, што доўгая ноч-та”, — пярэчыць ёй другая. “Ды не, кароткая”, — адказвае першая. “Вялікая”, — настойвае другая бабуля. Трэцяя пакутуе з-за таго, што не спалося першай. Цудоўныя сцэны размовы трох сталых жанчын у Доме сезоннага пражывання зафіксавала ў сваёй стужцы “Перазімаваць” беларуская дакументалістка Ева-Кацярына Махава.
Фільм, прэм’ера якога адбылася ў Мінску толькі ў красавіку, летась патрапіў у праграму Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно Artdocfest ды ў васьмёрку лепшых арт-фільмаў за 2017 год па версіі расійскай кінапрэміі ў галіне неігравога кіно і тэлебачання “Лаўровая галіна”.
Далей
|
“Кампазітар кадра” Таццяна Логінава
“Ты мусіш ведаць усё ў дзесяць разоў лепш за астатніх, бо спуску не дадуць”, — нагадвала мне падчас вучобы ў ВГИКу мой майстар Маргарыта Піліхіна. Мужчынскі скепсіс мяне пераследаваў доўга, але я навучылася яго пераадольваць”, — кажа пра сваю справу жыцця Таццяна ЛОГІНАВА, адна з пяці жанчын-аператараў СССР. У яе паслужным спісе — больш за трыццаць стужак, а такія фільмы, як “Дзікае паляванне караля Стаха” Валерыя Рубінчыка, яго ж “Вянок санетаў”, “Знак бяды” Міхаіла Пташука, удзелам у якіх Таццяна Дзмітрыеўна ганарыцца, стварылі славу беларускаму савецкаму кіно.
Далей
|
Завядзёнка Фукада
Кодзі ФУКАДА — рэжысёр новага пакалення японскага кінематографа, чые працы прыцягваюць увагу адборшчыкаў буйных фестываляў. Пазалетась яго стужка “Фісгармонія” атрымала прыз журы ў катэгорыі “Асаблівы погляд” у Кане. А ў конкурс сёлетняга кінафоруму мае шанцы патрапіць і новая праца кінематаграфіста.
Далей
|
Пачатак вялікай размовы
“Што такое аўтызм? Для некаторых людзей гэта застаецца толькі словам”, — гаворыць адна з гераінь новага фільма Галіны Адамовіч “Нашы дзеці”. 2 красавіка, у Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі аб праблемах аўтызму, у сталічным кінатэатры “Беларусь” адбылася нацыянальная прэм’ера стужкі вядомай аўтаркі.
Далей
|
Выйсці з-за “Стала”
Удзел Беларусі ў 57-й Венецыянскай біенале можна ўрачыста лічыць завершаным.
Фінальным яго акордам стала дэманстрацыя айчыннага павільёна ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Але падрыхтоўка да наступнай, 58-й біенале мусіць распачацца ўжо зараз. Гэтыя словы куратара праекта “Стол” Рамана Заслонава, якія прагучалі на яго фінісажы, падаюцца свайго кшталту рэзюмэ ўсёй гісторыі.
Далей
|
А ў дадатак — скандал?
У кінатэатры ідзе адзін з найвыбітных фільмаў сусветнага кінематографа. Частка гледачоў уважліва ўзіраецца ў экран, баючыся згубіць сэнсавую нітку і парушыць эмацыйную сувязь з тым, што адбываецца на экране. Другая частка аўдыторыі — гамоніць ды нават смяецца, перашкаджаючы іншым засяродзіцца на фільме.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"