Сляды вайны на мірных вуліцах
Набліжаецца 75-я гадавіна вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі. У такія даты часцей гучаць згадкі пра тагачасныя падзеі і рэаліі. Больш увагі да сябе прыцягваюць мясціны, звязаныя з гісторыяй вайны — абеліскі з Вечным агнём, мемарыяльныя шыльды, помнікі салдатам, партызанам і падпольшчыкам. Безумоўна, гэтыя месцы, належным чынам пазначаныя і занесеныя ў адпаведныя спісы, не застануцца без увагі — тут з’явяцца кветкі, сюды прыйдуць школьнікі ці работнікі прадпрыемстваў, якія апякуюцца тым ці іншым памятным знакам.
Але багата вакол нас і іншых слядоў вайны — непазначаных, і таму не такіх заўважных. Недасведчаны чалавек пройдзе міма і нават не задумаецца, што з тым ці іншым будынкам звязаная гераічная ці трагічная гісторыя. Жывых сведкаў з кожным годам усё меней, і захоўваць памяць усё цяжэй. Але такія
незаўважныя сляды вайны ёсць, бадай, у кожным горадзе і нават вёсцы.
Заклікаючы памятаць пра жахі акупацыі і радасць вызвалення, лагічна перадусім паклапаціцца пра тыя месцы і будынкі, якія захоўваюць памяць аб днях вайны, з’яўляюцца яе нямымі сведкамі. І сведкі гэтыя могуць загаварыць — трэба толькі звярнуць на іх увагу.
Далей