Аўтары
Аўтар Антон РУДАК ( 208 cт. )аКно ў свет № 48 / 1435 за 2019-11-30
Тэма № 47 / 1434 за 2019-11-23
Дакументы з “той вайны”
12 лістапада ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны выхаду новых кніг серыі “Беларусь памятае: у імя жыцця і міру” — энцыклапедый “Беларусь партызанская” і “Спаленыя вёскі Беларусі: нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць”.
Далей
|
Соцыум № 46 / 1433 за 2019-11-15
Пакуль не пахаваны апошні салдат
У Беларусі памяць аб падзеях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца і аберагаецца ці не больш сістэматычна і нязменна, чым у любой з краін-суседак. Воінскія мемарыялы і пахаванні на нашай Бацькаўшчыне ніколі не былі занядбаныя і забытыя, а напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі праблеме выяўлення, уліку і аховы такіх мясцін надаецца яшчэ большая ўвага. 4 лістапада ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная праблемам добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў, правядзення пошукавых работ і пашпартызацыі памятных мясцін. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі як Узброеных Сіл
і Міністэрства культуры, так і грамадскіх аб’яднанняў. Толькі ва ўзаемадзеянні дзяржаўных органаў
з энтузіястамі-пошукавікамі магчыма дасягнуць поспехаў у справе захавання памяці.
Далей
|
№ 44 / 1431 за 2019-11-02
Доктар Жывага — мецэнат Купалы?
24 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыліся ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў і 75-годдзю заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. У гэтыя ж дні ў музеі экспануецца і выстава “Душой я вольны чалавек”, прысвечаная пецярбургскаму перыяду ў жыцці паэта, прымеркаваная да 110-годдзя прыезду Янкі Купалы ў Санкт-Пецярбург. Аб здабытках і знаходках распавяла куратар выставы і арганізатар Купалаўскіх чытанняў Галіна Варонава.
Далей
|
№ 43 / 1430 за 2019-10-26
Праз гісторыю — да нацыянальнай бяспекі
17 — 18 кастрычніка ў Мінску адбыўся IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі “Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні”, прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Кангрэс сабраў звыш 200 гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і ЗША. На форуме былі разгледжаны тэмы даследвання археалогіі Беларусі, гістарычнай тапаграфіі, гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Асаблівая ўвага ўдзельнікаў звярнулася на гісторыю ўдзелу Беларусі ў войнах і ваенных канфліктах, таксама былі прадстаўленыя даследванні ў галіне сусветнай гісторыі.
Далей
|
Праблемны аспект сакральнага аб’екта
15 кастрычніка ў Мінску адбыўся круглы стол “Закон і могілкі”, прысвечаны пытанням аховы гістарычных могілак Беларусі, які быў арганізаваны Беларускім камітэтам ІКАМОС сумесна з ініцыятывай “Добры горад” і альманахам “Гарадскія тактыкі”. Мерапрыемства сабрала спецыялістаў у галіне аховы спадчыны, археолагаў і некрапалістаў. Асаблівая ўвага была звернута на ролю і магчымасці ўдзелу грамадства ў заканатворчай дзейнасці па рэгуляванні аховы, інвентарызацыі і даследвання гістарычных могілак.
Далей
|
Гістарыёграф № 46 / 1433 за 2019-11-15
Збіральнікі скарбаў
31 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”, падрыхтаванай у рамках гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры. Экспазіцыя налічвае больш за дзве сотні прадметаў з двух дзясяткаў прыватных калекцый, самыя старадаўнія з прадстаўленых прадметаў паходзяць з XVI стагоддзя. Куратарам праекта выступіў вучоны сакратар музея Алег Ладзісаў.
Далей
|
№ 41 / 1428 за 2019-10-12
Метраполія архіва
6 кастрычніка ў Беларусі святкаваўся Дзень архівіста, а праз тыдзень краіна адзначае Дзень работнікаў культуры. Супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва абодва гэтыя святы, бадай, датычацца ў роўнай ступені.
Далей
|
Актуаліі № 45 / 1432 за 2019-11-09
Карціны, створаныя памяццю вайны
16 кастрычніка ў Мінску адбылася прэзентацыя міжнароднага творчага праекта IMAGinE. Мастакі-школьнікі з Беларусі, Германіі і Украіны на працягу тыдня сустракаліся з былымі ахвярамі нацызму, слухалі гісторыі з іх ваеннага дзяцінства, размаўлялі і ўдзельнічалі ў экскурсіях па месцах памяці Другой сусветнай вайны. Вынікам праекта стала выстава мастацкіх работ, створаных школьнікамі з трох краін паводле аповедаў сведак вайны, а часам — і з непасрэдным удзелам апошніх.
Далей
|
"К" інфармуе № 42 / 1429 за 2019-10-19
Вяртанне скарбу Берасцейскай Бібліі
10 кастрычніка ў музеі кнігі, што месціцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адбылося адкрыццё выставы “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі”. Прадстаўлены на выставе асобнік унікальнага выдання 1563 года знаходзіцца ў прыватнай калекцыі і ніколі раней не экспанаваўся, застаючыся невядомым нават для спецыялістаў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|