Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
А які ваш маркетынгавы ход?
Ганаровы статус “Культурная сталіца Беларусі” з рук Гродна перайшоў у 2015-м годзе да іншага знакамітага беларускага горада — Брэста. Як тут прымуць гэтае званне, якія козыры прыхаваны, што цікавага і адметнага чакае мясцовую публіку ды гасцей цэнтра рэгіёна? Пра гэта карэспандэнт “К” даведаўся з першых вуснаў, запытаўшыся пра творчыя планы ў кіраўнікоў некаторых устаноў культуры горада. Дадамо да кантэксту гутаркі і тое, што 2015-ы абвешчаны яшчэ і Годам моладзі.
Далей
|
Родны народны
Народнаму тэатру ў Талачыне споўнілася 90 гадоў. Такім векам не кожная вялікая сцэна можа пахваліцца. Ад гуртка аматараў ён дарос, прынамсі, да статусу мясцовай славутасці. Напэўна, дзякуючы таму, што ім кіравалі неабыякавыя таленавітыя людзі: Цімафей Пляшко, Аляксей Савік... Апошнія дзесяцігоддзі “за стырном” — рэжысёр-пастаноўшчык Святлана Васільева. Прапануем некалькі яе маналогаў.
Далей
|
Дык хто ж сваё здымае?
Сёлета Дзень беларускага кіно плануецца адзначыць надзвычай шырокім фронтам яшчэ і таму, што на 2014-ы прыпадае 90-годдзе айчыннага кінематографа. Вось і на Полаччыне, радзіме вядомага рэжысёра Юрыя Тарыча, які зняў фільм “Лясная быль”, знакаміты сваім афіцыйным першынствам у спісе кінастужак з беларускай маркай, да падзеі рыхтаваліся цягам некалькіх гадоў. У тамтэйшым кінатэатры “Радзіма” 17 снежня пройдзе фінал першага ў Беларусі Адкрытага конкурса аматарскіх фільмаў “Я здымаю кіно”. Ініцыятары падзеі — полацкі райвыканкам, дырэктар “Полацкай кінавідэасеткі” Феактыст ФЯДОТАЎ і рэдактар полацкага аддзялення рэгіянальнай тэлекампаніі “Скіф” Аляксей ГОЛУБЕЎ.
Далей
|
Калі ў Талачыне камандуюць: “Матор!”
Прапаную ўвазе чытачоў “К” цікавыя, на мой погляд, маналогі Дзмітрыя ІЎЧАНКІ, кіраўніка бадай унікальнай для нашай краіны кінастудыі “Летапіс”. У словах талачынца — дэталі з гісторыі станаўлення аматарскага кінаруху, спецыфіка дзейнасці творчага фарміравання, лёс знятых стужак, тэхнічныя паражэнні і мастацкія перамогі.
Далей
|
D.I.Y. у музеі-кватэры
У Літаратурным музеі Петруся Броўкі зладзілі кінапрагляд пад дэвізам “D.I.Y.”. Саму імпрэзу я, прызнацца, прахварэла. Але неўзабаве, сустрэўшыся з гаспадынямі паэтавай хаты, пагутарылі пра канцэпцыю невялікага музея наогул. Такім чынам, мае візаві — загадчык філіяла Наталля МІЗОН і малодшы навуковы супрацоўнік Таццяна ТКАЧОВА.
Далей
|
Моладзь: да кантакту (не)гатовы?
Нядаўна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў прымаў доктара педагагічных навук, прафесара кафедры бібліятэказнаўства і кнігазнаўства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра МАЗУРЫЦКАГА. Прафесар прапанаваў беларускім слухачам тры аўтарскія лекцыі. Цікавыя ўрыўкі з адной — “Ад працы з чытачом да бібліятэчнага абслугоўвання” — агучваем у рубрыцы “Паралелі”.
Далей
|
Музей у цэнтры камерцыі
Пра еўрапейскае міжмузейнае супрацоўніцтва наогул і антвэрпэнскі музей у прыватнасці распавёў Андэрс КРЭЙГЕР, куратар Музея сучаснага мастацтва ў бельгійскім горадзе. Прапануем некалькі выказванняў, агучаных ім пад час сустрэч у гарадах Беларусі.
Далей
|
“Круціць галавой трэба тры гады”
Гэтыя словы паўтаралі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пасля майстар-класа ад вядомага японскага флейтыста Ёсукэ ІРЫЭ, які наведаў сталіцу ў рамках фестывалю “Японская восень у Беларусі”. Госць з’яўляецца адным з найвыбітных прадстаўнікоў школы сякухаці — старажытнага традыцыйнага духавога інструмента. Сустрэча прайшла, з аднаго боку, вельмі цёпла і душэўна, з іншага — лаканічна і па сутнасці. Але ж пра сваю прафесійную справу павінен распавесці сам майстар.
Далей
|
Калумбы новага тыпу
Паспрабуем уявіць, што будзе, калі непрафесійна змяшаць тры-чатыры супрацьлеглыя па гучанні колеры: жоўты, чорны і сіні ці чырвоны, белы і зялёны. Гэтая "палітра" не ўразіць нас хараством адценняў, бо колеры, некалі самастойныя ды прывабныя, згубяць у такім “тандэме” сваю мастацкую моц.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"