Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег ЧЭЧАНЕЎ ( 34 cт. ) |
Рэжысёр маленькіх дыяментаў
Гадоў дзевяць таму яна з’явілася ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў кампаніі мастака-пастаноўшчыка. “Брыгада” павінна была ставіць “Зацюканага апостала” Андрэя Макаёнка, дзе мне адводзілася роля бацькі галоўнага героя. Ала крытычным позіркам агледзела мяне як працоўнага коніка і папрасіла расшпіліць кашулю. У вачах яе быў заўважны канчатковы прысуд: падыдзе.
Далей
|
Дубль тры. Пастскрыптум
Сёлета амаль не ўзнікала пытанняў з нагоды наяўнасці таго або іншага спектакля ў праграме Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Кампанія падабралася моцная, стыльная і разнастайная. Я паспеў паглядзець некалькі работ. Скажу крыху пра іх і пра канцэпцыю.
Далей
|
Магчыма ці немагчыма?
Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця тэатральнага сезона Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” (Маладзечна) ласкава прадаставіў сваю сцэну для паказу спектакляў акцёрскай асацыяцыі "Unia Teatr Niemozliwy" калег-лялечнікаў з Варшавы. Афіша, выстаўленая ў фае, паведаміла, што паказ праходзіць у рамках Фестывалю польскага тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых "Лялька таксама чалавек".
Далей
|
Мне не хапіла… настрою ў конкурсе
Артыкул Надзеі Бунцэвіч “Каб месца сустрэчы стала падзеяй...”, прысвечаны Нацыянальнаму фестывалю песні і паэзіі, што прайшоў у чэрвені ў Маладзечне, прымусіў мяне ўзгадаць свой леташні запіс у блогу: тады фестывалю споўнілася 20 гадоў. Плюс хочацца падзяліцца меркаваннямі з нагоды ўбачанай сёлета праграмы.
Далей
|
Вечары “па абмене”
Падобна, што часы, калі трупы пакідалі сцэну, каб выправіцца на працяглы час на гастролі, сышлі ў нябыт. На змену прыйшлі так званыя абменныя гастролі паміж тэатрамі. Але і гэты новы від гастрольнай дзейнасці — не такая частая з’ява. Пра ўзаемаадносіны тэатраў-партнёраў — Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска і Мінскага абласнога драматычнага тэатра з Маладзечна я пісаў год таму. Кіраўнікі труп не сталі змяняць традыцыі і ў лістападзе наладзілі творчы абмен. А для мяне як гледача падзея сталася нагодай папоўніць скарбонку назіранняў.
Далей
|
Абцас на шчасце
Адной з падзей мінулага сезона ў Мінскім абласным драматычным тэатры (Маладзечна) стаў пяцідзясяты паказ спектакля “Шукаю сапраўднага мужчыну” паводле п’есы Алены Паповай. У свой час твор знайшоў сцэнічнае ўвасабленне ў розных тэатрах краіны, і пракатны лёс пастановак складаўся па-рознаму. Восем гадоў таму ў сценах тэатра з’явіўся рэжысёр Віталь Баркоўскі. За час, адпушчаны на пастаноўку, рэжысёр здолеў згуртаваць акцёраў, якія сталі яго аднадумцамі. Таму і спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну” стаў падзеяй і ўвайшоў у топ рэпертуару тэатра. А творчы багаж акцёраў, занятых у ім, папоўніўся характарнымі ролямі. Гэта быў адзін з тых момантаў у жыцці трупы, які можна назваць узлётам тэатра...
Далей
|
On i off абаяльнага Абломава
Афіша Абласнога драматычнага тэатра папоўнілася спектаклем “Аблом off” па п’есе расійскага драматурга і рэжысёра Міхаіла Угарава. Спектакль паставіў артыст тэатра Андрыян Барткевіч. Ён жа выступіў і ў якасці мастака-пастаноўшчыка. Імя сучаснага пісьменніка (не Ганчарова ж, вядома!), перш за ўсё, звязваецца з такім кірункам у драматургіі, які пазначаецца тэрмінам “новая драма”. Да яго можна аднесці і тэксты п’ес шэрагу сучасных беларускіх аўтараў, што, як вядома, больш запатрабаваны ў расійскіх тэатрах, чым у айчынных. Геаграфія драматургаў — розная, а вось тэндэнцыя — агульная.
Далей
|
Опера можа... і “даўгабуд” зрушыць
Цікавы і эрудыраваны суразмоўца Рыгор САРОКА, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Музыкант, дырыжор, выкладчык, кіраўнік — да яго можна прымяніць хадзячую фразу “чалавек, апантаны сваёй працай”. А прадметам гутаркі сталі тыя тэндэнцыі, што хвалююць бадай кожнага работніка культуры. Урэшце, некаторыя моманты мы закранулі хіба пункцірам.
Далей
|
Ад "штучкі" да "збожжа"
Мне здаецца заканамерным, калі бацькі ў памкненні разнастаіць забавы дзіцяці і развіць у малога пачуццё прыгожага прыводзяць яго менавіта ў лялечны тэатр. Адзін з іх — Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, што знаходзіцца ў Маладзечне. Гэта, бадай, самы малады тэатр такога кірунку, які ўзнік у гады перабудовы. “Батлейка” — лаўрэат і дыпламант шматлікіх тэатральных фестываляў, удзельнік розных творчых лабараторый і праграм.
Далей
|
Выйсці з ГЦК, каб туды і вярнуцца…
Згадваючы ў прыватных размовах горад Жлобін, большасць маіх суразмоўцаў расплываецца ва ўсмешцы і вымаўляе практычна адну і тую ж фразу: “Гэта там, дзе мяккія цацкі прадаюць?” Усе яны хаця б аднойчы праязджалі праз чыгуначную станцыю гэтага горада і ўсякі раз назіралі аднолькавую карціну: пад час нядоўгай стаянкі дзясяткі прадаўцоў кідаліся да дзвярэй вагонаў, каб збыць свой тавар пасажырам. Стыхійны гандаль праз пэўны час быў упарадкаваны. Мяккая цацка так і не стала гарадскім брэндам. А вось памяць аб прадпрымальніцкім клопаце гараджан і яго выніках, якія неслі выключна станоўчыя эмоцыі, засталася.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"