Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Фестываль з параднымі калонамі
У Мінску завяршыўся IV Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета. У яго межах пры падтрымцы Міжнароднага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД адбылася Маладзёжная музычная акадэмія краін СНД, якая стала квінтэсенцыяй свята.
Далей
|
Бяспройгрышная “Латарэя”: што выйграў Манюшка?
14 кастрычніка ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах XVIII фестывалю “Адраджэнне беларускай капэлы” адбылася прэм’ера аднаактовай камічнай оперы С.Манюшкі “Латарэя”, прымеркаваная да 190-годдзя з дня нараджэння кампазітара. Падзея сабрала сапраўдны бамонд. Прыехала на прэм’еру і Клара Манюшка — прапраўнучка кампазітара, вядомая піяністка, старшыня французскай Асацыяцыі, што носіць яго імя.
Далей
|
“Першыя “Дарогі...” — у Беларусі”
Пасля спектакля адбылася размова нашага карэспандэнта з пачэснай госцяй прэм’еры — Кларай МАНЮШКА.
Далей
|
У эпіцэнтры “экзамену на свята”
Традыцыі святкавання, як і самі святы, у кожнай нацыі складаліся стагоддзямі. Але кожная новая эпоха ўносіла свае карэктывы. Сёння ж, можна сказаць, мы з’яўляемся сведкамі таго, як, падсумоўваючы многія ранейшыя традыцыі шэсцяў і гулянняў, паступова выяўляюцца рысы новых масавых святаў — святаў ХХІ стагоддзя. Штогод “сталіца” многіх такіх імпрэз “падарожнічае” па малых гарадах Беларусі. Але ўсё роўна кожная мясціна нашай краіны ў той ці іншай ступені “аглядаецца” на Мінск, і вопыт горада ў разнастайных святкаваннях становіцца карысным для іншых рэгіёнаў. Дык якія яны, сталічныя асаблівасці масавых святаў? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзіміра КАРАЧЭЎСКАГА і рэжысёраў, якія рэалізуюць свае ідэі на мінскіх пляцоўках.
Далей
|
“...Шлягер” сяброўства
ХІ Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер у Магілёве” завершыцца толькі 16 кастрычніка. Але ўжо сёння можна падвесці некаторыя вынікі. Бо ягоная драматургія, адпаведна музычным тэндэнцыям апошняга часу, акцэнтуе не фінал, дзе “збіраюцца” ўсе заяўленыя ў творы тэмы, а — пачатковы імпульс, які паступова расплываецца ў агульнай гукавой тканіне.
Далей
|
Найпрыгажэйшае “Cлова пра Беларусь”
Дык што такое прыгажосць? Нагода задумацца над гэтым папраўдзе філасофскім пытаннем чарговы раз узнікла пад час правядзення ў Мінску Міжнароднага конкурсу прыгажосці “Міс Інтэркантыненталь-2009”. Тым больш, што трансляцыю з Футбольнага манежа, дзе адбываўся фінал конкурсу, можна было без перабольшвання назваць “прыгажосцю ў кубе”. Яна ўражвала не толькі чароўнасцю дзяўчат з усіх куткоў свету, але і разнастайнасцю канцэртнай праграмы, што ўключала выступленні знаных зорак, відовішчнасцю, прыемнымі сюрпрызамі, сярод якіх была водная феерыя, спалучэннем грандыёзнасці маштабаў і чалавечай цеплыні. А галоўнае — магутнасцю самой арганізацыі гэтага шмат у чым унікальнага шоу. “Па-за кадрам”, як заўсёды, засталася вялікая праца па яго падрыхтоўцы і правядзенні. Яе сакрэты нам прыадкрыла выканаўчы прадзюсер АНТ Анжаліна МІКУЛЬСКАЯ.
Далей
|
Колькі гукаў у акордзе?
26 — 27 верасня ў Жодзіне пройдзе VII Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд-2009”. Яго адметнасцю сёлета стане ўдзел не толькі салістаў, але і ансамбляў. Журы ўзначаліць народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.
Далей
|
Ад “Зорачкі” да зор + рэпецітарскі “дазор”
Сярод уганараваных знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” — загадчык трупы балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Таццяна ШАМЕТАВЕЦ. Пры з’яўленні на сцэне Таццяны Шаметавец любая балетная класіка, падобная да дыстыляванай вады, адразу набывае найтонкія водары псіхалагічных адценняў. Дый сама гэтая танцоўшчыца — бы журавіна: салодка-кісла-горкая (але без саладжавасці, аскоміны ды горычы), чым бліжэй да “зімы”, тым адметнейшая, заўважнейшая, ярчэйшая. Адсвяткаваўшы днямі 30-годдзе творчай дзейнасці выхадам на сцэну ў партыі сіньёры Капулеці (“Рамэа і Джульета” С.Пракоф’ева), яна зрабіла сваю гераіню той “ракавой” жанчынай, што звязвае ўсіх персанажаў трагедыі ў тугі вузельчык нянавісці і кахання, рассячы які можа хіба смерць.
Далей
|
Ноткі – нотачкі - нататкі ...
Здавалася б, навошта Беларусі ў сучасных умовах мець уласнае нотавыданне? Куды танней набыць у замежжы некалькі асобнікаў, аддаць іх у бібліятэкі, і кожны, каму спатрэбіцца той ці іншы твор, зможа зрабіць сабе ксеракопію. Ну, а ноты беларускіх кампазітараў у нас і так друкуюцца - і прыватнымі выдавецтвамі, і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Хаця, зноў-такі, навошта іх выдаваць, калі з дапамогай ксеракса можна зрабіць з рукапісу столькі копій, колькі патрэбна? Дый патрэбна іх у межах краіны не так многа. Сапраўды, ці можна спадзявацца, што стос партытур нашых аўтараў, ледзь будзе выдадзены, адразу змятуць з паліц нотных крам? Тым больш, што і нотныя крамы (а часцей - музычныя аддзелы ў кніжных крамах) у нас зусім не на кожным кроку. Але чаму тады адсутнасцю спецыяльнага нотнага выдавецтва так заклапочана музычная грамадскасць? Чаму нашы творы, здараецца, часцей выдаюцца ў замежжы (гэтаму садзейнічаюць міжнародныя фестывалі, куды запрашаюць нашых кампазітараў), а не ў нас? Такія пытанні рэгулярна ўзнімаліся і ўзнімаюцца на кожным з'ездзе Беларускага саюза кампазітараў. Магутным акордам прагучалі яны і на нядаўнім Міжнародным сімпозіуме "Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы". Дык ці маюць рацыю спецыялісты, калі б'юць ва ўсе званы?
Далей
|
Сезон, адкрыйся!
Сезон — бы зачараваны Сезам: як адкрыецца, дык ужо не выпусціць са сваіх абдымкаў. І нічога, што ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ён 72-і, а ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета — 77-ы: кожны творчы калектыў знойдзе, як стварыць уражанне “ўпершыню, толькі для вас і ўсяго адзін раз”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"