Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Усмешка і мантыя Сяргея Картэса
Народнаму артысту Беларусі, кампазітару Сяргею КАРТЭСУ 18 лютага спаўняецца 75 гадоў. Роўна праз тыдзень пасля дня нараджэння творцу будуць віншаваць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета: 25 лютага там адбудзецца яго аўтарскі вечар, дзе канцэртную праграму зменіць аднаактовая опера “Юбілей”.
Далей
|
“Дзе тут вучаць на Сінатру?”
Пра тое, што беларуская кампазітарская і выканальніцкія школы акадэмічнага кшталту — адны з лепшых у свеце, сёння ведаюць, здаецца, усе. Тым больш, пра гэта сведчаць пастаянныя перамогі нашай творчай моладзі на самых прэстыжных міжнародных конкурсах і фестывалях. А што ж з падрыхтоўкай эстрадных музыкантаў? Ці адпавядаюць нашы маладыя эстрадныя спевакі, інструменталісты, аранжыроўшчыкі сусветнаму ўзроўню? І што трэба зрабіць, каб і ў галіне эстрады мы былі “наперадзе планеты ўсёй”?
Далей
|
Праверана на ўласных дзецях!
Усе зімовыя канікулы Філармонія для дзяцей і юнацтва, што існуе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі, радавала дзятву, паводле традыцыі, “свежавырабленай” музычнай казкай — “Новы год не адмяняецца”. Спектаклі ішлі, здаралася, ажно па тры на дзень. І ўсе — выключна жывым гукам. А як іначай, калі артыстамі спектакля сталі, як заўсёды, маладыя салісты філармоніі?
Далей
|
Класіка па вечарах
У аўторак у Брэсце завяршыўся ХХІІ Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. Яго праграма ахоплівала не толькі чатыры канцэрты, кожны з якіх складаўся з некалькіх адметных “сольнікаў” і сумесных выступленняў, але і майстар-класы, што праводзілі сусветна вядомыя музыканты
Далей
|
Адчуць сябе спадарынямі
Самым частым зваротам у гэты вечар у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі было: “Дамы і спадары!”. Менавіта так звярталіся да гасцей, а не проста да публікі, гаспадары, шматлікія мажардомы і распарадчыкі “Вялікага навагодняга балю”, зладжанага ў ноч з 13-га на 14га студзеня.
Далей
|
Колькі ў творчасці прыступак?
Канец года традыцыйна пазначаны шэрагам творчых справаздач стыпендыятаў і лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Але слова “справаздача” да гэтых яркіх па мастацкіх здабытках канцэртаў далёка не самае трапнае, бо яны становяцца сапраўднымі адкрыццямі новых імён і творчых пошукаў. Такім адкрыццём стаўся і канцэрт “Прыступкі творчасці” ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Казачны абанемент
Юныя артысты Дзіцячага музычнага тэатра “Казка” правядуць свае зімовыя вакацыі, паводле традыцыі, “на гастролях” па розных сцэнічных пляцоўках беларускай сталіцы. Прычым пакажуць не толькі свае ранейшыя спектаклі, але і прэм’еру — “Прынцэсы на гарошыне”.
Далей
|
Балет — на заўтра, каханне — назаўжды.
Звесткі пра ўзнагароджанне медалём Францыска Скарыны салісты балета Ірына і Алег ЯРОМКІНЫ атрымалі ў час гастролей па Паўднёвай Карэі. Паводле шматгадовай традыцыі, туды наша трупа выправілася з незаменным на Каляды “Шчаўкунком”. З 11-ці гастрольных спектакляў, на якія прыходзілася тры склады салістаў, Ірына з Алегам станцавалі пяць — амаль палову. Гэтая пастаноўка, як высветлілася, увогуле адыграла ў іх жыцці лёсавызначальную ролю.
Далей
|
Вам на сёмае неба?
Упершыню з музычнай казкай “Зоркі сёмага неба” я пазнаёмілася некалькі гадоў таму ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Але тады гэта было, можна сказаць, напаўканцэртнае выкананне цудоўных мелодый Уладзіміра Кур’яна, што звязваліся размоўнымі дыялогамі. Дый сам сюжэт (прыгоды Ката Мурмота і Лялькі Элі, якія ідуць выратоўваць зоркі) быў звернуты, найперш, да навагодніх святаў.
Далей
|
Прыступкі для талентаў
Заўтра ў нашым Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў межах цыкла “Маладыя таленты Беларусі” адбудзецца канцэрт “Прыступкі творчасці”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"