Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Беларуская маладосць Юрыя Антонава
Адметнасць "Зорных гадзін" на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - нечаканыя пытанні даўно чаканым гасцям. Вось і сустрэчу з народным артыстам Расіі Юрыем АНТОНАВЫМ ніяк іначай і не ахарактарызуеш: чаканая! Тым больш, што лёс знакамітага музыканта неаднойчы знітаваны ў моцныя вузельчыкі памяці і творчасці з Беларуссю.
Далей
|
Гран-пры паехаў у Харватыю!
ХІХ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", што сабраў 19 удзельнікаў з 19-ці краін, завершаны. Нягледзячы на тое, што пераможцы вызначаны і ўжо атрымалі свае прызы, галоўнае падвядзенне вынікаў - наперадзе. І не на паперы, у шматлікіх аглядах, рэцэнзіях, праблемных артыкулах, а - у далейшым творчым жыцці. Тым не менш, паспрабуем вярнуцца да "конкурсных баталій".
Далей
|
Дзень працягласцю ў эпоху
"Такога яшчэ не было!" - гэтая фраза сталася лейтматывам Дня Беларусі на "Славянскім базары ў Віцебску", а рэха таго воклічу распаўсюдзілася на ўсе астатнія фестывальныя дні, зрабіўшы менавіта беларускія праекты, шмат у чым незвычайныя і вельмі разнастайныя, аднымі з самых яркіх уражанняў усяго форуму.
Далей
|
"Прыкмета" Дня Беларусі
Дзень Беларусі на "Славянскім базары ў Віцебску" сёлета азораны іменем, талентам Уладзіміра Мулявіна і добрай памяццю пра гэтага знакавага для нашай краіны творцу.
Далей
|
"Разнабачанне" - гэта...
Сцэнаграфія і рэжысура канцэртаў "Славянскага базару ў Віцебску" заўсёды была ў полі зроку не толькі журналістаў і гасцей фестывалю, але і кожнага гледача. Якія ж ноў-хаў чакаюць нас сёлета?
Далей
|
“Няправільны рамантык” і два законы колазвароту
Нашу краіну на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", што звычайна становіцца галоўнай інтрыгай "Славянскага базару ў Віцебску", сёлета прадставіць ураджэнец Светлагорска, саліст прадзюсерскага цэнтра Гомельскай абласной філармоніі Дзяніс ВЯРШЭНКА. Перадфестывальная размова з ім, зразумела, пачалася з традыцыйнага для ўсіх канкурсантаў пытання: чаго чакаеце ад гэтага спаборніцтва?
Далей
|
Што такое вечны рух?
Адораныя дзеці даўно пасябравалі са "Славянскім базарам у Віцебску". І цяпер не толькі ўпрыгожваюць разнастайныя канцэртныя праграмы форуму (не кажучы ўжо пра наведванне фестывальных мерапрыемстваў), але і ўдзельнічаюць у даволі "дарослым" паводле сваіх умоў конкурсе, вынікі якога мы даведаемся ўжо 10 ліпеня. Пакуль жа нагадаем, што Беларусь на ім сёлета прадстаўляюць 11-гадовая Злата Ларчанка і 9-гадовая Ганна Зайцава.
Якімі б строгімі ні аказаліся члены журы, настаўнікі звычайна бываюць яшчэ больш прыдзірлівымі "суддзямі", тым самым ураўнаважваючы бацькоўскую замілаванасць. Таму і наша размова пра маленькіх канкурсантаў пачыналася з іх слоў перад дарогай.
Далей
|
Хто ж запальвае зоркі?
Узначальвае журы дзіцячага конкурсу знаны румынскі кампазітар малдаўскага паходжання Нікалае Каражыа. І хаця ён - шматразовы ўладальнік самых прэстыжных узнагарод за свае песні і аранжыроўкі, аднаго слова "кампазітар" у дачыненні да ягонай творчай дзейнасці замала. За плячыма "галоўнага суддзі" - багатая канцэртная дзейнасць, а з гітарай ён увогуле неразлучны, хаця валодае таксама фартэпіяна, кантрабасам, акардэонам і трамбонам. У складзе ВІА супрацоўнічаў з такімі зоркамі, як Мірэй Мацье, Ала Пугачова, Карэл Гот. Цяпер узначальвае агенцтва "New star music". А каго з юных зорачак ён вылучыць у Віцебску, хутка даведаемся.
Далей
|
Разам і паасобку
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі выступае на сёлетнім "Славянскім базары ў Віцебску" ў розных іпастасях. Салісты калектыву, што ў свой час сталі пераможцамі тэлепраекта "Новыя галасы Беларусі", прэзентуюць песню Сяргея Сухамліна "Мы разам" у гала-канцэрце адкрыцця фестывалю. Група "3 + 2", складзеная з нашых салістаў, удзельнічае ў канцэрце "Зоркі "Еўрабачання" на плошчы Перамогі. У суправаджэнні ж аркестра, за дырыжорскім пультам якога ў той вечар будзе Канстанцін Арбелян, у Летнім амфітэатры пройдзе сольны канцэрт Дзмітрыя Хварастоўскага, прымеркаваны да фестывальнага Дня Расіі.
Далей
|
Раяль у камбінацыі
Імя Райманда ПАУЛСА даўно ўжо стала сапраўдным "брэндам" Латвіі. Яго песні ў выкананні самых папулярных артыстаў упрыгожваюць кожны "Славянскі базар у Віцебску". Летась гэты знаны творца літаральна палову фестывалю "прасядзеў" за раялем: удзельнічаў у некалькіх гала-канцэртах, у спектаклі са сваёй музыкай "Одесса, город колдовской...", правёў аўтарскі вечар з латышскай опернай спявачкай Ілонай Багеле. Сёлета яго творчы вечар ладзіць Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"