Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Новае святло “Светача”
17 мая пасля рамонту і грунтоўнай рэканструкцыі зноў адкрыў свае дзверы для кнігалюбаў Дом кнігі “Светач” у Мінску. Ва ўрачыстай імпрэзе з гэтай нагоды ўзялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, іншыя афіцыйныя асобы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі.
Далей
|
Чытаць, каб зразумець сябра
18 красавіка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя перасоўнай выставы “Чытаем разам — спазнаем адзін аднаго”. На ёй экспануюцца кнігі сучасных аўтараў з дзяржаў Садружнасці. Гэты праект быў анансаваны на XXVI Мінскім міжнародным кніжным кірмашы. Да яго рэалізацыі спрычыніліся Савет па культурным супрацоўніцтве краін-удзельнікаў СНД, Выканаўчы камітэт СНД, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
І гонар, і фінансавы складнік
17 красавіка ў прэс-цэнтры Дома прэсы ішла гаворка пра Нацыянальную літаратурную прэмію — 2018. У сустрэчы з журналістамі бралі ўдзел начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі РБ Алена Паўлава, дырэктар падначаленага Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня журы конкурсу Іван Саверчанка, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Аляксандр Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
Далей
|
Падзяка за высакароднасць
10 красавіка ў рэзідэнцыі “Дыпсэрвіс Хол” адбылася цырымонія ўшанавання лаўрэатаў Рэспубліканскай акцыі “Мецэнат культуры Беларусі — 2018”.
Далей
|
Рака. Помнік. Музей
“Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны Дняпра”. Мабыць, цяжка знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не пачуў гэтае выслоўе Мікалая Васільевіча Гогаля альбо не скарыстаў яго сам. Гэта літаратурны вобраз, дзе гіпербала — рэч натуральная, а часам і неабходная.
А калі дапасоўваць яе да рэчаіснасці, то магу сказаць, што рэдкі журналіст або турыст даедзе да Лоева — які акурат і стаіць на згаданым класікам Дняпры. Мой калега Яўген Рагін, які ў рэдакцыі адказны за рэгіянальную культуру і праз гэта аб’ездзіў нашу краіну ўздоўж, упоперак і па перыметры ды бадай усіх адказных культработнікаў у твар ведае — нават ён у Лоеве не бываў!
Далей
|
Чалавек з будучыні, якая не адбылася
Cёлета на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” праект Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі” быў адзначаны як найлепшы ў намінацыі “Майстэрства”. А ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прайшла выстава, на якой экспанаваўся візуальны матэрыял да згаданай кнігі.
Далей
|
Глядзеў у неба, а не пад ногі
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мастака. Зрэшты, нарадзіўся ён у лістападзе 1948-га, так што лагічней было б ладзіць яго персаналку напрыканцы года мінулага. Але атрымалася так як атрымалася: пагатоў, мастакоў шмат, а музей адзін. Усё жадаюць адзначаць юбілейныя даты на гэтай ганаровай прасторы, ды не ва ўсіх атрымліваецца ўплішчыцца ў шчыльны графік выстаў Нацыянальнага мастацкага.
Дарэчы, сёлета галоўная мастацкая скарбніца Беларусі адзначае ўласнае 80-годдзе. І тое, што ў кантэксце свята, калі адбор імён на афішах і работ у зменных экспазіцыях стаў яшчэ больш жорсткім, у сценах музея засвяціліся творы менавіта гэтага маладзечанскага графіка, чыё імя, на жаль, вядомае не кожнаму, сведчыць пра выключную каштоўнасць ягонай творчай спадчыны.
Далей
|
З ніадкуль. З любоўю
Перш чым стаць беларусам, ён пабыў афрыканцам, іспанцам і французам. Ведаў некалькі моў. Беларусь жа была ягонай радзімай на працягу апошніх 15 гадоў. У жыцці ён перабраў шмат прафесій, а вось мастаком адчуў сябе менавіта на нашай зямлі. Ягоная выстава “Рады знаёмству” не так даўно прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на Някрасава).
Далей
|
Я прыйду дзеля настальгіі. А мой сын?
Нават калі мастак ці творчая суполка высока трымаюць планку прафесіяналізму, эфектна вылучаюцца з цэхавага асяроддзя, маюць трывалую падтрымку сваёй аўдыторыі і іншыя падставы для самапавагі, гэта не значыць, што кожная сустрэча такіх творцаў з публікай (выстава, канцэрт, спектакль) абавязкова атрымаецца вартай увагі і стане падзеяй, будзе мець розгалас станоўчы ці хаця б проста розгалас. Творчасць — гэта не планавая дзейнасць з прагназуемым вынікам. Шмат у чым яна была і застаецца латарэяй.
Далей
|
Сквапны плаціць двойчы
Да стварэння аблічча Мінска прыклалі рукі і розум мноства людзей розных прафесій. Але некаторым у гэтай справе належыць выключная роля. Неаспрэчна, у іх ліку і знакаміты Аляксандр Кішчанка, чые мазаічныя пано сталі сапраўднай класікай манументальнага мастацтва.
Не так даўно ў СМІ з’явілася паведамленне пра тое, што мазаікі, размешчаныя на тарцах 16-павярховых будынкаў у раёне станцыі метро “Усход”, неўзабаве будуць адрэстаўраваныя. І сапраўды, пільна ўглядзеўшыся ў гэтыя творы, можна заўважыць, што на іх сям-там абсыпаецца смальта, а дзе і цэлыя кавалкі пано. І калі не ўмяшацца, тыя шчэрбіны паступова “з’ядуць” вядомыя ўсім выявы.
Чаму ж шэдэўрам, якія з’явіліся ўсяго гадоў 40 таму, так хутка спатрэбілася рэстаўрацыя? Як выявілася, тут тоіцца павучальная для нас гісторыя з нядаўняга мінулага.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"