Аўтары
Аўтар Антон СІДАРЭНКА ( 199 cт. )Кіно і тэатр № 28 / 948 за 2010-07-10
“Для вопытнага гледача”
Аляксандр Колбышаў, кінарэжысёр (Беларусь):
- "Ваўкі" - псіхалагічная драма для разумнага, вопытнага гледача, якому надакучыла глядзець аднастайнае кіно для забавы.
Далей
|
"Удалы лёс для стужкі"
Вера Глаголева, заслужаная артыстка Расіі:
- Наша стужка распавядае аб лёсе жанчын, якія былі асуджаны за тое, што мелі дзяцей ад немцаў.
Далей
|
№ 26 / 946 за 2010-06-26
“Брэсцкая крэпасць”: прэм’ера ў Цытадэлі
Самая кароткая ноч
Галоўнай кінападзеяй апошніх двух тыдняў на Беларусі сталі прэм’ерныя паказы мастацкай стужкі “Брэсцкая крэпасць”, створанай кінастудыяй “Беларусьфільм” і кампаніяй “Цэнтрал партнершып” па заказе Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы. У мінулым нумары “Культура” падрабязна асвятляла перадпрэм’ерны паказ карціны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, што адбыўся ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны”. Кіраўнік краіны высока ацаніў майстэрства аўтараў “Брэсцкай крэпасці”. “Кінапракат гэтай карціны трэба арганізаваць на найвышэйшым узроўні. Як мага больш людзей павінна мець магчымасць паглядзець стужку”, — выказаў сваё меркаванне Аляксандр Лукашэнка. У шырокі пракат “Брэсцкая крэпасць” выйдзе 4 лістапада, але яе афіцыйная прэм’ера адбылася ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ля Цярэспальскіх варот Цытадэлі над Бугам: гісторыя легендарнай абароны ўвасобілася на вялікім экране, які быў усталяваны паміж чырвонай сцяной крэпасці-мемарыяла і рэчкай, за дзвесце метраў ад Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. “К” прапануе рэпартаж з прэм’еры і рэцэнзію на стужку.
Далей
|
“Брэсцкая крэпасць”: прэм’ера ў Цытадэлі
Лічыцца, што сказаць новае слова ў кіно пра Вялікую Айчынную вайну вельмі складана. Альбо нават зусім немагчыма. Тым не менш, аўтарам карціны “Брэсцкая крэпасць” праз амаль дзесяць гадоў пасля выхаду на экраны стужкі Міхаіла Пташука “У жніўні 44-га” гэта ўдалося. Няхай дакладна вызначыць жанр “Брэсцкай крэпасці” вельмі складана, але новы фільм не падобны да сваіх “равеснікаў” на экране. І перш за ўсё— сваёй надзвычайнай эмацыйнасцю, экстраардынарным “уключэннем” гледача ў падзеі на экране, характэрным для карцін, знятых людзьмі, якія бачылі вайну на свае вочы. “Брэсцкая крэпасць” — гэта і заяўлены пад час мінулагодніх здымак “фільм-катастрофа”, і рэдкі жанр рэквіема па ўсіх загінулых у першыя, а на самой справе— і ва ўсе дні Вялікай Айчыннай.
Далей
|
№ 25 / 945 за 2010-06-19
Вы верыце ў cinema verite?
Назіраючы — адчувай
Назіранне — самы распаўсюджаны і, прынамсі, самы актуальны прыём у кінадакументалістыцы. З таго моманту, як яна пачала радыкальна разыходзіцца з тэлевізійным накірункам, аўтары стужак пачалі аддаваць сваім героям усё большую прастору, паступова вызваляючы свае творы ад характэрных для журналістыкі прыёмаў. Беларускія кінематаграфісты — не выключэнне, яны крочаць у нагу з сусветнымі тэндэнцыямі, што дае відавочны плён: у апошнія тыдні адразу дзве айчынныя дакументальныя карціны атрымалі прызы на вядомых міжнародных кінафорумах. Стужка “Дар” Галіны Адамовіч атрымала “Бронзавага Віцязя” на ХІХ Кінафестывалі праваслаўных і славянскіх народаў у Маскве, а “Днюка” Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі выйграла Гран-пры на ХVІ Фестывалі рэгіянальных тэлекампаній у славацкім Кошыцэ.
Далей
|
№ 22 / 942 за 2010-05-29
“Мая ўмова — годны сцэнарый”
На сустрэчы з народным артыстам Украіны Іванам ГАЎРЫЛЮКОМ, што адбылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысутнічалі не толькі студэнты і іх выкладчыкі. Пабачыць даўняга сябра прыйшлі Мікалай Кірычэнка, Юрый Цвяткоў — тыя творцы, з кім Іван Яраслававіч працаваў у Мінску яшчэ ў 1970-я. “Ідучыя за гарызонт” і “Бронзавая птушка” Мікалая Калініна, “Пасля кірмашу” Юрыя Цвяткова — назвы толькі самых вядомых стужак, у якіх здымаўся акцёр на “Беларусьфільме”.
Далей
|
Гран-пры № 27 / 947 за 2010-07-03
Аляксандр КОЛБЫШАЎ: “Выйсце для нашага кіно — у псіхалагізме”
Сёмы па ліку Рэспубліканскі фестываль нацыянальных фільмаў, які праходзіў у Брэсце, не прынёс сенсацыі: Гран-пры атрымала сёлетняя стужка “Ваўкі”, а лепшым рэжысёрам ігравога кіно быў прызнаны аўтар карціны Аляксандр КОЛБЫШАЎ. Перавага “Ваўкоў” і Колбышава была відавочнай: за апошні час гэта самая яркая мастацкая работа, якая выйшла ў свет на Нацыянальнай студыі. Постаць самога рэжысёра таксама выклікае цікавасць і павагу. Шлях Аляксандра Колбышава ў вялікае кіно быў няпростым: войска, Афганістан, потым — тэатральнае вучылішча, сцэна Брэсцкага драмтэатра і толькі праз колькі гадоў — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, рэжысёрскі курс класіка айчыннага кіно Віктара Турава... Дарэчы, у верасні, прыкладна ў тыя самыя дні, калі “Ваўкі” выйдуць на экраны беларускіх кінатэатраў, кінематаграфісту споўніцца пяцьдзесят гадоў. Іншыя творцы ў такім узросце падводзяць пэўныя вынікі — Колбышаў рыхтуецца да новых пастановак: у яго назапашана шмат энергіі, якая патрабуе выхаду.
Далей
|
Соцыум № 24 / 944 за 2010-06-12
№ 23 / 943 за 2010-06-05
Трэйлер — за тыдзень, копіі — па чарзе?
Як прадаваць найлепшым чынам айчынныя стужкі ва ўмовах сучаснага кінапракату?
У вітрыне кніжнай крамы ў Санкт-Пеця бургу, дзе д в л ся пабываць, — заўважны плакат, з рэкламай кнігі Сяргея Смірнова “Брэсцкая крэпасць”. Кніга знакамітая, але выданне — новае: на вокладцы — вядомы расійскі акцёр Андрэй Мярзлікін у ваеннай форме ўзору 1941 года. Так, гэта адмысловы тыраж класічнага даследавання, прымеркаваны да выхаду аднайменнай стужкі Аляксан дра Котта. Доўгачаканая карціна сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці, пра што ведаюць чытачы “Культуры”, будзе ўпершыню паказана 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці і Маскве, а ў шырокі пракат выйдзе на пачатку лістапада. Але кніга прадаецца, як даведаўся, з пачатку красавіка, і гэта не выпадкова: выданне стала адной з частак рэкламнай кампаніі стужкі.
Далей
|
"К" інфармуе № 23 / 943 за 2010-06-05
У запуску новая стужка
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” распачаліся здымкі новай карціны — “Дотык”. Яе пастаноўшчыкам стаў аўтар “Кадэта” Віталь Дудзін, а сцэнарый стварыў Дзмітрый Якутовіч, які да гэтага пісаў літаратурныя асновы для мультыплікацыйных стужак. Здымкі вядзе аператар Дзмітрый Рудзь. У стужцы задзейнічаны вядомыя беларускія акцёры Аляксандр Ткачонак, Вераніка Пляшкевіч, Руслан Чарнецкі, Андрэй Сенькін, Аляксандр Суцкавер ды іншыя.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|