Аўтары
Аўтар Антон СІДАРЭНКА ( 199 cт. )Раскадроўка № 1-2 / 973-974 за 2011-01-08
|
“Саткаць”… сюррэалізм
Беларуская кінадакументалістыка — самая рухомая частка нацыянальнага кінамастацтва. Да таго ж, самая па-мастацку насычаная: айчынныя дакументалісты па-ранейшаму прапануюць не стандартызаваныя попытам медыя-рынку тэлевізійныя “прадукты”, а — самастойную творчасць, чым выклікаюць вялікую цікавасць. Узровень мастацкага бачання розных рэжысёраў “Летапісу” ды “Белвідэацэнтра” розны: ад апісальных нарысаў журналісцкага кшталту да глыбокіх, насычаных кантэкстам твораў з вялікай колькасцю інтэрпрэтацый. Да апошніх можна аднесці стужку Віктара Аслюка “Андрэй”, якая працягвае шэраг удалых работ гэтага рэжысёра.
Далей
|
Кіно і тэатр № 50 / 970 за 2010-12-11
Спыніся, імгненне! У кінапартрэце
Вобразы людзей мастацтва заўсёды з’яўляюцца прывабнай тэмай для рэжысёраў неігравога кіно, бо найбольш зручныя для ўвасаблення на экране. Творцы, часцяком нават знешне, — асобы незвычайныя, прыкметныя, са сваім светапоглядам і ўнікальным асяроддзем, зафіксаваць якое цікава кожнаму дакументалісту.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 50 / 970 за 2010-12-11
У кожнага ёсць акно. Ці будзе там кіно?
17 снежня — Дзень беларускага кіно. Мы падыходзім да чарговай гадавіны заснавання нацыянальнага кінематографа з пэўнымі станоўчымі вынікамі і спадзяваннямі. Спадзяванняў пакуль што больш, у тым ліку — на новы факультэт экранных мастацтваў БДАМ. У шэрагу аналітычных матэрыялаў карэспандэнты газеты “Культура” вялі гаворку аб тым, якім чынам можна наладзіць навучанне будучых нашых Туравых і Пташукоў, Кустурыцаў і Спілбергаў. Тым самым пытанням былі прысвечаны пасяджэнні рэдакцыйных “круглых сталоў”. Напярэдадні прафесійнага свята кінематаграфістаў карэспандэнт “К” вырашыў даведацца аб прынцыпах, на якіх павінна будавацца сістэма падрыхтоўкі кадраў для кіно і тэлебачання на Беларусі, у дэкана факультэта экранных мастацтваў Паўла
ІВАНОВА. Зразумела, што пад час адной гутаркі можна знайсці адказы далёка не на
ўсе вострыя пытанні, якія цягам года ўзнімаліся на старонках “К”, таму мы, у сваю
чаргу, абяцаем працягваць надзённую тэму падрыхтоўкі кадраў для айчыннага кіно.
Далей
|
"К" інфармуе № 49 / 969 за 2010-12-03
“Перазагрузка”. Паміж тым і гэтым БСК
Незадоўга да Дня беларускага кіно хочацца надаць увагу арганізацыі, што павінна аб’ядноўваць усіх тых, хто служыць “дзесятай музе” ў нашай краіне. На жаль, сёння назваць
Беларускі саюз кінематаграфістаў квітнеючым вельмі цяжка: БСК не мае дастатковых памяшканняў, мерапрыемстваў і… новых членаў. “Залатыя часы” элітарных паказаў, зорных візітаў і творчых сустрэч у знакамітым Доме кіно ў Чырвоным касцёле застаюцца залатым жа
ўспамінам...
Далей
|
№ 45 / 965 за 2010-11-06
|
Пасол добрай волі з балканскай вёскі
“Прыляціць раптам чараўнік…” Прыляціць на “Лістапад”! Гэта — пра яго, Эміра Кустурыцу, рэжысёра, музыканта, грамадскага дзеяча, аўтара шэрагу выбітных стужак, якія яшчэ ў сярэдзіне 1980-х забяспечылі яму пачэснае, хаця і негалоснае, “званне” балканскага Феліні. Непаўторны стыль работ Кустурыцы можна параўнаць толькі з магіяй і чарадзействам: будзённае жыццё югаслаўскай правінцыі ў ягоных стужках, за якія ён двойчы атрымліваў “Залатую пальмавую галіну” Канскага фестывалю і шэраг іншых прэстыжных узнагарод, нязменна ператвараецца ў чароўны карнавал з філасофскім ухілам.
Далей
|
Соцыум № 48 / 968 за 2010-11-27
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЦЭНТР "КУЛЬТУРА-ІНФА" № 47 / 967 за 2010-11-19
“Лістапад” — “на выраст
На мінулым тыдні скончыўся Мінскі міжнародны кінафестываль. Сямнаццаты па ліку “Лістапад”, што правяла новая каманда ў абноўленым фармаце, пакінуў пасля сябе багата эмоцый ды ўражанняў. І, адначасова, — шэраг пытанняў, адказы на якія паспрабавалі знайсці ўдзельнікі чарговага пасяджэння Прэс-клуба Інфармацыйнага цэнтра “Культура-інфа”. У гутарцы прынялі ўдзел кінакрытыкі і кіназнаўцы, а таксама журналісты, што працавалі на фестывалі: галоўны рэдактар часопіса “На экранах” Людміла ПЕРАГУДАВА,
рэдактар фестывальнага каталога Ала БАБКОВА, кіназнаўца, аўтар і вядучы тэлевізійных дзённікаў “Лістапада-2010” на Першым нацыянальным тэлеканале Сяргей КАЦЬЕР, аглядальнік газеты “Звязда” Ларыса ЦІМОШЫК, рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і Антон СІДАРЭНКА.
Далей
|
Госць форуму № 46 / 966 за 2010-11-13
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|