Цуд Рэнесанса ў ХХІ стагоддзі
На плошчы Свабоды мінакі са здзівам спыняюцца, не даючы веры сваім вачам. Яшчэ не так даўно насупраць ратушы была непрыкметная пустка, потым — будаўнічы рыдван, год таму над ім нясмела пачалі ўзнімацца сцены...
І вось, ужо сёння мы можам бачыць свежаатынкаваную камяніцу, і выглядае
яна, нібы казачная.
І сапраўды, зусім нядаўна царкву Святога Духа выпадала лічыць тым помнікам спадчы-
ны, які даўно і незваротна страчаны. Але ўжо неўзабаве яна стане “новай старой” ад-
метнасцю Мінска. Яе своеасаблівая “прэзентацыя” з удзелам старшыні Мінскага гар-
выканкама Мікалая Ладуцькі — адна з найважнейшых падзей сёлетняга Дня горада.
Наведаўшы гэты знакавы аб’ект за тыдзень да адкрыцця, карэспандэнты “К” сталі
сведкамі “апошніх штрыхоў” яго паўстання.
Уніяцкая царква Святога Духа набыла свае пазнавальныя рэнесансавыя абрысы ў 30-х —
40-х гадах ХVIІ стагоддзя. І ўжо тады сталася адной з галоўных адметнасцей Мінска, бо
захапляцца папраўдзе было чым! Але праз два стагоддзі вытанчаная пластыка фран-
тона ў духу Паўночнага Адраджэння была страчана: царкву ў некалькі “заходаў” пе-
рабудавалі ў звыклым для той эпохі рэтраспектыўна-рускім стылі. А яшчэ праз стагод-
дзе храм быў узарваны...
На гэтым, здавалася б, можна паставіць тлустую кропку ў яго гісторыі. Але, ужо ў наш
час, царква была адроджана з нябыту, прычым менавіта ў тым выглядзе, у якім за-
помнілася ўсім “турыстам” часоў Вялікага Княства.
Далей