Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )"К" інфармуе № 29 / 1312 за 2017-07-22
Палац па цане абеду
14 ліпеня маёнтак у Жамыслаўлі зноў пайшоў з малатка. Як нячаста бывае ў такіх выпадках, аўкцыён адбыўся з першага разу, і прычынай таму, напэўна, стала смешная стартавая цана. Адзін з найлепшых узораў сядзібнага мастацтва Беларусі, які ўключае шыкоўны некалі палац, поўны экзотаў парк, гаспадарчыя пабудовы, абышоўся пакупніку як абед у рэстаране — усяго ў 138 рублёў!
Зрэшты, акурат гэта — цалкам нармальна. Пытанне ў іншым: ці здолее новы ўласнік адрадзіць сядзібу альбо, прынамсі, прыняць пасільныя меры па яе захаванні? Ці зробіць ён для гэтага хаця б штосьці? А калі не, дык што яму за гэта будзе?
Далей
|
№ 25 / 1308 за 2017-06-24
Чаму не знясуць Асмалоўку
На мінулым тыдні ўсе з абурэннем пісалі пра патэнцыйны знос Асмалоўкі, а я вось лічу, што таму смеламу чыноўніку, які адважыўся высунуць на абмеркаванне саму такую ідэю, варта падзякаваць.
Далей
|
№ 22 / 1305 за 2017-06-03
Душа Францыска ў душы нацыі
Сёлетні ўдзел Беларусі ў маскоўскім кніжным фестывалі “Красная плошча” адбываецца ў асаблівы для нашага пісьменства і ўсёй культуры год. Менавіта з яго цэнтральнай падзеі — святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — мы і пачалі гутарку з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй АНАНІЧ.
Далей
|
Гістарыёграф № 28 / 1311 за 2017-07-15
Летапісец міжволі
На стогадовай даўніны здымках — местачковыя ландшафты, пазнавальныя помнікі архітэктуры, побытавыя замалёўкі, твары дзятвы… Фота эмацыйна нейтральныя, аўтар яўна імкнуўся фіксаваць, а не ствараць рэчаіснасць. Але відавочна, што па той бок камеры было цікаўнае і назіральнае вока, якое ўмее бачыць хараство. І хіба асобныя дэталі нагадваюць пра той час, калі з’явіліся гэтыя кадры — у самы разгар першай жахлівай вайны ХХ стагоддзя.
Далей
|
Соцыум № 27 / 1310 за 2017-07-08
Выйсці з палону крайнасцяў
Пару гадоў таму ў ведамасным часопісе аднаго вельмі паважанага дзяржаўнага органа, які кантралюе выкананне заканадаўства, яго супрацоўніца ў сваім артыкуле адмыслова засяродзіла ўвагу на тым, што ў ваколіцах Дома-музея Шагала ў Віцебску дасюль няма кавярні. Здавалася б, не справа такога органа, біблійнай мовай кажучы, “печься о столах”. Але… мусіць, факт падаўся настолькі “вопиющим”, што аўтарка не стрымалася. Між тым, кавярні там няма і пагэтуль.
Далей
|
№ 20 / 1303 за 2017-05-20
Уласніку стала цесна…
Выпадкова ці не, але апошняе на сёння пасяджэнне Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны амаль цалкам прысвячалася адной і той самай праблеме ў некалькіх яе праявах. Уласніку або карыстальніку гістарычнага будынка стала замала наяўных плошчаў, і ён імкнецца іх пашырыць — з дапамогай сучасных матэрыялаў.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 26 / 1309 за 2017-07-01
Беларуская выспа ў Сібіры
Нашы святы адзначаюць і ў глыбінцы Сібіры, за тры з гакам тысячы кіламетраў ад Мінска. У адным з папярэдніх нумароў “К” ужо пісала пра фільм “Самаходы”, які пазнаёміў з жыццём беларускай вёскі ў Цюменскай вобласці. На яго прэм’еру завіталі самі героі. Адзінаццаць жыхароў Ермакоў пераадолелі бездараж, павадкі і проста вялікія адлегласці, каб пабываць на малой радзіме — у вёсцы Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна. Гэта здарылася ўпершыню не толькі ў іх жыцці, але і некалькіх пакаленняў іхніх продкаў. Такія адведзіны сталі адкрыццём як для гасцей, так і для гаспадароў. Адкрыццём новых цікавых традыцый, а таксама і малавядомай пакуль, але вельмі ўражвальнай старонкі гісторыі нашага народа.
Далей
|
аКно ў свет № 25 / 1308 за 2017-06-24
Sci-Fi-містыка на глебе Язэпа Драздовіча
АЎСТРАЛІЯ — ПОЛЬШЧА — БЕЛАРУСЬ
Фестывалі эксперыментальнай музыкі зазвычай не жывуць доўга. Cправа гэта, мякка кажучы, непрыбытковая, і таму імпэт іх арганізатараў рана ці позна згасае. Кракаўскі Unsound, які сёлета пройдзе ўжо ў пятнаццаты раз, — яўнае выключэнне з правілаў. Ён не толькі не чэзне, але і набірае абароты, стаўшы своеасаблівай франшызай у добрым тузіне іншых гарадоў — ад Нью-Ёрка да Алма-Аты. Сёлета фэст пасля дзесяцігадовага перапынку зноў завітаў у Мінск ды спалучыўся з блізкім па духу айчынным праектам Mental Force. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, я паспрабаваў выпытаць у завадатара Unsound, кракаўскага аўстралійца Мэта ШУЛЬЦА яго сакрэт творчага і камерцыйнага доўгажыхарства.
Далей
|
"Круглы стол" № 21 / 1304 за 2017-05-27
Факты з “разыначкай” і “разыначкі” без фактаў
Адчувальны ўздым грамадскай цікавасці да беларускай мінуўшчыны спараджае і мноства пытанняў. Адказы пакуль ёсць далёка не на кожнае, і на іх месца часцяком прыходзяць гіпотэзы і дадумкі. Без сумневу, замена аднаго гістарычнага міфа на іншы — гэта далёка не самы лепшы сцэнарый. І таму масавы працэс засваення ўласнай гісторыі павінен мець трывалы факталагічны падмурак. У авангардзе яго стварэння поруч з археолагамі знаходзяцца і гісторыкі-архівісты. Пра спецыфіку гэтай працы і праблемы, якія яе атачаюць, мы гаворым з дзейнымі даследчыкамі.
Далей
|
Тэндэнцыі сферы № 19 / 1302 за 2017-05-13
Фонд ідэй, якія ўмеюць чакаць
Беларускі фонд культуры, што святкуе сваё трыццацігоддзе паспяхова здолеў перажыць эпоху, якая яго спарадзіла, ды ўліцца ў сучаснае культурнае жыццё незалежнай Беларусі. Пры гэтым, зусім не адчуваючы сябе ў ім нейкім рэліктам альбо “ганаровым ветэранам”. Таму і нядзіўна, што старшыня БФК Уладзімір ГІЛЕП быў заспеты мною ў рабочым настроі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|