Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
“Звалка” без статусу
Гады чатыры таму я напісаў пра збіральніка якараў з Бешанковічаў Андрэя Трубецкага. Калекцыя
ў яго — не абы-якая. Пэўныя экзэмпляры даводзілася даставаць аж са дна Заходняй Дзвіны! Адзін з якараў, пяцілапы, аказаўся ўзростам у 300 гадоў. Да таго ж, у прыватным зборы Андрэя ўжо — амаль чатыры тысячы экспанатаў рабочага рыштунку і самых розных прылад. Трубецкі назваў калекцыю “Інструмент ад неаліту да сучаснасці”. І карыстаецца яна, як кажуць, павышаным попытам у аматараў роднай культуры і гісторыі. Таму з радасцю вырашыў вярнуцца да тэмы прыватнай установы культуры.
Далей
|
Канцэрт для кіраўніка з калектывам
Пачнём з асобы. З яе ў культуры заўжды ўсё пачынаецца. У Зеленаборскім сельскім доме культуры (Смалявіцкі раён) адбыўся музычны фуршэт у гонар 50-годдзя мясцовага музычнага кіраўніка Валерыя Гусева, які адначасова адзначыў і 30-годдзе творчай дзейнасці. Пра ўсе гэтыя прыемныя нагоды піша Валянціна Шахбазава — пастаянная наведвальніца згаданага дома культуры.
Хто ж такі Валерый Гусеў? Ён не толькі спявае, але і сам піша песні. Захапляецца рыбалкай, водным турызмам, вандроўкамі. За наладжванне культурных стасункаў паміж Беларуссю і Францыяй абвешчаны ганаровым грамадзянінам горада Кулонь. А жонка мастацкага кіраўніка Таццяна працуе бібліятэкарам. Так што разам вялікую справу робяць.
Далей
|
Якая кавенька — сезон амаладжэння!
У рэдакцыю заскочыў мой даўні знаёмы — дырэктар Козінкаўскага дома культуры і кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Радуніца” Мікола Туравец. (Козінкі — маленькая вёсачка ці не ў прыгарадзе Мазыра.) З вашага дазволу, я — трошкі пра Міколу Васільевіча. Задавальненне ад прачытанага — гарантую. Дык вось, будучы работнік культуры пачаў граць на гармоніку з… чатырох гадоў. Заўважыў, як на вяселлі музыка паклаў “струмэнт” на лаву, падхапіў яго і зайграў.
І па сёння шчыра не разумее: “Як гэта можна не ўмець граць на гармоніку?”
Далей
|
Кніга на аўтобусным прыпынку
Пачнём з падзей, што адбываюцца гэтымі днямі ў сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі — Наваполацку. З 1 сакавіка, як распавядае дырэктар дзіцячай мастацкай школы імя Івана Хруцкага Аксана Тарасікава, у навучальнай установе працуе персанальная выстава Сяргея Прывады. Мастак пэўны час працаваў выкладчыкам згаданай мастацкай школы. У экспазіцыі — больш за 25 ягоных работ. Гэта графіка і выкананая ў арыгінальнай тэхніцы пастэль. Выстава называецца “Набываючы майстэрства” і адлюстроўвае прыгажосць Наваполаччыны.
Далей
|
“Лапатная” забава бадзяжных артыстаў
Даўно нам пра аўтаклубы не пісалі. А іх актыўная дзейнасць ва ўмовах лютаўскіх маразоў — тэма надзвычай актуальная. Візіт самадзейных артыстаў ў аддаленую вёску — заўжды гарантаванае свята для яе нешматлікіх жыхароў і ці не подзвіг для работнікаў мабільных устаноў культуры. Вось за такія “подзвігі” па леташніх выніках аўтаклуб Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці стаў найлепшым
на Віцебшчыне.
Далей
|
А выніковасць краязнаўства?
Бог ведае, як нараджаецца ідэя для канкрэтнай камандзіроўкі. Падстава для гэтай, да прыкладу, узнікла так. У сталічнай букіністыцы набыў за капейкі кнігу “Міншчына”. Разгарнуў наўздагад і прачытаў: капліца роду Завішаў збудавана ў XIX стагоддзі ў выглядзе… егіпецкай піраміды. З таго моманту не было на душы спакою, пакуль не прыдбаў білет да Узды. Пазнаёміўся з мясцовым краязнаўцам і пісьменнікам Дзмітрыем Вінаградавым і вырашыў, што пісаць буду пра краязнаўства, але пра краязнаўства дзейснае, практычнае, выніковае.
Далей
Каментарыі (1)
|
Канцэрт для саксафона з ДШМ
Чым мяне ўразіла дырэктар Зэльвенскай школы мастацтваў Вольга ГЕНЮШ? Веданнем справы. Тым, што кожны выкладчык у школе мастацтваў — на сваім месцы, а вучні даўно ўцягнуты ў цікавыя творчыя праекты, адзін з якіх — музычна-жывапіснае афармленне Ганненскага кірмашу.
Далей
|
Тры эцюды пра галоўнае
Хачу распавесці пра трох жанчын, трох колішніх начальнікаў аддзелаў культуры, якія сталі для мяне першымі аўтарытэтнымі настаўніцамі ў асваенні “культурнай” навукі. Было гэта ў 2005 годзе, калі добраўпарадкоўваліся першыя аграгарадкі. Распачыналася праектная дзейнасць па новых культурна-дасугавых тэхналогіях. На якасна новы ўзровень выходзілі пазабюджэтныя захады кожнай без выключэння ўстановы культуры. Усё гэта дадавала надзеі на захаванне беларускага сяла. Але па першым часе тое-сёе з культработы падавалася мне незразумелым. Кабеты прапанавалі сваю дапамогу, узялі, літаральна кажучы, за руку, паказалі, распавялі, пераканалі. Цяпер яны — на заслужаным адпачынку. Вельмі не люблю выслоўе “У нас няма незаменных”… Схіляю перад кожнай галаву.
Далей
|
І пашанцавала ж Валодзю!
Кім толькі не працуюць нашы мілыя жанчыны! У мяне сярод знаёмых на Поўначы нават шпалаўкдачыца была. Вельмі прынцыповая ды мэтанакіраваная дзяўчына. Часовую гэтую прафесію абрала па самай
празаічнай прычыне: плацілі прыстойна. Але не будзем пра матэрыяльныя выгоды. Іншым разам выбарам
не надта жаночай жыццёвай справы кіруюць патрэбы духоўныя. Вось Ірына КУШНЯРУК — разьбяр па дрэве з Камянецкага раёна. І стала ім свядома.
Далей
|
Майстар і яго Алены
Пра любоў ведаюць усе. Мой сусед, следчы пракуратуры, які любіць каньяк ды пародзістых сабак, гатовы гаварыць пра гэта бясконца. Словам, пра любоў ведаюць усе, пра каханне ж — ніхто. Але гэта зусім не азначае, што асэнсаванне тэмы — справа безнадзейная. Час ад часу творцы спрабуюць акрэсліць і зразумець межы той прасторы, дзе рэй вядзе Жанчына, свет вакол якой кружляе і дзеля якой прыціхлыя мужчыны складаюць вершы, музыку, пішуць карціны і шукаюць на небе новую зорку, каб назваць яе іменем адзінай і непаўторнай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"