Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Што куплялі на савецкую траячку?
На міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, які ладзіўся мінулай суботай у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, на дваіх ганаровых палешукоў стала болей. Гэтае званне атрымалі кіраўнік заслужанага калектыву “Выцінанка” Пётр Астапчук і байдарыст, алімпійскі чэмпіён Раман Петрушэнка, які нарадзіўся ў Калінкавічах.
Далей
|
Яблыкі з саду Чэслава Нэмана
Напярэдадні Дня бібліятэк на Светлагоршчыне прайшла імідж-акцыя “Адзін дзень з жыцця бібліятэкі”. Загадчык аддзела маркетынгу раённай кніжніцы Валянціна Расошанка паведамляе, што рыхтаваліся не толькі выставы, але і апытанні насельніцтва. Супрацоўнікі ЦРБ выйшлі на вуліцы, каб даведацца пра адносіны грамадзян да бібліятэчных устаноў. Жыхары райцэнтра выказаліся станоўча, хоць асобныя і прызналіся, што не з’яўляюцца карыстальнікамі бібліятэк. Кожны атрымаў смайлік і асабістае запрашэнне.
Далей
|
Балотаходы для журавінавага фэсту
Праект называецца “Жывая кніга”. Прыдумала яго загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч. Менавіта яна надала праекту азначэнне “народны”.
Усё правільна. Калі пры фінансавай падтрымцы Белгазпрамбанка ўсе бібліятэкі Бярэзінскага раёна бясплатна атрымалі па пяць кніжак Святланы Алексіевіч, дык ніяк інакш акцыю і не назавеш. Такім чынам,
як паведамляе спадарыня Круталевіч, у Бярэзінскай ЦРБ днямі прайшла прэзентацыя поўнага збору твораў пісьменніцы “Галасы Утопіі”.
Далей
|
Восеньская ода бульбе
Ну і якой бяды, што за акном восень, а прачынацца даводзіцца ў не надта аптымістычных прыцемках? Для мяне асабіста цярплівае чаканне чарговага лета — адзін з абавязковых жыццёвых сэнсаў. А лістапады і снежныя завеі толькі дадаюць гэтаму чаканню ўрачыстай асэнсаванасці. І ўвогуле, восеньскі сплін — добрая ўмова творчага працэсу ды крыніца вельмі дзейснага натхнення. І сённяшнія чытацкія лісты — яскравы таму доказ.
Далей
|
Лавіся, рыбка! Прысніся, русалка!
З панядзелка іду ў доўгачаканы адпачынак. Трэба выспацца, а потым паглядзець, што робіцца ў бліжэйшым замежжы — у прыватнасці, ва Украіне — і высветліць урэшце, чым адрозніваюцца тутэйшыя язі ад іхніх.
Не пашкодзіла б пазнаёміцца і з тым, як развіваецца сетка ўстаноў культуры ў нашых добрых суседзяў. Словам, канец лета абяцае мне шмат нечаканасцяў — спадзяюся, вельмі прыемных.
Далей
|
Вялікі шанец для малой радзімы
Жыццё дыктуе тэмы. Год малой радзімы — цудоўная нагода для гаворкі пра будучыню рэгіёнаў і аналізу сітуацыі на культурнай ніве краіны. Якой быць вёсцы ў ХХІ стагоддзі? Ці быць ёй увогуле? Па пэўных прагнозах неўтаймоўнай аптымізацыі, на беларускай прасторы застануцца неўзабаве толькі аграгарадкі.
Але крыніца жывіць мора, і аўтэнтыка з’яўляецца неацэнным скарбам не толькі ў дачыненні да спеваў ды танцаў. Аўтэнтычная вёска нараджае аўтэнтычныя кадры ды ідэі. Прынамсі, так павінна быць. А як ёсць насамрэч? Ці вялікі яшчэ запас трываласці ў рэгіянальнай культуры? Ці навучылася яна дыктаваць гарадам свае ўмовы? Мы пастараліся пашукаць адказы на гэтыя пытанні з дапамогай дасведчанага спецыяліста Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Калі наўкола ўсе — “Свае”
Ганцавічы пачынаюцца з Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча: на першым пры ўездзе пяціпавярховіку — вялізны партрэт класіка. “Спыніцеся, калі ласка, ля Якуба Коласа!” — просіць пасажырка маршруткі. Народны пісьменнік — шчыры арыенцір тутэйшага жыцця. Менавіта ў ганцавіцкай глыбі Палесся, у вёсцы Люсіна, ён дае першы ўрок сялянскім дзецям, вучыць іх крытычна ставіцца да жыцця, думаць, параўноўваць, аналізаваць. У сённяшніх Люсіне, Раздзялавічах, Хатынічах жывуць і працуюць праўнукі коласаўскіх вучняў, якія перадаюць тую навуку з пакалення ў пакаленне.
Далей
|
Пагонны метр нязбыўнай мары
Даводзілася бачыць культуру Жлобінскага раёна ў самых розных яе праявах. У 2009 годзе, да прыкладу, пісаў пра цякучку кадраў, пра частыя змены кіраўніцтва аддзела культуры і як вынік — пра не надта высокую дысцыпліну сельскіх работнікаў культуры. Становішча з таго часу значна стабілізавалася. Пераканаліся ў гэтым і падчас выязной рэдакцыі “К” (2012) у шэраг раёнаў Гомельшчыны. Сёння застаецца толькі згадваць,
што быў час, калі пэўныя клубы ў рабочы час былі зачынены без дай прычыны, дзе-нідзе буяла пустазелле, а дах у дзіцячай бібліятэцы безнадзейна працякаў.
Далей
|
Фестывальная эстафета
Сёння распачынаецца міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. На мерапрыемстве па традыцыі два чалавекі атрымаюць званне ганаровага палешука. Хто канкрэтна? Інтрыга захоўваецца. Вядома толькі, што адзін з іх — работнік культуры і мастацтваў. Падчас мінулых фэстаў ганаровае званне атрымалі з пазначанай сферы дзейнасці Міхаіл Фінберг і Міхаіл Дрынеўскі.
Далей
|
Пяць праблем пяці бібліятэчных устаноў
Напярэдадні прафесійнага бібліятэчнага свята галоўны рэдактар “К” даў мне заданне, сутнасць якога вынесена ў падзагаловак гэтага артыкула. Усё гэта мне не надта спадабалася. Я і без таго лічуся ў пэўных раёнах ці не шкоднікам у дачыненні да бібліятэчнага прагрэсу. Таму з задавальненнем паразважаў бы, скажам, пра пяць шчаслівых выпадкаў з жыцця бібліятэкараў.
Але… Загад ёсць загад. Зрэшты, святы мінаюць, а праблемы маюць здольнасць пераўтварацца ў сталую ды непазбежную характарыстыку прафесіі. І (вось дзіўная рэч!) чамусьці менавіта ў сферы нашай культуры гэтыя праблемы застаюцца хранічнымі ды невынішчальнымі… З прафесійным святам вас, шаноўныя бібліятэкары!
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"