Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Прадзюсар пасля шоу-бізнесу
І сярод прадзюсараў ёсць асобы культавыя. І наша краіна такіх мае. Хтосьці з іх працягвае ўвасабляць свае задумкі тут. Нехта пераключыўся на іншую дзейнасць. А яшчэ нехта зусім знік з далягляду, і толькі памяць захоўвае яго здзяйсненні. Руслан МАКАРАЎ некалі быў у Беларусі чалавек супераўтарытэтны.
І ўжо даўно пакінуўшы радзіму, не-не, ды і “бярэ ў рукі шашкі” — нешта робіць у музычным бізнесе. Праўда, цяпер ужо з мецэнацкіх меркаванняў. А так ад гэтай сферы ён цяпер далёка. Але ў нас таксама
ёсць рукі, і доўгія...
Далей
|
Музыка як мова
Вы мне можаце не паверыць, але гэта было. Нейкі час, у 2000-х, калектыў Osimira карыстаўся ў слухачоў большай папулярнасцю, чым яго “ардэнаносныя” калегі па этна-музыцы — гурты “Палац” і “Троіца”! І справа не толькі ў песенным матэрыяле, заснаваным на беларускай аўтэнтыцы, ды ў манеры яго падачы, але і ў тым, што на сцэне магілёўцы ладзілі сапраўдныя касцюмаваныя шоу.
Між тым, адзін з ідэолагаў “восяў” Андрусь ПАЛАЎЧЭНЯ сёння самакрытычна сцвярджае, што да такой драматургічнай дзеі ён з камрадамі прыйшоў не адразу і па падказцы (пра што вы прачытаеце ніжэй). Вады з тых часоў выцякла шмат, аднак мы паспрабавалі з героем гэтага інтэрв’ю ўвайсці ў раку ў другі раз. І вось што з гэтага атрымалася.
Далей
|
Не самасцвярджацца за кошт дзяцей і артыстаў!
Сёння, 11 жніўня, спаўняецца 55 гадоў выдатнаму кампазітару Леаніду ШЫРЫНУ, які ўжо шмат гадоў з’яўляецца хітмэйкерам № 1 сучаснай папулярнай музыкі Беларусі. Дамаўляючыся з юбілярам аб інтэрв’ю, у яго голасе я не пачуў захопленых нотак ад прапановы стаць галоўным удзельнікам такой гутаркі. Але, выказваючы павагу “К”, ён усё ж такі сустрэўся з карэспандэнтам выдання.
Далей
|
Усё могуць каралі
Гэты найталенавіты, разумнейшы, добры, іранічны, інтэлігентны чалавек, які ўмее ўкруціць у размове нечакана моцнае слоўца так, што ты таго не заўважаеш, у 2018-м адзначае дзве круглыя даты. Сёння, 9 чэрвеня, яму споўнілася 60 гадоў. А ў 1988-м ён пакінуў пасаду загадчыка кабінетам філасофіі ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт). Апошнюю падзею, хай даруе мне Алесь КАМОЦКІ — мэтр айчыннай аўтарскай песні, я пакіну на гэты раз па-за ўвагай. А прапаную вам інтэрв’ю са спеваком, кампазітарам і паэтам, з якога вы даведаецеся…
Далей
|
Час развітацца
Калі яго надта перапаўнялі эмоцыі і ў гутарцы ён пачынаў сябе адчайна шкадаваць, згадваючы і пра тое, што можа памерці ў любую секунду (шмат гадоў таму яму зрабілі аперацыю на мозгу, і пры тым ладзе жыцця, які ён вёў — калі гэта выступ, то да знямогі, калі парушаць рэжым, то часам да крытычнага стану, — такі зыход быў цалкам верагодны), я напяваў яму радкі з песні піцерскага гурта Tequilajazzz, у якіх пералічваліся і памерлыя рок-зоркі: “Кобейн мертв, Вишес мертв, Кертис мертв, а ты еще крепкий старик, Розенбом!” І мы смяяліся...
Далей
|
Эфект залюстроўя
Так і не вызначыўся я з якасцю паслягуст’я ад знятай мною пробы з культуры гэтага аграгарадка. Адчуванне падобна таму -- з савецкіх часоў, калі нярэдка прыстойны тавар ўпакоўваўся ў такую абгортку, што купляць тое, што знаходзілася ўнутры, не было ніякага жадання. Як і штосьцi ў фанціку прыгожым, якое ляжала на прылаўку побач: асадак распаўсюджваўся і на гэта. Вось і ў Хаціславе ўстановы культуры не прастойваюць, забаўляюць людзей і навучаюць, аднак жа настолькі мяне ўразіла зона перад адной з іх, што дакладнае меркаванне пра ўбачанае і пачутае я не сфармуляваў для сябе і па гэты дзень.
Далей
|
Што загарыцца з іскраў?
У Батчы мне трэба было з’ездзіць хоць бы затым, каб пачуць, як спявае, вобразна кажучы, культавая фігура не толькі для гэтага месца, але і для фальклорнай Беларусі ў цэлым. Вярнуўшыся дадому, я пракруціў некалькі песень пары вядомых айчынных этна-калектываў — тых, што змешваюць у сваёй творчасці аўтэнтыку з сучаснымі тэхналогіямі. “У адны вароты” яны прайгралі. “А што ў гэтым аграгарадку “на кані” ў культуры ўвогуле?” — спытаеце вы. Адказваю.
Далей
|
Яблонаўка пры дарозе
Жыхары гэтай вёскі называюць яе па-рознаму — хто Яблонаўка, хто Яблынаўка. “Блытаніне” спрыяюць і дарожныя ўказальнікі: тыя, што па баках трасы М1 (на ўчастку Мінск — Брэст), паведамляюць пра знаходжанне населенага пункта, у назве якога пасля літары “л” ідзе літара “о”; той, што хаваецца
на ўездзе-выездзе самой вёскі, абвяшчае, што за “л” — “ы”. Праўда, апошні вельмі пацёрты часам, таму і я буду прытрымлівацца афіцыйнага “ойконiма”.
Далей
|
Прысмак беларускай кнігі
Гледзячы на сённяшні Моталь, цяжка паверыць, што калісьці адміністрацыйна-тэрытарыяльна ён з’яўляўся вёскай. Ва ўсялякім выпадку, цэнтр яго мала чым адрозніваецца ад невялікага горада. У крокавай, а то і меншай даступнасці тут — Дом культуры, дзе знаходзяцца і бібліятэка, і Музей народнай творчасці, і гасцініца, і кафэ... Рай для прыезджых, што жадаюць правесці тут час культурна. І з карысцю для страўнікаў, бо месца гэта — радзіма знакамітага міжнароднага кулінарнага фэсту “Мотальскія прысмакі”. А таксама радзіма першага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Хаіма Вейцмана. Але за прысмакамі “К” адправіцца сюды налета — на чарговы форум. Пакуль жа “праінспектавала” дзве ўстановы культуры аграгарадка.
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Майскiя аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант гурта “Тяни-толкай” Андрэй ЗАЯЦ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"