Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
У той ці іншай форме
На мяжы ліпеня — жніўня ў сталічным Палацы мастацтва адбылося некалькі выстаў, частку якіх мы асвятлялі раней, а частку з тае прычыны, што газетныя палосы не гумовыя, пакінулі на потым. Цяпер гэтае “потым” здарылася.
Далей
|
Стваральны подых Жыжалю
На мінулым тыдні ў Бабруйску завяршыўся Міжнародны пленэр па кераміцы “АРТ-ЖЫЖАЛЬ”. Сёлета ён праводзіўся ў 17-ы раз. Гэтым разам у ім бралі ўдзел мастакі-керамісты з шасці краін — Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы, Перу і Украіны. Доўжылася творчая супраца 17 дзён. Яе вынікам стала выстава “Мастацтва жывога агню” ў Бабруйскім мастацкім музеі. А потым гэту аўтарскую кераміку пабачаць у Магілёве і Мінску.
Далей
|
Блізняты “Кася” і “Бася” гасцююць у сталіцы, альбо Крыху Манмартру ў цэнтры Мінска
Лёсы будынкаў як лёсы людзей. Бацькі могуць мець нейкія планы адносна будучыні свайго немаўляці, а будзе не гэта, а тое, што будзе. Будаўнікі гродзенскіх воданапорных вежаў, што сёння маюць статус помніка прамысловай архітэктуры, канешне ж, не ўяўлялі, што на гэтых паверхах у перспектыве атабарыцца мясцовы Манмартр, і менавіта ў гэтай якасці яны прыдбаюць вядомасць і рэспект. Але вось ужо трыццаць год тут месціцца гродзенская філія парыжскай Меккі мастацтва — майстэрні жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Склад насельнікаў час ад часу змяняецца, а вось аўра адухоўленасці нязменная.
Шэсць жыхароў вежаў зараз экспануюць свае творы ў сталічным Палацы мастацтва. Назву выставы “ВЕЖЫ. KASIA&BASIA” вызначылі пяшчотныя імёны, якія гродзенцы далі сваім блізнятам. Вежы паказваюць турыстам, а тыя шкадуюць, што нельга прайсціся па паверхах, зазірнуць у майстэрні… У гродзенцаў нават узнікла ідэя, што някепска было б побач з вежамі стварыць невялікую выставачную залу, дзе была пастаянна дзейная экспазіцыя твораў мастакоў, што працуюць у вежах. Так што, калі наведаеце зараз Палац мастацтва, лічыце, вам пашчасціла болей, чым гасцям Гародні, — вы зазірнулі ў майстэрні Вежаў.
Далей
|
Калі вада становіцца ільдом. Ці наадварот
Выстава “Каля нуля” працавала ў Палацы мастацтва адначасова з вялікай экспазіцыяй “Нямігі-17”. У ёй бралі ўдзел Кацярына Сумарава, Андрэй Басалыга, Святлана Бараноўская, Марына Бацюкова і іншыя. У экспазіцыі былі жывапіс, графіка, пластыка, тэкстыль, кераміка, фота.
Далей
|
Прыватны сусвет у прасторы аркуша
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбываецца персанальная выстава гродзенскага графіка Юрыя Якавенкі. Назва — “Астральны нацюрморт”. Гэты праект доўжыць серыю персанальных выстаў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.
Далей
|
“Няміга-17” — ансамбль салістаў
На тыдні ў Палацы мастацтва закрылася выстава, прымеркаваная да 35-годдзя з часу ўтварэння творчага аб’яднання “Няміга-17”. Працавала выстава два тыдні. Шкада, што так мала, бо далёка не ўсе, хто хацеў бы яе наведаць, паспелі гэта зрабіць. А цікавая яна і для тых, хто памятае час утварэння гэтай суполкі і шокавы эфект выстаў, якія ладзілі сябры “Нямігі -17” у гады, пераломныя не толькі для нашага мастацтва, але, бадай, для грамады ўвогуле. Для такіх гледачоў гэта вандроўка ў маладосць. Ды і творчая моладзь на выставе магла адкрыць для сябе тую акалічнасць, што многае з таго, што сёння трактуецца як адкрыццё, як прарыў у будучыню, па сутнасці з’яўляецца “вынаходніцтвам ровара” і “адкрыццём Амерыкі”. Наша сёння і ў пэўнай ступені заўтра ўжо было ўчора. Можна канстатаваць гэта з сумам, а можна спакойна прыняць як дадзенасць вядомай тэзы пра непазбежнае вяртанне ўсяго “на кругі свае”.
Далей
|
Першая чвэрць
Часам вельмі шкадую, што наша газета мае толькі 16 палос і выходзіць раз на тыдзень. Праз дэфіцыт плошчы шэраг культурніцкіх падзей, якія добра кампанаваліся б разам, даводзіцца разносіць па розных нумарах. Прыкладам, інфармацыя пра сумесную выставу мастакоў-керамістаў Валерыя і Максіма Калтыгіных, што нядаўна працавала ў Мінску, вельмі пасавала б пазамінуламу нумару “К”, дзе распавядалася пра пленэр “Арт-Жыжаль”. Бо спадар Валерый — стваральнік і нязменны кіраўнік “Арт-Жыжалю”. А частку клопату, які раней быў выключнай справай старэйшага Калтыгіна, апошнім часам бярэ на сябе Максім.
Далей
|
Аршанскі раён. Праграма выконваецца
5 жніўня адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам Анатоліем Маркевічам. Падчас яго абмяркоўвалася хада выканання Праграмы развіцця Аршанскага раёна за 2020 год і першае паўгоддзе 2021 года. Зразумела, што адбывалася пасяджэнне ў Оршы, горадзе, які пазначаны на 2022 год у якасці культурнай сталіцы.
Далей
|
Апошні акорд фэсту
Фестываль “МАНУМЕНТ 21” завяршыла выстава “МАНУМЕНТ. ПАЧАТАК”. Яна была разгорнутая ў арт-гасцёўні “Высокае места”, а закрылася ў першы дзень жніўня.
Далей
|
Аскепкі міфаў, водгулле гісторыі...
У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбываецца выстава твораў двух сталічных мастакоў —- Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча. Называецца выстава “(Не)сучаснае мастацтва”. Экспануецца на ёй так званая кабінетная скульптура ў спалучэнні з узорамі халоднай зброі даўніх часоў. Адсюль і назва выставы. “Не сучаснае” — бо гэта зварот да побыту і ладу жыцця старасветчыны. “Сучаснае” — бо ва ўсе часы людзям уласціва атачаць сябе прыгожымі рэчамі, ад якіх ніякай практычнай карысці, але яны лашчаць вока, іх прыемна трымаць у руках. А яшчэ ёсць адвечная нязводная мужчынская цяга да зброі, роднасная сіле, якая нясе матылька на агонь.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"