Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Сто і адзін сілуэт
Электронныя кнігі сталі рэальнасцю нашага часу. У некаторых сем’ях “чыталка” практычна выцесніла стосы хатняй бібліятэкі. Але, губляючы некаторыя пазіцыі, друкаваная кніга становіцца мацнейшая ў іншай нішы: яна шукае ўнікальныя формы, і гэта ўжо ніводзін лічбавы фармат паўтарыць не здольны. У тым упэўнены бібліяфіл, дацэнт кафедры аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алег РАДКЕВІЧ, за аўтарствам якога пабачыў свет фаліянт “Тэхналагічны ўніверсітэт у сілуэтах і вобразах” — лепшы ў намінацыі “Арт-кніга” Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі-2015". І асаблівую ўвагу “К” выклікаў якраз такі цікавы жанр партрэта: сілуэт.
Далей
|
Свой сярод сваіх
У размовах з мэтрамі мастацтва часта ўсплывае прозвішча колішняга міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча. Аднак у шырокім доступе інфармацыі аб чалавеку, які амаль 18 гадоў узначальваў сферу культуры Беларусі, акрамя некалькіх радкоў у інтэрв’ю і не знайсці. Ды не проста Міхневіч кіраваў сферай: ён вельмі любіў культуру, лічыў яе справай свайго жыцця. Успамінамі пра бацьку, для каго не было дробязей у прафесіі, падзяліўся з “К” першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр МІХНЕВІЧ.
Далей
|
Розгалас ля Эйфелевай
З медыя шмат чуваць пра суайчыннікаў, што ў пошуках больш заглыбленага культурнага досведу выправіліся за акіян. У параўнанні з такой інфармацыйнай плынню тонкай крынічкай падаюцца расповеды пра адваротную карціну, калі па вопыт да нас прастуюць замежнікі. Гэтыя прыклады не так на слыху, але ад таго — не менш уражваюць. Прынамсі, суразмоўца “К” Фабрыс КАРЭЙ — мастацкі кіраўнік франка-беларускага праекта тэатральнай асацыяцыі “Demain le printemps” (Францыя) — больш за 20 гадоў рэгулярна арганізуе ў Беларусі стажыроўкі для акцёраў з Францыі, Канады, Бельгіі, Швейцарыі і іншых краін, а таксама ладзіць у Парыжы майстар-классы айчынных дзеячаў сцэнічнага мастацтва.
Далей
|
Захацелася? Атрымалася!
Якое б мерапрыемства не прайшло ў сталіцы ці рэгіёнах, у Сеціве абавязкова сустрэнеш з дзясятак каментатараў, якім яно не прыйшлося да спадобы: “ужо было”, “несучасна”, “шэра”, “а вось я бачыў!..” Лёгка біць пальцамі па клавіятуры, а ці спрабаваў хто з іх арганізаваць свята? Справа напружаная, але дастаткова рэальная. Напрыклад, студэнт 4 курса прыборабудаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Антон СІМАНКОЎ прапанаваў Мінску фестываль вулічнай музыкі “Месца пад сонцам”. Ад задумы прайшло колькі месяцаў, ён атрымаў падтрымку гарадской адміністрацыі і сёння прадставіць праект перад мінчанамі і гасцямі сталіцы на чатырох канцэртных пляцоўках Верхняга горада. Такім чынам Мінск далучаецца да шэрагу суседніх сталіц і буйных гарадоў замежжа, дзе падобныя імпрэзы — норма. Схему праходжання ад ідэі да рэалізацыі Антон распявёў “К”.
Далей
|
Вокнамі да музея маэстра
У 1950-х колішні музыкант тэатра Уладзіслава Галубка Міхаіл Лучанок вырашыў перавезці з Чэрвеньскага раёна ў Мар’іну Горку бацькоўскі дом. Менавіта з гэтага дома праз колькі часу на вучобу выправіўся яго сын — будучы народны артыст Беларусі, народны артыст СССР Ігар Лучанок. Збудаванне дайшло да нашага часу, унутры захавалася абстаноўка і нават піяніна, на якім знакаміты ў наступным кампазітар рыхтаваўся да першых урокаў музыкі. Хата даўно спусцела, аднак па задуме самога маэстра павінна неўзабаве папоўніцца галасамі наведвальнікаў: па жаданні кампазітара ля брамкі з’явілася шыльда “Дом-музей Ігара Лучанка”. Але каб асабістае жаданне ператварылася ў жыццё, неабходна прайсці і юрыдычнымі, і арганізацыйнымі сцяжынкамі. Дык ці быць на Пухавіччыне дому-музею славутага земляка?
Далей
|
Наперад у... этна
У Малдове на сённяшні дзень афіцыйна зарэгістравана дзесяць этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў. Адно з самых маладых — “Беларускі культурны рух Малдовы”. І хоць яно мае не надта працяглую гісторыю, але працуе вельмі актыўна і мае добрыя стасункі з Амбасадай Беларусі. Нездарма менавіта іх прадстаўніка накіравалі на Першы кансультатыўны савет пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа. Сваімі ўражаннямі ад змястоўнай дыскусіі на пасяджэнні, а таксама думкамі пра выхаванне нацыянальнай свядомасці ў моладзі, што часцяком ведае пра сваю гістарычную радзіму толькі па аповедах старэйшага пакалення, падзялілася старшыня названага грамадскага аб’яднання Ганна МАЗУР, якая перад ад’ездам у Кішынёў завітала ў рэдакцыю “К”.
Далей
|
"...Ваяж ІІ"
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ідуць рэпетыцыі сцэнічных замалёвак “Тэатральны ваяж ІІ”. Пастаноўка створана пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Театро” (Беларусь), французскай тэатральнай асацыяцыі “Demain le Printemps” (Францыя), РТБД і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 27 і 28 жніўня гледачы пабачаць вакальныя, пластычныя, акрабатычныя, танцавальныя і драматычныя нумары ў выкананні акцёраў з Еўропы.
Далей
|
Канцэпцыя не складаецца…
Некалі ў фае нашага Вялікага тэатра натрапіла на столік з дыскамі. Перабіраючы звыклыя кампакты з класічнай музыкай, нечакана ўбачыла дыск “Казкі і байкі ад нашых знаёмых” у выкананні дэкламатара Белдзяржфілармоніі Валерыя Саберава. Змест аказаўся проста шыкоўным! Англійскія дзіцячыя песні ў перакладзе Самуіла Маршака, творы Доктара С’юза, Таццяны Макаравай, Яна Бжэхвы, Генрыха Сапгіра, Юльяна Тувіма, Эдуарда Успенскага і іншых. Дыск ухапіла “на выраст” і не прагадала: літарально штодзень чую з дзіцячага пакоя чароўны голас Валерыя Фёдаравіча. Засмучае толькі, што за шэсць апошніх гадоў наша хатняя аўдыябібліятэка папаўняецца, у асноўным, расійскімі выданнямі. Дзе ж арыгінальныя айчынныя аўдыяспектаклі?
Далей
|
За два месяцы да новага ЦСМ
Праз два месяцы ў нашай краіне мусіць запрацаваць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Адпаведную пастанову аб стварэнні дзяржаўнай установы змяшанага тыпу 10 жніўня прыняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Кінадворык у Гістарычным
Айчынныя кінарэжысёры вельмі трапятліва ставяцца да сваёй працы, але часта не ведаюць, што рабіць з выніковым прадуктам.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"