Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Аптымізацыя, брак кадраў і… зямля для музея
Журналісты “К” пабывалі на святкаванні Дня работнікаў культуры, што адбыліся ў мінулую пятніцу ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача ды пагутарылі з некаторымі ўдзельнікамі мерапрыемства, якія завіталі ў Мінск з рэгіёнаў краіны. Паразмаўлялі найперш пра планы і тыя праблемы, якія сёння хвалююць работнікаў сферы. Атрымаўся зрэз бягучай сітуацыі з выпадковай выбаркай, але ён якраз тым і цікавы.
Далей
|
Ад вялікіх “мінусаў” да прафесійнага нон-cтоп
Трэці год запар знакавай падзеяй для бібліятэчных работнікаў з Беларусі і шэрагу краін замежжа з’яўляецца мінскі Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, на якім узнімаюцца найбольш актуальныя пытанні сферы. Скажам, праблема трансфармацыі прасторы бібліятэкі ў новым інфармацыйным і сацыякультурным асяроддзі, адкрыты доступ да інфармацыі і аўтарскае права, праблемы чытання і інфармацыйная пісьменнасць. Клопаты гэтыя, вядома ж, не новыя. Затое ўдзельнікі Кангрэса прадставілі новыя падыходы да іх вырашэння. Да пачатку прадстаўнічага форуму некаторыя яго ўдзельнікі ў кулуарах падзяліліся з карэспандэнтамі “К” сваімі дасягненнямі і клопатамі, а таксама бачаннем развіцця бібліятэчнай сферы.
Далей
|
Кадравая практыка
На гэтым тыдні 40-годдзе святкаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. На ўрачыстасцях з нагоды круглай даты шмат казалі пра шыкоўны педагагічны калектыў, які прыкладае ўсе намаганні і дзеліцца ўласнымі творчымі здабыткамі для таго, каб штогадова больш за 5 тысяч студэнтаў спазнавалі традыцыйную і сучасную нацыянальную культуру ў самай шырокай разнастайнасці яе праяў. “К” сустрэлася з дэканамі чатырох факультэтаў універсітэта, каб даведацца пра стратэгію падрыхтоўкі кадраў для сферы.
Далей
|
Адкрыцці на парозе?
29 верасня ў Мінску распачнецца V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”. Ён працягвае эксперыментаваць з формамі, адкрываць новыя для нашага гледача фарматы, накшталт дакументальнага тэатра ці “site-specific”. У міжнароднай праграме прыхільнікаў Мельпамены чакаюць неардынарныя пастаноўкі з Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Латвіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Японіі. Насычанай у гэтым годзе сталася беларуская праграма: 13 пастановак, палова з якіх прыедзе з рэгіёнаў. Дарэчы, упершыню ўдзел у “Belarus Open” прымуць айчынныя лялечнікі. Напярэдадні свята арганізатары фестывалю сабралі за “круглым сталом” экспертную тэатральную суполку, каб паспрабаваць разабрацца, ці ўплывае “ТэАРТ” на вобраз нашага сцэнічнага мастацтва і чаго, магчыма, не стае апошняму, каб пазіцыянаваць сябе часткай міжнароднага тэатральнага працэсу. У імпрэзе ўдзельнічала больш за два дзясяткі спікераў, таму прапаноўваем на суд чытачоў самыя дыскусійныя моманты размовы.
Далей
|
Пасля прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры, што сёлета атрымала беларуска Святлана Алексіевіч, стала нагодай для шырокіх грамадскіх абмеркаванняў. У цэнтры ўвагі публікі апынуліся самыя розныя аспекты. Журналісткі "К" паспрабавалі ацаніць вартасць прэміі з пункту погляду ўплыву міжнароднага поспеху на сферу культуры Беларусі, імідж краіны і культуралагічнае ўспрыняцце намі саміх сябе.
Далей
|
Ідэя ёсць! А яе працяг?
Летась у “К” № 31 былі апублікаваны матэрыялы з “круглага стала”, прысвечанага аднаўленню гістарычных дамінант Полацка. Тады дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір ЦЯЛЕЖНІКАЎ прадставіў распрацаваны групай энтузіястаў эскізны план рэгенерацыі Верхняга замка ў калысцы беларускай дзяржаўнасці. За год тыя матэрыялы былі дапрацаваны і з ініцыятывы Беларускага фонду культуры вынесены на грамадскае абмеркаванне з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры краіны. Імпрэзу з гэтай нагоды ў Нацыянальным мастацкім музеі наведала карэспадэнт “К”.
Далей
|
Чабурашка з... Траецкага прадмесця
У анімацыйных колах свету жыве легенда пра тое, што хлопчык з Краіны узыходзячага сонца Хаяа Міядзакі цвёрда вырашыў стаць мультыплікатарам менавіта пасля таго, як убачыў маляваных персанажаў Леаніда ШВАРЦМАНА са “Снежнай каралевы”. Другі вобраз, прыдуманы народным мастаком Расіі, стаў сапраўдным героем не толькі на прасторы колішняга СССР: Чабурашка Шварцмана у XXI стагоддзі вярнуўся на сусветныя кінаэкраны ў японскім мультсерыяле. Рэжысёр Маката Накамура трапятліва перанёс стылістыку класічнай ленты, узнавіў казачны горад, прыдуманы амаль сорак пяць гадоў таму. Толькі самыя дасведчаныя ведаюць мала кім заўважаны факт: сілуэты тых дамкоў нагадваюць... мінскае Траецкае прадмесце! Сакрэт просты: легендарны аніматар Леанід Шварцман нарадзіўся ў беларускай сталіцы. Карэспандэнт “К”, апынуўшыся ў Маскве, павіншавала Леаніда Аронавіча з 95-годдзем і папрасіла яго падзяліцца ўспамінамі пра Мінск 1920 — 1930-х.
Далей
|
Свой сярод сваіх
У размовах з мэтрамі мастацтва часта ўсплывае прозвішча колішняга міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча. Аднак у шырокім доступе інфармацыі аб чалавеку, які амаль 18 гадоў узначальваў сферу культуры Беларусі, акрамя некалькіх радкоў у інтэрв’ю і не знайсці... Успамінамі пра бацьку, для каго не было дробязей у прафесіі, падзяліўся з “К” першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр МІХНЕВІЧ.
Далей
|
Гук і смак слова
У час нашага небыткавання — пяцгадовага знаходжання трупы ТЮГа па-за роднай сцэнай — мы вынаходзілі самыя розныя сродкі для паразумення з беларускай мовай. Да прыкладу, складалі “Слоўнічак для тых, хто ўпершыню трапіў у беларускі тэатр”.
Далей
|
Матыў, што ідзе ад каранёў
Аднойчы на сайце нашай газеты сярод каментарыяў да матэрыялаў рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” з’явіўся папрок у гендарнай няроўнасці, маўляў, запрашаеце да размовы толькі мужчын. Таму на планёрцы вырашылі пятнаццатым героем абраць выбітную даму. Над кандыдатурай нават спрачацца не давялося: Таццяна МАРХЕЛЬ. Жанчына-легенда — так тры гады таму назвалі яе, пераможцу ў аднайменнай намінацыі Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года” Беларускага саюза жанчын. Народная артыстка краіны з усмешкай ставіцца да рэгалій ды жартуе: “Ну, цяпер я, вітаючыся, буду гаварыць: “Добры дзень. Я — нацыянальная каштоўнасць!” Пад час сустрэчы на Малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі мы шмат смяяліся, слухалі народныя песні, а часам і расчульваліся да слёз. З гэтых пачуццяў складаецца па-сапраўднаму паўнакроўнае, жыццесцвярджальнае быццё, а Таццяна Рыгораўна і ёсць яго лепшае ўвасабленне.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"