Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Соцыум № 36 / 1475 за 2020-09-05
Выжываюць толькі прафесіяналы
Турыстычны сезон яшчэ не закончыўся, вынікі падводзіць рана, але ўжо цяпер зразумела, што статыстыка будзе далёка не найлепшая. Каранавірус зблытаў усе планы, і замест чаканага росту абаротаў многія апынуліся на мяжы выжывання. Зрэшты, так яно ва ўсім свеце.
Зразумела, у ліку пацярпелых — і музейныя ўстановы. Прыкладам, на піку пандэміі колькасць наведвальнікаў Нясвіжскага замка знізілася болей чым у шэсць разоў. І гэта флагман, а што ўжо казаць пра менш папулярныя адрасы!
Як удалося перажыць пандэмію і чаму яна навучыла? Гэтае пытанне я задаў розным суб’ектам гісторыка-культурнага турызму.
Далей
|
№ 27 / 1466 за 2020-07-03
Музей ля Плошчы Незалежнасці
Сімвалічна, што Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў двух кроках ад плошчы і праспекта Незалежнасці. Бадай галоўная місія гэтай установы — адлюстроўваць шматвяковую гісторыю станаўлення нашай дзяржаўнасці. Прычым не толькі фактамі, але і артэфактамі — “рэчыўнымі доказамі”, канцэнтрацыя якіх тут папраўдзе неверагодная. І яны не ляжаць мёртвым грузам, а працуюць на фарміраванне грамадскай свядомасці дзякуючы мноству выставачных і не толькі праектаў, на якія музей заўсёды багаты.
Далей
|
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
Каб дах зусім не пацёк…
Ці не большасць колішніх шляхецкіх сядзібаў да сённяшняга дня займела сваіх гаспадароў — прынамсі дэ-юрэ. Дэ-факта гэта шмат дзе нават і незаўважна: заняпад пануе па-ранейшаму. Але ёсць і прыемныя зрухі — што было мной адзначана падчас чарговай велавыправы, цяпер ужо разам з сябрамі.
Далей
|
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
Каб дах зусім не пацёк…
У гэты сезон трэвэл-шоу па Беларусі — адзін з самых запатрабаваных медыйных фарматаў, і нават недарэчна пытаць, чаму. Я дадам сваю лепту. Прыдумаў такі алгарытм, даступны амаль для кожнага. Каб не ашалець ад каранавірусных будняў, ты ў выхадны дзень бярэш ровар, апранаеш маску, сядаеш на электрычку, і едзеш туды, дзе можна ўбачыць нешта цікавае. Усё проста, я сам пераканаўся.
Выбіраючы маршрут, спыніўся на тых колішніх сядзібах, пра якія ў свой час даводзілася пісаць. Цікава было даведацца пра развіццё тэмы.
Далей
|
Тэма № 32 / 1471 за 2020-08-08
Ігар Сурмачэўскі: “Трэба думаць, як захаваць калекцыю для Беларусі”
Зайшоўшы ў гэтую звычайную мінскую кватэру, адразу адчуваеш пах ладану. Мабыць, ён там пануе заўсёды. Гэтым водарам набрынялі намоленыя стагоддзямі абразы, якімі з падлогі да столі завешаныя сцены стандартнай планіроўкі пакою. Тут жа, за сталом з вялізнай цэйсаўскай лінзай, іконы літаральна вяртаюцца да жыцця.
Гаспадар імправізаванай майстэрні — рэстаўратар, калекцыянер і мецэнат Ігар СУРМАЧЭЎСКІ — цікавы кожнай з гэтых трох сваіх іпастасяў. У яго “Сезаме” — чаго толькі няма: абразы, найкаштоўныя дакументы ды пячаткі князёў ВКЛ, прадметы даўняга шляхецкага побыту, маляванкі Драздовіча і незлічонае мноства іншых рарытэтаў, якімі выхваляўся бы любы музей — не толькі беларускі, але і замежны.
Далей
|
Сітуацыя № 29 / 1468 за 2020-07-18
Палкі ў колы?
Навіна з разраду сенсацыйных. Пастаноўка двух ігравых фільмаў прыватных студый, якая атрымала падтрымку з дзяржбюджэту, была прыпыненая высілкамі калег-прыватнікаў. “Чорны дзень для беларускага кіно” — лаканічна пракаментаваў сітуацыю кінакрытык і былы калега з “Мастацтва” Антон Сідарэнка. Думаецца, з ім можна пагадзіцца.
Справа не толькі ў тым, што два кінапраекты, якія многія (уключна з конкурснай камісіяй Міністэрства культуры) лічаць вартымі рэалізацыі, на няпэўны час пакладзеныя пад сукно. Гэты канфлікт бы рэнтгенаўскі апарат засведчыў, што праблемы ёсць не толькі ў заканадаўстве. Яны — у галовах.
Далей
|
"К" інфармуе № 23 / 1462 за 2020-06-06
Мова як “мэсэдж”
Не так даўно ў цэнтры спачатку Гомеля, а потым і Брэста з’явілася тое слова, якое падаецца для беларусаў сакральным. Тое, што яно азначае, класік заклікаў нас не пакідаць, каб “не ўмерці”. І вось, цяпер на гэтым слове ў прамым сэнсе можна сядзець — што многія суграмадзяне ўжо з вялікай ахвотай робяць.
Далей
|
№ 21 / 1460 за 2020-05-23
Тэатр, які большы, чым тэатр
Сказаць, што з юбілеем Купалаўскаму не пашчасціла — лічы, не сказаць анічога. Да стагоддзя легендарнага тэатра засталося меней за чатыры месяцы, і ўжо сёння відаць, што шчыльны графік святочных падзей давядзецца як мінімум пасунуць. Вось і рэпетыцыі спектакля, які займеў тытул “Чаканне сезона” — новай версіі купалаўскіх “Тутэйшых” — на час прыпыніліся. Зрэшты, тэатр за свой немалы век перажыў ужо столькі выпрабаванняў, што наўрад ці хто сумняецца: каранавірус ён таксама перажыве.
Пагатоў, на некаторыя планы юбілейнага года пандэмія, на шчасце, не паўплывала. Неўзабаве ў выдавецтве “Беларусь” мае выйсці кніга, прысвечаная гісторыі Купалаўскага. А студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыступіла да вытворчасці дакументальнай стужкі пра тэатр.
Далей
|
Крытычная маса № 21 / 1460 за 2020-05-23
Пра вайну — сваімі словамі
Выставачны праект “Алфавіт вайны”, які адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў акурат 9 мая, ужо апрыёры з’яўляецца важным для абмеркавання прэцэдэнтам. Розных юбілейных культурных імпрэзаў прайшло ў нас нямала. Але… пэўна, нікога асабліва не пакрыўджу, калі канстатую відавочнае: далёка не кожная з іх мела канцэптуальны, аўтарскі складнік. І, баюся, многія нават не надта лічаць патрэбным пра гэта дбаць. Маўляў, што новае мы скажам пра тэму вайны, уздоўж і ўпоперак даследаваную папярэднімі пакаленнямі творцаў? І ці не лепей тады проста выпусціць новыя каверы “старых песень пра галоўнае”?
Выстава, якая мае не столькі эстэтычны, колькі інтэлектуальны складнік, сведчыць за тое, што кожнаму пакаленню выпадае зрабіць сваю аранжыроўку тых песень. І ад яе часам залежыць вельмі многае.
Далей
|
З "Сямейнага альбома "К" № 19 / 1458 за 2020-05-09
Будзённыя факты і нягучныя падзеі
“Шматгранная гісторыя Вялікай Айчыннай вайны складаецца з будзённых фактаў, нягучных падзей, з жыцця і побыту радавых салдат”. Гэта фраза з успамінаў маёй бабулі Алены Васільеўны, якія і дасюль, да майго сораму, існуюць толькі ў рукапісным выглядзе — два тоўстыя сшыткі, аддадзеныя мне на захаванне. Але вельмі важна, што існуюць. Што бабуля — заўсёды маўклівая — знайшла адвагу падзяліцца сваімі ўспамінамі з паперай. Бо каштоўнасць такіх шчырых прыватных гісторый, праз якія самым нязмушаным чынам праяўляецца партрэт пакалення пераможцаў, будзе толькі ўзрастаць. Разам са шкадаваннем, што своечасова было занатавана далёка не ўсё.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 60
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|