Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )art-блог № 52 / 1492 за 2020-12-25
Найлепшы падарунак Бога
Для рэжысёрскай сям’і, якую ўтвараюць Ірына ВАСІЛЬЕВА і Уладзімір ЛУЦКІ, гэты цяжкі год аказаўся надзвычай плённым. У студзені Уладзімір атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цыкл “Хронікі Мінскага гета”, а ў снежні — “Саламянага зубра” ад Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў за стужку “Код продкаў”. Ірына, раней вядомая пераважна сваімі тэлесерыяламі для цэнтральных каналаў краін-суседак, сёлета адзначылася дакументальным фільмам “Генетычны код — тэатр” пра слынныя акцёрскія дынастыі Беларусі.
Але галоўнай сёлетняй падзеяй творчая пара ва ўнісон (што наогул для яе характэрна) лічыць магчымасць плённа папрацаваць на сваёй радзіме. А не ў Расіі, Украіне або Эстоніі, кінематограф якіх можа таксама мець пэўныя прэтэнзіі на гэтыя постаці.
Пра жыццё “на розныя краіны” і стасункі ў творчай сям’і — у нашай гутарцы, якая неспадзеўкі атрымалася вельмі каляднай па сваім настроі.
Далей
|
№ 51 / 1491 за 2020-12-19
Фота як ураўненне стану
Неўзабаве па сканчэнні Месяца фатаграфіі ў Мінску адкрылася тая выстава, якой у праграме фэсту моцна не хапала. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў прэзентаваў добрую падборку праектаў сучасных беларускіх аўтараў пад назвай “Ураўненне стану”. З аднаго боку, атрымаўся даволі адэкватны зрэз таго, што сёння робяць тыя, хто называе сябе фатографамі (як вы хутка зразумееце, гэтай вербальнай канструкцыяй я нікога не хацеў пакрыўдзіць), з другога — проста цікавая і файна падрыхтаваная выстава.
Далей
|
№ 49 / 1489 за 2020-12-05
Татуяваны Зеўс і іншыя фрагменцікі пазла
Якім быў ужо амаль прамінулы год у айчынным выяўленчым мастацтве? Яшчэ нядаўна выглядала на тое, што ў гэтай графе можна наогул паставіць прочырк або напісаць слова “каранцін”. Запамінальных выстаў прайшло зусім вобмаль, рэзананс яны выклікалі не тое каб вялікі, дый нават зацятыя ўнутрыцэхавыя дыскусіі нешта прыціхлі. Такая стагнацыя зразумелая: усім, як падаецца, неяк не да мастацтва было…
Аднак вялізная выстава, якая ўжо амаль “пад ёлачку” разгарнулася ў Палацы мастацтва, захапіўшы бадай усе яго плошчы ўключна нават з кавярняй, натхняе на аптымістычныя высновы: аказваецца, самаізаляцыя і агульныя настроі ніяк не паўплывалі на творчы працэс. Ці, дакладней, уплыў быў нават станоўчым. Што важна адзначыць: большасць выстаўленых твораў датаваная менавіта гэтым годам — столькі “свежаку”, пэўна, яшчэ ніколі не было на падобных “зборніках”. Значыць, нягледзячы на хранічны брак падзейнасці, у майстэрнях жыццё віравала! А самаізаляцыя творчаму працэсу зусім не перашкода.
Далей
|
№ 41 / 1480 за 2020-10-10
Каралы і пластык сучаснай фатаграфіі
Тое, што традыцыйныя культурныя падзеі, на якія заўсёды была багатая мінская восень, у гэтым надзвычайным годзе ўсё ж вырашылі не адмяняць — вядома, правільна. Па першае, важна падтрымліваць мастацкае жыццё ў тонусе, а па-другое — фіксаваць думкі і душэўныя настроі, што называецца, па гарачых слядах. Вось і сёлетні Месяц фатаграфіі акрэсіў сваю тэму як “выжыванне”. Прысвечаны ён не толькі COVID-19, але і наогул стасункам чалавека з прыродным светам — які чалавек, здавалася б, даўно ўжо скарыў ды паклаў сабе пад ногі… Але тут раптам выйшла “нечаканачка”.
“Паводле адчуванняў, мы перабываем ля зыходнага пункту нейкай новай, канструяванай у нас на вачах і пры нашым удзеле рэальнасці…” — сцвярджае куратарка асноўнага праекта фэсту Вера Фядотава. Без сумневу, глеба для натхнення не абы-якая. Даруйце за цынізм, але варта канстатаваць: неаднойчы ў гісторыі чалавецтва чума станавілася нагодай для шэдэўраў. Ды, здаецца, пакуль не гэтым разам.
Далей
|
In memoriam № 47 / 1487 за 2020-11-21
Несупынны генератар ідэй
Сусветная пандэмія сабрала сваё жніво і ў беларускай культуры. У ліку яе ахвяраў — і Уладзімір Шчасны.
Член рэдкалегіі “К” і заўсёдны яе чытач. Ён вядомы найперш як доўгатэрміновы старшыня Нацыянальнай камісіі UNESCO (да свайго сыходу на пенсію), але ж мае і безліч іншых іпастасяў. Прычым іх настолькі шмат, што асэнсаваць гэтую постаць і той унёсак, які яна зрабіла цягам дзесяцігоддзяў, не так і проста.
Далей
|
Залаты фонд № 46 / 1486 за 2020-11-14
Ён ніколі не быў “кандзібоберам”
Стагоддзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка прайшло без гучных імпрэзаў. Зразумела, час для іх цяпер не самы спрыяльны. Ды і што тут казаць: імя драматурга, які быў адназначна найпапулярнейшым у Беларусі і ўваходзіў у “топ” усяго СССР, сёння неяк прызабылася. Тэатральная моладзь ведае Макаёнка хіба праз “парадны” партрэт у падручніку з наборам не надта спакуслівых для чытача літаратуразнаўчых фармулёвак. Хаця паслухаўшы ўспаміны тых, хто яго ведаў, пачынаеш бачыць гэтую постаць зусім у іншым святле.
Далей
|
Тэма № 45 / 1484 за 2020-11-07
Без старых канатацый
7 лістапада — добрая нагода згадаць пра тую эпоху, якая ўжо незваротна, спадзяюся, адышла ў мінулае. У тым ліку, і эпоху ў беларускай культуры. Але сёння яе велічныя некалі матэрыяльныя помнікі нярэдка падаюцца вырачанымі на хуткі скон рудыментамі. І ўжо даўно паўстае пытанне: што з імі рабіць? Як надаць ім новае жыццё ў зусім не арганічных для іх ідэйных варунках?
Магістр філасофіі Кацярына РУСКЕВІЧ ужо далёка не першы год даследуе беларускае савецкае манументальнае мастацтва. Прычым яна працуе не толькі ў кабінеце і бібліятэцы. Зразумеўшы, што ў кнігах ды архівах многага не знойдзеш, Кацярына несупынна выпраўляецца ў вандроўкі па краіне, каб самой паспрабаваць адшукаць усімі забытыя артэфакты.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 44 / 1483 за 2020-10-31
Пакуты механізмаў і неўтаймоўны ківач
Заўсёднікам мінскіх арт-пляцовак Івана СЕМІЛЕТАВА прадстаўляць наўрад ці выпадае. Ён выстаўляецца часта, глядач яго любіць. Балазе, ёсць за што. Мастаку ўласцівая свая непаўторная манера… нават не столькі жывапісу, колькі светабачання, якая і робіць ягоныя творы пазнавальнымі нават у куламесе вялізных “зборнікаў”. І ніхто даўно ўжо не сумняецца: за гэтымі фарбамі ёсць нешта яшчэ. Магічнае і невытлумачальнае.
Аднак выстава “Патаемнае жыццё рэчаў”, якая працуе ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, для гэтага аўтара нечаканая. Трохі вусцішная загадкавасць яго карцінам была ўласцівая і раней, але не ў такой канцэнтрацыі. Тут дэфункцыяналізаваныя прадметы раптоўна набываюць твар, душу — і разам з імі далучаюцца да экзістэнцыйнага трагізму чалавечага лёсу.
Далей
|
Ад дакумента... № 42 / 1481 за 2020-10-17
263 ночы з надзеяй выжыць
Думаецца, гэтай стужцы ў кожным разе наканавана ўвайсці ў гісторыю як мінімум беларускага кінематографа. Такіх анімацыйных фільмаў у нас, мякка кажучы, небагата — не “мульцікаў” (тут у нашых краях шэдэўраў акурат удосталь), але сур’ёзны’х і дарослых. Ды і сам сімбіёз неспалучальных, здавалася б, жанраў — анімацыйнага і дакументальнага -— ужо выглядае на смелы эксперымент.
Аднак асаблівую ўвагу прыцягвае, усё ж, тэма. Падазраю, галівудскія прадзюсары ўхапіліся б за яе адразу — пагатоў, так ужо аднойчы было ў падобным выпадку (гутарка, як вы здагадаліся, пра фільм “Выклік” з Дэніэлам Крэйгам). І застаецца толькі парадавацца таму, што беларускія кінематаграфісты гэтым разам іх апярэдзілі.
Пра тое, як і дзеля чаго стваралася стужка “263 ночы” — у нашым эксклюзіўным матэрыяле, які значна апярэджвае яе прэм’еру.
Далей
|
"К" інфармуе № 39 / 1478 за 2020-09-26
Сонечная восень мадэрнізму
Пражыўшы на свеце пэўную колькасць гадоў, ты разумееш, што сонечны восеньскі дзянёк — кожнага года прыблізна такі самы. Аднак гэта не перашкаджае яму цябе радаваць — хай сабе, і ўжо не ўпершыню. І акурат у такі дзень прыемна было збочыць з мінскага праспекта ў выставачную залу Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, дзе акурат цяпер дэманструецца беларуска-аўстрыйскі праект “Музыка і святло”. Там усё таксама нешта аддалена нагадвае — прынамсі, на ўзроўні алюзій. Але пры гэтым не пазбаўлена самабытнасці і ўнікальнасці. Такая вось дылектыка.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 60
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|