Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Ёсць пытанне ! № 15 / 1506 за 2021-04-10
Выратаваць палац, які мусіць жыць
Былы палац Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку — адзін з самых раскручаных у сваёй намінацыі. Гэтаму спрыяе і выгоднае геаграфічнае становішча — зусім побач гродзенская траса, а ў ваколіцах ёсць цэлая гронка іншых адметнасцяў — і ўвага фатографаў, кінематаграфістаў ды журналістаў. А найперш — па-дэкадэнцку эфектны выгляд самога колішняга “гнязда раскошы”.
Аднак маючы на руках усе гэтыя козыры, палац па-ранейшаму працягвае спакваля разбурацца. Болей за тое: на сёння яго лёс даволі няпэўны. Прададзены сем гадоў таму ў прыватную ўласнасць, летась ён ізноў адышоў да дзяржавы. І цяпер гэты цыкл трэба пачынаць наноў.
Далей
|
№ 7 / 1498 за 2021-02-13
Мінімум — проста захаваць
Пра страты, якія рэгулярна нясуць творы манументальнага мастацтва савецкіх часоў падчас інтэр’ерных рамонтаў, мы ўжо не раз пісалі. Праўда, тады гутарка вялася пераважна пра тыя будынкі,
якія афіцыйна статусу помніка не маюць, і таму іх лёс цалкам аддадзены на водкуп цяперашніх гаспадароў або карыстальнікаў. Ды, як выяўляецца, падобныя праблемы нярэдка ўзнікаюць і на аб’ектах
з Дзяржспіса. Архітэктар-рэстаўратар Раман ЗАБЭЛА не раз сутыкаўся з сітуацыяй, калі старыя роспісы ці ляпніна становяцца ахвярамі “еўрарамонтаў”. Чаму ж рэстаўрацыя часам азначае для іх смяротны прысуд?
Далей
|
art-блог № 15 / 1506 за 2021-04-10
Эмпатыя да пакутаў зямлі
Здаецца, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з’явілася смелая і добрая традыцыя — штогод ладзіць вялікі праект на сур’ёзную і важную для ўсіх беларусаў тэму. Летась у фокусе ўвагі апынулася Другая сусветная вайна. А сёлета, роўна за месяц да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС, у НЦСМ адкрылася выстава “Чарнобыль. Эфект спячага”.
Ад многіх іншых юбілейных арт-падзей яе адрознівае адмысловы куратарскі падыход. Замест звыклай нам публіцыстычнай ілюстратыўнасці тут лейтматыў зусім іншы — грунтоўнае ды неперадузятае даследаванне. І калі гісторыкі імкнуцца выявіць новыя факты або зняпраўдзіць старыя, аб’ект цікавасці сучасных мастакоў зусім іншы — не самі падзеі, але іх адлюстраванне ў свядомасці.
Далей
|
ініцыятывы № 14 / 1505 за 2021-04-03
“Хто ж, калі не ты?”
Заспець гэтага чалавека ў Мінску даволі складана, а на пытанне, якія навіны, атрымліваеш іх адразу цэлы россып: заўтра ладзім імпрэзу ў Залессі, на наступным тыдні — вернісаж у Салігорску, а там трэба будзе
ўжо і ў Докшыцы чарговую выставу весці.
Такіх выстаў у невялічкіх гарадах за мінулы год Сяргей Даўгарукаў арганізаваў каля 150. Сёлета планы яшчэ больш грандыёзныя — дзвесце! Да сваіх намераў ён ставіцца без усялякага скепсісу ды сумневаў: маўляў, я такі чалавек, што калі бяруся за нейкую справу, дык ні ў якім разе не адступлюся і абавязкова давяду да канца.
Але тут у асобы цікаўнай, вядома, узнікае пытанне: чаму ж дацэнт юрыдычнага факультэта БДУ стаў культуртрэгерам, які імкнецца несці беларускае мастацтва ў “гушчу народа”?
Далей
|
№ 3 / 1495 за 2021-01-16
Сюжэт для кнігі — але не толькі…
На мінулым тыдні доўгі ды не надта шчаслівы лёс слонімскай сінагогі зрабіў нечаканы віраж. Знакаміты
помнік спадчыны XVII стагоддзя выкупіла на аўкцыёне прыватная асоба. Як неўзабаве стала вядома, гэт
не круты бізнесмен, а дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (“в миру” — Ілона Караваева). Варта адзначыць, што канкурэнтаў у яе не было, а зусім нядаўна аднаўленне сінагогі палічыў задачай “не па зубах” Брытанскі фонд яўрэйскай спадчыны — арганізацыя, пэўна, не самая бедная.
Літаральна колькі месяцаў таму падобная сітуацыя здарылася і з палацам Горватаў у Нароўлі. Пісьменнік, які мае такое самае прозвішча, стаў уладаром гэтага вельмі праблемнага сёння помніка спадчыны. Іншых прэтэндэнтаў на яго таксама не знайшлося.
Як ставіцца да такіх піруэтаў лёсу? Як да творчых дзівацтваў? Або як да рэальнай магчымасці змяніць гэты лёс да лепшага?
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 12 / 1503 за 2021-03-20
Няўлоўны герой на фоне пустаты
У адрозненне ад спартыўных спаборніцтваў, мастацкія конкурсы і прэміі наўрад ці здатныя вызначыць лепшых — у гэтай сферы аб’ектыўных крытэрыяў быць не можа. Затое яны сведчаць пра настроі і трэнды сярод саміх “суддзяў” з экспертнай супольнасці — пра тое, што сёння лічыцца вартым і важным, якія крытэрыі ставяцца ў галаву кута…
І той факт, што ў спіс лаўрэатаў І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры, якую не так даўно ладзіў Беларускі саюз мастакоў, патрапіла Таццяна РАДЗІВІЛКА, прыемна ўражвае. У яе палотнах зусім няма ўсяго таго, у чым сёй-той вінаваціць цяперашняе мастацтва — хайпа, павярхоўнасці ды камерцыі. Гэтыя творы глыбокія, таямнічыя, незразумелыя — і зусім някідкія, папраўдзе інтэлігентныя. За імі яўна нешта стаіць, і ты гэта адчуваеш, нават калі не можаш зразумець, што менавіта.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
Што тоіцца за плямамі фарбы?
Мастаку Алесю ФАЛЕЮ, мабыць, як нікому іншаму ўдаецца увасабляць той аголены нерв авангарда, які наўрад ці адчуеш у акадэмічных музейных экспазіцыях заходніх музеяў, дзе гэты накірунак сёння актыўна прадстаўлены. Асабліва той нерв адчувальны ў яго асамбляжах і інсталяцыях, матэрыялы для якіх аўтар часцяком знаходзіць на сметніку. Гэтыя творы можна назваць своеасаблівым працягам яго экспрэсіўнага абстрактнага жывапісу — прыклад таго, калі карціна выходзіць за ўласныя рамкі і набывае аб’ём.
І наўрад ці хто назаве тыя “трэш-творы” неэстэтычнымі. Здаецца, усё акурат наадварот: яны ўсцяж прасякнутыя эстэтыкай — праўда, да вычварнасці своеасаблівай. Ідэю ў большасці выпадкаў расшыфраваць немагчыма — на тое яна і абстракцыя. Але аўтар валодае выбітнай здольнасцю прымушаць матэрыял — хай гэта будуць фарбы, або, скажам, іржавая бляха — гаварыць самому за сябе.
Мабыць, менавіта гэта найперш і прываблівае нават вельмі спакушаных у сучасным мастацтве гледачоў. Звязаўшыся віртуальна з мастаком, меркаваў заспець яго ў родных Баранавічах — але ён адказаў мне з іншай краіны, з Чарнагорыі, дзе мае неблагую славу.
Далей
|
№ 4 / 1496 за 2021-01-23
“Мяне цікавіць найперш характар…”
Навіна пра тое, што патрыярх айчыннага тэлебачання Барыс ГЕРСТЭН захварэў на каранавірус, канешне ж, занепакоіла. Ды, на шчасце, усё абышлося. Сёння “вечны КВНшчык”, як яго называюць, згадваючы поспехі маладосці, ізноў бадзёры і поўны планаў. Як засведчыла наша гутарка, ані смаку (да жыцця і прафесіі), ані нюху — на цікавыя сюжэты з беларускай гісторыі — знакаміты сцэнарыст не страціў і яўна не збіраецца.
Далей
|
Форум № 11 / 1502 за 2021-03-13
Гульня ў класіку і шалёныя тыгры
Зборныя выставы, зразумела, не рэдкасць, але ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва яны атрымліваюцца асаблівымі. Прычынай таму хаця б сама архітэктоніка прасторы — не суцэльная вялікая зала, а гронка колішніх майстэрняў. Адпаведна, кожны з аўтараў можа атрымаць не “койкамесца ў камуналцы”, а цалкам сабе адасобленую жылплошчу. Маленькую, але сваю. Менавіта таму адзінкай вымярэння зборных выстаў тут становяцца не творы, але цэльныя праекты. І гэтая прасторавая перавага куды важнейшая, чым нейкая абагульняльная ідэя: яе ў такім выпадку можна асабліва і не шукаць.
Ладзіць такія зборныя ініцыятывы ў НЦСМ стала ўжо традыцыяй. Чарговая з іх — “Альтэрнатыва” — прадстаўляе пяць даволі размаітых міні-выстаў, чыста механічна склееных у адно. Аб’ядноўвае аўтараў хіба адносная невядомасць (прычым незаслужаная) іхніх імёнаў.
Далей
|
"К" інфармуе № 10 / 1501 за 2021-03-06
Скарб з-пад каўша экскаватара
Слова “скарб” у наш век зазвычай ужываюць хіба ў метафарычным сэнсе. Але бываюць і выключэнні. На мінулым тыдні медыяпрастору абляцела навіна пра скарб самы сапраўдны, які складаецца
з дарэвалюцыйных залатых манет ды ўпрыгожванняў. Прычым знайшлі яго не дзе-небудзь, а ў самым цэнтры Мінска — у парку Марата Казея, які ці не кожны з нас шматкроць вымяраў сваімі нагамі.
Зрэшты, у жыцці супрацоўніка музея Янкі Купалы Паўла КАРАЛЁВА такая знаходка ўжо далёка не першая (праўда, папярэднія мелі выключна гістарычную, а не матэрыяльную каштоўнасць). Так што гэта не шчаслівы выпадак: проста трэба ведаць, дзе шукаць. І цяпер будаўнікі ўжо не кпяць з таго дзівака, які пільна ўглядаецца ў свежае ворыва катлавана. Яны ўглядаюцца самі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 60
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|