Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Раскадроўка № 45 / 1536 за 2021-11-07
Цуды турызму, або “Пацеркі” на “ніцях” новых маршрутаў
Сёлета мне давялося стаць адным са сцэнарыстаў тэлевізійнага трэвэл-шоу “7 цудаў”, які здымала студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пра саму праграму распавядаць не буду: яе лепей убачыць. Але паколькі цягам месяцаў працы ў мяне з’явілася магчымасць праманіторыць, што робіцца з беларускім турызмам за апошні час, падзялюся сваімі ўражаннямі на гэты конт.
Далей
|
"К" інфармуе № 44 / 1535 за 2021-10-31
Візітоўка і брэнд Беларусі
Наша краіна багатая на дзівосныя прыгожыя мясціны і рэдкія помнікі архітэктуры. І сёння, нягледзячы на няпростую эпідэмсітуацыю, яе гістарычнае мінулае прыцягвае ўвагу як знешніх, так і ўнутраных турыстаў.
Да таго ж, пакуль туріндустрыя паволі адаптуецца да новых рэалій, многія ўжо выкарыстоўваюць магчымасці віртуальнага падарожжа па гарадах і мястэчках нашай краіны.
Далей
|
Тэма № 43 / 1534 за 2021-10-23
Атлантыда музыкаў-самавукаў
Зборнік “Народная музыка Беларусі” з’явіўся зусім незадоўга да адыходу ў вечнасць яго ўкладальніцы — знакамітага музыколага Іны Назінай. Дыск мае невялікі наклад, і дасягне ён, мяркуючы па ўсім, толькі вузкага кола тых, хто ўсур’ёз цікавіцца фальклорам. Хаця ўвагі ён варты. Бо слухаючы найгрышы і чытаючы грунтоўныя каментарыі, ты адкрываеш для сябе не надта засвоены пакуль большасцю феномен беларускай культуры. Калі народныя спевы кожны з нас у той ці іншай меры ведае, інструментальная музыка чамусьці застаецца незаслужана абдзеленай увагай. А гэта — таксама Кландайк.
Далей
|
art-блог № 42 / 1533 за 2021-10-16
Салон незнаёмага пакалення
У Палацы мастацтва цяпер ізноў шматлюдна, і коцікі або мёд тут ні пры чым. Амаль адразу пасля маштабнага “Арт-Мінска” ў самай вялікай галерэі Беларусі адкрыўся традыцыйны “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. Ён захапіў усе магчымыя выставачныя плошчы — не толькі залы, але і фае ды нават калідор. Публіка, як выявілася, ад такога аб’ёму матэрыялу не стамілася.
І гэта вытлумачальна: нягледзячы на папраўдзе “стаханаўскія” тэмпы арганізацыі выставаў, Палацу шчасліва ўдаецца ўнікаць паўтораў. Сёлета “Восеньскі салон” бадай ідэальна адпавядае сваёй галоўнай мэце: падтрымаць і, як цяпер модна казаць, зрабіць бачным новае пакаленне мастакоў.
Далей
|
Другая палова выставы
Сямён Маталянец родам з Брэста, але ўжо даўно стала жыве ў Піцеры. Па сканчэнні Мінскай мастацкай вучэльні ён працягнуў там адукацыю — ды ўрэшце асеў. І хаця беларусам сябе лічыць не перастаў, з часам пачаў уваходзіць у разнастайныя “топы” лепшых мастакоў Расіі — у тым ліку, небезвядомага часопіса Forbes: уяўляеце, ёсць і такі рэйтынг! Без сумневу, гэта сапраўдны поспех: сваіх аўтараў у нашых суседзяў даволі, і здзівіць там кагосьці вельмі цяжка.
Таму выставу Маталянца (дакладней, яе палову), якая праходзіць у Нацынальным цэнтры сучаснага мастацтва, некаторыя наведвалі выключна дзеля цікаўнасці: якія трэнды цяпер за нашай усходняй мяжой? Якія там крытэрыі поспеху?
Не думаю, што яны атрымалі адказ на сваё пытанне. Хутчэй, падчас прагляду ўзніклі новыя.
Далей
|
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
Душа і цела на адной PlastForm’е
Вядома, у кожнай — нават добрай — традыцыі ёсць нешта ад завядзёнкі. Але не бачу ў гэтым вялікай заганы. Куды горай, калі тая завядзёнка перарываецца — што мы спрэс назіраем у фестывальнай справе праз пандэмію. Як ні як, фэсты для многіх аўтараў — ці не адзіная рэальная магчымасць кантакту з аўдыторыяй.
Гэта можна сказаць і пра пластычныя тэатры ды групы сучаснай харэаграфіі. Іх “профільны” форум PlastForma ужо мае сваю гісторыю — распачаўся ён у 2013-ым. Для незалежнага праекта, які ладзіцца на энтузіязме, тэрмін вялікі. Летась фэст атрымаў грант Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — але, вядома ж, быў адменены, як і амаль усе іншыя культурныя падзеі. Але падтрымка стала добрай матывацыяй арганізаваць яго сёлета.
Далей
|
№ 32 / 1523 за 2021-08-07
Геній разгублены, рэтрыт немагчымы
Слова “рэтрыт” трывала ўвайшло ў лексікон жыхароў мегаполісаў. Менавіта “ўцёкам на прыроду” на паверку прысвечаны праект “Genius Loci / Genius Lost”, што дэманстраваўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Па сутнасці, усё пачыналася са звычайнага фотапленэру, які прайшоў у шырокавядомай сярод багемы вёсцы Каптаруны. Але запрошаныя на яго былі зусім не тыя аўтары, якія схільныя “па ўсіх правілах” фіксаваць навакольныя пейзажы. Таму вынікам рэтрыту стала досыць дыхтоўная нізка суб’ектывісцкіх і неадназначных арт-рэфлексій адносна стасункаў чалавека і месца, рэальнасці і мастацтва.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 41 / 1532 за 2021-10-09
Метал як родная стыхія
Слова “каваль” фемінітыўнага адпаведніка не мае. Але змяшчаць гутарку з Марыяй ТАРЛЕЦКАЙ у рубрыку з дзяжурнай назвай кшталту “(Не)жаночыя прафесіі” было б проста нетактоўна. Бо заслуга гэтай мастачкі па метале — далёка не толькі ў самім факце яе існавання. Яна даказала, што даўняе рамяство можа не толькі быць запатрабаваным у аздабленні грамадскага асяроддзя, але і стаць адэкватнай мовай для сучасных аўтарскіх выказванняў. Не дзіва, што на нядаўнім фестывалі “Art-Minsk” Марыя стала адным з пераможцаў у намінацыі “Скульптура”.
Далей
|
Праект “К” + “Беларусь 3” № 39 / 1530 за 2021-09-25
На хаўтуры маці ён патрапіць не змог…
17 верасня на канале “Беларусь-3” у рубрыцы “Культурны рэпартаж” выйшаў у эфір тэлепраект газеты “Культура”, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Гэты тэкст — завяршальная частка артыкулаў “К”, якая часткова была выкарыстана ў пазначаным тэлепраекце. Яна прысвечана малой радзіме нашага нацыянальнага песняра Якуба Коласа, якая, як і шмат іншых мясцін Беларусі, была падзелена ў Міжваенны час. Зараз яна цалкам можа быць уключана ў карту турыстычных маршрутаў Стаўбцоўшчыны з адпаведнымі імёнамі і фактамі.
Далей
|
Погляд з XXI стагоддзя № 31 / 1522 за 2021-07-31
Аб’ект incognito са спісу ЮНЕСКА
У гэтым студзені прайшоў адзін варты ўвагі юбілей — і прайшоў ён, на жаль, міма грамадскай увагі. Самы загадкавы аб’ект з “беларускага спісу” ЮНЕСКА адзначыў 205-годдзе сваёй гісторыі.
Пра Дугу Струвэ, вядома, многія чулі. Але далёка не кожны дасць рады патлумачыць, што ж яна такое і ў чым тут соль. Таму гэтым помнікам сусветнай спадчыны ганарымся мы неяк дзяжурна, дзеля праформы. Тым болей, прыналежыць ён не толькі нам, але адразу дзесяці краінам. Аднак калі ўсвядоміць, што Беларусь ідзе ў іх пераліку не праз коску, а з загалоўнай літары, стаўленне, мабыць, зменіцца.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 60
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|