Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Кінапракат не любіць наша?
Не ведаю, з чаго пачынаецца індустрыя кіно, але, падаецца, менавіта з ініцыятывы. У тым пераконваешся, пабываўшы на новай пляцоўцы кінафестывалю “Лістапад”.
Далей
|
Постфактум анімацыі
“Гэтым летам Луіза ўпершыню даведалася пра радасці кемпінгу на беразе мора разам са сваімі бацькамі. З татам яна збірае скарбы, якія, па яго словах, належаць сірэне. Бацька распавядае ёй гісторыю пра марскую істоту, якая не можа спяваць і не знаходзіць месца ў сваім грамадстве. Вакацыі цягнуцца больш, чым звычайна, і Луіза высвятляе, што гісторыя сірэны можа быць гісторыяй яе бацькі”. Бельгійская стужка “Вялікія канікулы” Караліны Нуквэс-Боурчат, якая стала адной з пераможцаў сёлетняга фестывалю “Анімаёўка” (“Лепшы фільм для дзяцей”), выглядае незвычайна. У яе цэнтры дзіця, але яго свет не такі закрыты і адасоблены, як звычайна рэпрэзентуецца ў мультыплікацыі для маленькіх. Менавіта так і выглядае сённяшняе анімацыйнае кіно, якое даўно не стаіць у баку ад сацыяльных праблем. І гэты тэзіс з новай сілай увасобіла сёлетняя праграма Магілёўскага міжнароднага фестывалю “Анімаёўка-2016”.
Далей
|
Тры спробы напісаць пра фэст беларускага кіно
Шосты фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які прайшоў сёлета з 21 па 23 кастрычніка ў сталічным арт-кінатэатры “Тытан”, пакінуў супярэчлівыя ўражанні. Форум, чыя высакародная місія — прамоцыя беларускага кіно, прадэманстраваў не толькі актуальны зрэз маладога айчыннага кінематографа, але спецыфіку лакальнага асяродку, у які аказаўся ўключаны. Фестываль, які першапачаткова распачынаўся ў Варшаве, а потым прыйшоў і ў Беларусь, сёлета ўпершыню вырашыў паказаць сваю праграму ў мінскім кінатэатры. У выніку тэст-драйва была згублена адна “Яечня…”, кінаальманах “Танатас і Эрас” і пэўная якасць паказаў фільмаў канкурсантаў. Засталіся (у маім варыянце) — постаць Максіма Жбанкова, выдатная дыскусія-сняданак “Новае беларускае кіно: рэанімацыя ці перазагрузка?” і фільм Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”, які ў выніку стаў пераможцам “Бульбамуві” ў катэгорыі ігравога кіно. Ці дастаткова гэтага? Як для каго.
Далей
|
“Паняцце кінакрытыкі размываецца”
Сёлетні “Лістапад” можна лічыць знакавым ужо з той нагоды, што яго наведаў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI, кінакрытык Клаус ЭДЭР, аўтар кніг пра Андрэя Канчалоўскага, Анджэя Вайду, Нагіса Осіму, Луіса Бунуэля. Ён запрасіў да супрацоўніцтва нацыянальную супольнасць кінакрытыкаў і журналістаў, а таксама дазнаўся больш пра беларускіае кіно, якое рэдка дасягае міжнародных экранаў. Аглядальнік “К” распытаў сябра журы асноўнага конкурсу ігравога кіно “Лістапада” пра актуальную фестывальную карту свету і галоўныя надзеі арганізацыі, якая сёлета святкуе 90-годдзе.
Далей
|
“І бетон пад нашымі нагамі….”
Прадмет цікавасці нямецкага мастака Мануэля Шродара — бетонныя руіны: Берлін, Мінск, Віцебск, Даўгаўпілс… Матэрыял, які быў створаны, каб замацаваць фундамент эпохі сацыялізму, сёння, нібы рэшткі шурпатага карабля, раскіданы па постсавецкай і еўрапейскай прасторы. Ці заўважаем мы, колькі шэрай каменнай масы пакінула вялікая “будоўля”? Састарэлыя і непатрэбныя канструкцыі, падмуркі, аздабленне, бетонныя каркасы і агароджы… — горад поўніцца “шкілетамі” збудаванняў, прызначэнне якіх сёння вызначыць ужо праблематычна. “Бетонная ілюзорнасць” — так называецца міжнародны праект Мануэля Шродара, у цэнтры якога бетон — як праваднік да былых утопій і сённяшніх рэфлексій. У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва прадстаўлены персанальная работа нямецкага аўтара “Захоўвайце спакой! Гэта праслужыць цэлую вечнасць”, а таксама першая частка даследавання, зробленая разам з беларускімі мастакамі.
Далей
|
Паміж савецкімі стэрэатыпамі і Таранціна
Дзесяць гадоў таму ў кінематографе кіраваў постмадэрнізм. Сёння на змену ягоным гульням прыйшло кіно малых формаў, кіно, у якім рэальнасць і дакументалізм сплецены з мастацкім пачаткам. “Постдок альбо кінематограф квазірэальнасці”, — распавядае пра актуальнае слова ў сучасным сусветным кіно праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар СУКМАНАЎ. Якім чынам выглядае беларускае сучаснае кіно ў падобным кінакантэксце — свету і “Лістападу”? Чаму да гэтай пары ў асноўным конкурсе фестывалю няма беларускай карціны? Нацыянальны конкурс — што нам ад яго чакаць? На ўсе набалелыя пытанні адказвае кінааналітык і адзін з галоўных асоб мінскага кінаруху Ігар Сукманаў.
Далей
|
“Анімаёўка”: ёсць і маладзее
Ужо заўтра ў Магілёве старшыня журы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесар Леанід Носыраў аб’явіць пераможцу форуму. 19-ы фестываль, які сабраў 381 карцін з 45 краін, сёлета ўрачыста распачаўся 28 кастрычніка, далучыўшыся да святкавання Міжнароднага дня анімацыі.
Далей
|
Адкрыццё Эмерыка
Сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь “К” працягвае рубрыку, прысвечаную мінуламу беларускай фатаграфіі і яе творцам. Каго і як здымалі фатографы на тутэйшых землях у ХІХ і ХХ стагоддзях? Пра што нам распавядаюць гэтыя адбіткі? Каго называюць аўтарамі хрэстаматыйных фотаздымкаў? Пачынаючы ад ХІХ стагоддзя, мы будзем знаёміцца з тымі, хто ствараў беларускую фатаграфію на самым пачатку яе станаўлення і пазней, як высілкі тагачасных майстроў дазваляюць нам казаць сёння пра наяўнасць апошняй у сучаснасці. Рэй у гэтым даследаванні вядуць гісторык і загадчык аддзела пісьмовых і візуальных крыніц музея Надзея Саўчанка, фатограф і педагог, заслужаны работнік культуры краіны Юрый Васільеў і аглядальнік “К” Дар’я Амяльковіч. Усе яны спрабуюць пашырыць погляд на знакамітыя фатаграфіі беларускіх майстроў, правёўшы свае паралелі. Вядома, мы зацікаўлены ў тым, каб удзел у праекце прынялі ўсе, хто неабыякавы да фатаграфіі (і, адпаведна, гісторыі, мастацтва). Сёння дэтальна разглядаем постаць Эмерыка Адамовіча.
Далей
|
Між цэнтрам і перыферыяй
“Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2016” значна панізіў градус пафасу і замацаваў “тылы”. Сёлета асноўная выстава-праграма фестывалю, якая размясцілася ў ангары арт-прасторы “ЦЭХ”, займела не толькі архітэктурнае рашэнне, але і тэматычны фокус. “Цэнтр/перыферыя” — гэта не толькі геаграфічная пазіцыя, якая мае на ўвазе разнастайнасць “паходжання” праектаў. Перад намі спроба пабудовы новай ментальнай сістэмы каардынат, дзе фігуры цэнтру і перыферыі вызначаюць аўтары праектаў. Аўстралія для іранцаў? Беларусь у аб’ектыве палякаў? Тут, як кажуць, з якога боку паглядзець…
Далей
|
Элеанора: трошкі сонца ў халоднай вадзе
На здымках — сонечная дама з эфектнай усмешкай, якая з задавальненнем пазіруе перад фатографам. Зяленіва, мора, яскравыя колеры, гуллівая постаць жанчыны, якая прагне жыць і атрымоўваць ад таго асалоду. Праменад па жыцці, усмешка дзівы, кіно па ўласным сцэнарыі, у якім антураж краіны Саветаў таксама здольны стаць яскравым фонам для персанальнага выхаду — такой паўстае Элеанора Язерская, вядомая тэлевядучая, на слайдах з сямейнага архіва. Праект “Дзяўчына, асвечаная сонцам”, што ладзіцца ў рамках выставы “Non-fashion” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, знаёміць гледача з такой Элеанорай — актрысай і рэжысёрам свайго аблічча і ўласнага жыцця. Язерская як успамін і чалавек, зорка і чалавек, як “чысты” фотавобраз — правакацыя ўдалася, і сёння новы праект за аўтарствам Эвеліны Домніч (ідэя), Веры Савінай (аўтар артыкула) і Уладзіміра Парфянка (куратара) пацвярджае “трэцяе жыццё” персоны, вядомай, бадай, кожнаму беларусу.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"