Свежы нумар
"К" інфармуе
“Калядныя цуды” ў музеі
У святочны час афіша ажно стракаціць разнастайнымі прапановамі для дзятвы. Але, маючы такі вялікі выбар, многія бацькі імкнуцца, каб забаўляльны складнік арганічна спалучаўся з пазнавальным і выхаваўчым, а сама імпрэза была прасякнутая нацыянальным духам.
Менавіта такім крытэрыям адпавядаюць калядныя праграмы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Разлічаныя яны на шкаляроў малодшага і сярэдняга ўзростаў, а таксама на сямейную аўдыторыю. Як дабіцца таго, каб тут ім было не менш цікава, чым у музеі якіх робатаў або гаджэтаў? Пагадзіцеся, задача няпростая.
Далей
art-блог
Светам кіруе любоў!
“Шчаўкунок” даўно прызнаны адной з самых навагодніх казак — яшчэ і таму, што дзеянне там адбываецца на Каляды. Зварот шматлікіх тэатраў да гэтага сюжэта — таксама справа звыклая. Аднайменны балет Валянціна Елізар’ева ў Вялікім тэатры — увогуле жывая класіка. У такім размаітым атачэнні з’яўляецца яшчэ адзін “Шчаўкунок” — мюзікл-балет Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля народнага танца Беларусі ў пастаноўцы Валянціна Дудкевіча — і казка набывае новы разгорт, зачараванне прыгажосцю, свежы подых актуальных жыццёвых ісцін…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |