Ёсць пытанне ! № 28 / 1571 за 2022-07-09
№ 19 / 1562 за 2022-05-07
Выпрабаванне на трываласць
Газета “Культура” працягвае сачыць за зменай у фінансаванні рэспубліканскіх тэатраў, паводле якой толькі палова іх бюджэту будзе аплачвацца дзяржавай, другую ўстановам культуры давядзецца зарабляць самім. Варыянты ажыццяўлення гэтай схемы разглядаюцца ў адпаведных дзяржаўных установах і, вядома, у Міністэрстве культуры. Каб больш дакладна разабрацца ў праблематыцы, карэспандэнт "К" пабываў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Далей
|
№ 15 / 1558 за 2022-04-09
У пошуках Гавязны
“Сярод ураджайных раўнінных палёў ляжыць мястэчка Гавязна з прыгожай мураванай царквою, з прасторнай драўлянай карчмой, з панскім маёнткам непадалёку і з некалькімі падуладнымі яму вёскамі”, — напісаў у падарожных нататках Уладзіслаў Сыракомля. Сёння на карце Гавязну не адшукаць, хоць само паселішча не знікла. У савецкі час даўнюю назву змянілі, і ўжо трыццаць гадоў цягнецца дыялог аб вяртанні гістарычнага імя.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
Ці ў кожнага замка — свой сувенір?
Сяджу ў адпачынку дома, ад ковіду хаваюся: чытаю, пішу, успамінаю. Урачы забараняюць выпраўляцца ў доўгія вандроўкі. Але ў майго сына Сцяпана іншая пазіцыя: трэба рухацца. Па суботах ён на практыцы і на ўласным красоверы вывучае гісторыю краіны, папаўняе калекцыю магніцікаў, запрашае ў ваяж і мяне. Пагаджаюся з радасцю, бо паміж “еду сам” і “мяне вязуць” розніца істотная.
Далей
|
№ 36 / 1527 за 2021-09-04
Беларускае кіно: не “кола”, а “дрэва”
Бясконцае падарожжа па замкнёным коле. Так можна апісаць існаванне беларускага кіно апошніх трох дзесяцігоддзяў. Нягледзячы на гучныя словы і заявы, творчыя і, тым больш, камерцыйныя перамогі нашага кінематографа, за гэты час, можна пералічыць па пальцах адной рукі. Калі не прымаць у разлік дакументалістыку і анімацыю (аб гэтых напрамках кінамастацтва варта весці асобную размову), падстаў для гонару ў беларускіх кінематаграфістаў зусім не шмат.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
“Берагіня” паміж вечнай рэчкай жыцця
У палескай Рудабелцы, гарадскім пасёлку Акцябрскі, 24 ліпеня ў 11 раз прайшоў адметны яскравы Рэспубліканскі танцавальны фестываль “Берагіня”, які ладзіцца раз на два гады. Мерапрыемства гэта — сапраўдная перлінка ва ўсім беларускім культурным асяродку, бо яго задача паказаць не шоу, а сабраць калектывы, якія выконваюць аўтэнтычныя танцы пад спеўны і музычны акампанемент. І самае цікавае, што нават сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі сёння хапае аматараў народнага мастацтва. Па падліках арганізатараў мерапрыемства, яно сабрала каля 300 чалавек, якія выступалі на канцэрце і ў рамках конкурсу. Галоўная місія падзеі — папулярызаваць, у прыватнасці, народны побытавы танец кожнага з рэгіёнаў краіны, якія шмат чым адрозніваюцца адзін ад аднаго, захаваць традыцыі нашых прашчураў, абмяняцца досведам работы з моладдзю.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
“Меліярацыя” на замку ў Наваградку
Славуты замак “караля Мендога” не раз і не два станавіўся аб’ектам нашай цікавасці. А ўсё праз сваю важнасць для нашай гісторыі і культуры. Усё ж шмат кім ён лічыцца першай сталіцай ВКЛ. У адной з публікацый (“К” №46, 2017) мы распавядалі аб тым, як вялася папраўдзе скандальная бульдозерная меліярацыя замкавага рову. Не так даўно замак ізноў станавіўся аб’ектам цікавасці, бо з боку Фары Вітаўта праводзіліся працы па ўмацаванні ўсходняга схіла замкавай гары пры дапамозе буранабіўных свай. І вось чарговы “этап”. У Сеціве з’явіліся фотаздымкі ужо самой замкавай пляцоўкі, над якой нібы папрацавалі ўсе беларускія краты. У прамінулыя выхадныя, маючы вольны час, мы вырашылі наведацца ў Навагрудак, каб на ўласныя вочы пабачыць, што за працы і кім сёлета праводзяцца на замку.
Далей
|
№ 29 / 1520 за 2021-07-17
Сціплая ахвяра глыбінкі?
Некалькі разоў на год нам з жонкай даводзіцца бываць у Гародні. Звыкла разлічвалі маршрут такім чынам, каб заспець трасу не перагружанай і праз гэта даехаць да сталіцы Панямоння як мага хутчэй. На сваім самаходзе атрымлівалася ад Мінска да Гародні недзе тры гадзіны. Так рабілі да нядаўняга часу, а потым вырашылі завядзёнку парушыць і ператварыць гэтыя паездкі ў невялікія вандроўкі, узбагаціць уражанне ад звыклай дарогі сякімі-такімі цікавосткамі.
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
Чаму крадуць выцінанку?
Сапраўдны рэнесанс ў нашы дні перажывае беларуская выцінанка — чароўнае ўменне ствараць ажурныя ўзоры і цэлыя карціны. Заканамерным вынікам гэтага стала нядаўняе наданне ёй статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як мінімум адной са сталіц выцінанкі можна назваць Маладзечна — ужо больш за 30 гадоў тут на прафесійным узроўні развіваецца свая школа, майстэрства выкладаюць нават на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Лізавета ЧЫРВОНЦАВА са славутай дынастыі выцінаншчыц — і выкладчык каледжа, і знакаміты майстар, чые творы часта трапляюць у цэнтр увагі. Так і майскімі днямі з’явілася яшчэ адно сведчанне папулярнасці твораў Лізаветы, няхай нават не кожны падобны выпадак радуе аўтара. Пра справу жыцця майстра Лізаветы Чырвонцавай і пра ўнікальную маладзечанскую школу выцінанкі мы і пагаворым.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|