Дакументы эпохі № 28 / 1519 за 2021-07-09
След гераічных канспіратараў
80-годдзе з дня нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз — гэта яшчэ адна нагода ўзгадаць не толькі пра трагедыю першых дзён вайны на беларускай зямлі, але і пра пачатак гераічнага супраціву акупантам, у які адразу ж уключыліся шматлікія нашыя суайчыннікі, незалежна ад узросту, нацыянальнасці альбо роду заняткаў. Адной з найбольш вядомых старонак барацьбы супраць гітлераўцаў у Беларусі была дзейнасць мінскага патрыятычнага падполля. Вядомых — але ці добра знаёмых? Наколькі добра мы ведаем гісторыю падполля, і як можна зрабіць памяць аб яго героях больш заўважнай у гарадскім асяроддзі?
Далей
|
№ 27 / 1518 за 2021-07-03
Парадны ліпень сорак чацвёртага...
Усё далей і далей ад нас вайна. І ўсё далей па адлегласці той гістарычны дзень 3 ліпеня, калі быў вызвалены наш родны Мінск. Так, шмат гадоў мінула з той сонечнай найшчаслівай падзеі. Але вось з цягам часу вайна, якая бязлітасна вырвала з жыцця трэцюю частку насельніцтва Беларусі, нібы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і пранізлівей ці то ў кантэксце чорнага 22 червеня, ці то — з радасцю і са слязамі на вачах — у першыя пераможныя майскія дні кожнага года.
Нацыянальным падарункам для нас, беларусаў, сталі, мабыць, і першыя ліпеньскія дні, калі мы святкуем і вызваленне нашай зямлі ад фашысцкай навалы, і сучасны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І практычна ўвесь ліпень кожнага года, для нас, беларусаў, яшчэ і тым знамzнальны, што ў гэтым месяцы ў Мінску (16 ліпеня 1944 года) і ў Віцебску (23 ліпеня 1944 года) прайшлі ўнікальныя партызанскія парады, аналагаў якіх цяжка знайсці ні ў далёкім, ні ў бліжнім замежжы.
Далей
|
№ 26 / 1517 за 2021-06-26
Тысяча год гісторыі — на дзвюх старонках
Як развіваўся Мінск, колькі помнікаў захавалася ў горадзе з мінулых стагоддзяў, і якія назвы насілі знаёмыя вуліцы ды прадмесці на працягу стагоддзяў — цяпер можна даведацца з новай карты, прысвечанай гістарычнай спадчыне сталіцы.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
“Калі б камні маглі гаварыць...”
Вядома, што тэма Вялікай Айчыннай вайны для беларускага мастацтва даўно стала нацыянальнай тэмай, і тут не трэба нейкіх каментарыяў. Унікальная Брэсцкая эпапея — адна з такіх тэм. Да яе звярталіся дзясяткі беларускіх мастакоў практычна ва ўсіх відах і жанрах творчасці, і пералічыць іх немагчыма. Але ў гэтую трагічную дату — 80-годдзе з дня пачатку самай вялікай у гісторыі нашай зямлі вайны — хочацца ўспомніць хаця б некаторых з тых, хто так ці інакш унёс творчую лепту ў гонар вялікага воінскага Подзвігу, які бярэ свой пачатак менавіта з бессмяротнага гарнізона над Бугам...
Далей
|
Незабыўнае поле пад Магілёвам
Яна сустрэла яго незадоўга да смерці. Ён так дрэнна выглядаў, што яна спалохалася і сказала першае, што прыйшло ў галаву: “Вы добра выглядаеце”. Ён сумна ўсміхнуўся і ціха вымавіў, што яна ўжо не першы чалавек, які кажа яму ў апошні час менавіта гэтыя словы...
Неўзабаве ён памёр, хоць яму было крыху больш за шэсцьдзясят тры. Значна пазней жанчына прысвяціла яму адзін з раздзелаў у сваіх успамінах “Мае мужчыны”. Ён сапраўды быў мужчынам у поўным сэнсе гэтага слова. Сівы, прыгожы, знакаміты і... мужны. Стары Хэм, савецкі Хэмінгуэй.
Ён завяшчаў развеяць свой прах над полем пад беларускім горадам Магілёвам. Не хацеў пампезнага пахавання па першым разрадзе. Для яго вайна, Вялікая Айчынная вайна, была самай сумленнай і цяжкай часткай жыцця. Звалі гэтага чалавека Канстанцін Сіманаў.
Далей
|
№ 24 / 1515 за 2021-06-12
“Як хочацца застацца жыць!…”
З адзінага даваеннага фотаздымка глядзіць на нас з далекага мінулага сціплы чалавек у акулярах. Інтэлігентны твар, уважлівы пранікнёны позірк. Здаецца, ён ведае нешта вельмі важнае аб каханні і нянавісці, жыцці і смерці, нешта такое, пра што абавязкова трэба расказаць…
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
Ля свяшчэнных сцен і казематаў...
Яшчэ на падыходзе да Галоўнага ўвахода наведвальнік чуе трывожныя ўдары метранома, якія раптам перарываюцца характэрнымі гукамі вайны — манатонным гулам “юнкерсаў” і “хейнкелей”, выбухамі снарадаў, свістам падаючых бомб, трэскам кулямётных чэргаў. Каля самога ўвахода пасля знаёмых пазыўных савецкай радыёстанцыі цішыню разрываюць мелодыя песні “Свяшчэнная вайна” і голас Юрыя Левітана: “Говорит Москва! Сегодня, 22 июня 1941 года, в 4 часа утра…”
Далей
|
№ 22 / 1513 за 2021-05-29
Ля свяшчэнных сцен і казематаў...
Брэсцкая крэпасць-герой... Маленькі кавалачак зямлі, які стаў легендарным на ўсе часы. Наймагутная сіла духа, бязмежная мужнасць і любоў да Айчыны абаронцаў Цытадэлі залатымі літарамі ўпісаны ў скрыжалі гісторыі народнай баявой Славы. Сёння гэтую крэпасць ведаюць ва ўсім свеце. У гонар яе герояў напісаны кнігі і шматлікія артыкулы, створаны карціны, скульптуры, графічныя цыклы, адзняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі, складзены песні, паэмы і вершы. І кожны, хто прыязджае ў Брэст, лічыць сваім абавязкам наведаць памятнае месца над Бугам і ўбачыць створаны там помнік, які мовай пластыкі, архітэктуры і дакументальных сведчанняў паказвае веліч подзвігу, здзейсненага восемдзясят гадоў таму на гэтай старажытнай зямлі, ля гэтых свяшчэнных сцен і казематаў.
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Як Фенікс з попелу...
Як вядома, пасля Вялікай Айчыннай вайны на галоўнай магістралі Мінска — Савецкай вуліцы — ацалела ўсяго каля дзясятка будынкаў. Усё астатняе ляжала ў руінах. Адразу ж пасля вызвалення горада ад акупантаў пачалося яе аднаўленне. Да гэтага былі прыцягнуты тысячы рабочых, будаўнікоў, інжынераў, праекціроўшчыкаў, архітэктараў. У 1952 годзе вуліца стала праспектам Сталіна.
Маштабныя разбурэнні паставілі пытанне аб мэтазгоднасці аднаўленчых работ. Былі нават праекты аб будаўніцтве новага горада ў некалькіх кіламетрах ад руін старога, разбуранага Мінска. І ўсё-такі перамог пункт погляду пра адраджэнне сталіцы на ранейшым месцы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|