У экспазіцыі — 36 работ, што адмыслова рыхтаваліся для гэтай галерэі. Самі творы, па словах аўтара, уяўляюць з сябе вялікую колькасць сімвалаў і алегорый. Міраўлад кажа, што стыль у форме гратэску ён бярэ з твораў старажытных майстроў.
Наведвальнікі кажуць, што, трапіўшы на выстаўку Палачыча, яны нібыта апынуліся ў казцы “Аліса ў Краіне цудаў” Льюіса Кэрала. Большасць работ гэтай экспазіцыі — з прыватных калекцый, і выкананы яны ў тэхніцы шматслойнага алейнага жывапісу па аналагу ляўкасу на драўляных панэлях.
Палачыч адзначае, што назва выстаўкі — не выпадковая: менавіта такое мастацкае разуменне і ўяўленне найлепш адлюстроўвае вобраз мыслення, у якім аўтар хоча рэалізоўвацца як мастак.
Сяргей АПАНОВІЧ
Гродна