Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Лёс дыверсанта”: магілёўскі пракат
На днях у Магілёве ў кінатэатры “Радзіма” адбыўся паказ фільма “Лёс дыверсанта”. Яго прэм’еру чакалі яшчэ ў мінулым годзе, і вось, нарэшце, яна дайшла да гледачоў: Магілёўскі “Кінавідэапракат” не толькі запусціў фільм, але і арганізаваў творчую сустрэчу з прадстаўнікамі здымачнай групы.
Маладое Маладзечна
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што пачынаўся з 1993 года, святкуе юбілей: 11 — 12 чэрвеня ён пройдзе ў 20-ты раз.
Свята бульбы ў Сібіры
Новасібірскі цэнтр беларускай культуры створаны ў 2000 годзе. Асноўнай дзейнасцю яго з’яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё культурна-дасугавай дзейнасці, адраджэнне і захаванне традыцыйнай беларускай культуры ў Сібіры — абрадаў, святаў, мовы. Развіццю самадзейнай мастацкай творчасці і пашырэнню культурнага міжнацыянальнага супрацоўніцтва таксама надаецца вялікая ўвага.
Урачыстасць у Акадэміі
3 чэрвеня з удзелам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі, міністра культуры краіны Анатолія Маркевіча, міністра адукацыі Ігара Карпенкі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылося ўшанаванне пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і падтрымцы таленавітай моладзі.
Зберагчы сляды мінулага ў музейным артэфакце
Гэтая сфера дзейнасці музеяў зазвычай схаваная ад вачэй наведвальнікаў, але менавіта яна дазваляе ўратаваць найменш пашкадаваныя часам каштоўнасці і прадставіць іх публіцы ў выглядзе, набліжаным да першапачатковага. Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў — складаны і шматгранны працэс, які пастаянна ставіць адмыслоўцаў перад выбарам найбольш ашчаднага метаду ўмяшання ў жыццё музейнага прадмета і вымагае прыняцця адказных рашэнняў. З якімі выклікамі сутыкаюцца музейныя рэстаўратары ў сваёй дзейнасці, і што неабходна, каб падрыхтаваць добрага спецыяліста ў гэтай важнай сферы?
Чамадан вайсковага прызначэння
Валянціна Пятрова па адукацыі — выхавацелька дзіцячага садка, а па прызванні — таленавіты бібліятэкар. Працуе ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Казлоўка. У апошні час Валянціна Іванаўна шмат увагі надае распрацоўцы і ажыццяўленню самых разнастайных праектаў. Дарэчы, на рахунку Казлоўскай сельскай бібліятэкі не адзін праект патрыятычнага кірунку. Вынікам іх стала адкрыццё ў бібліятэцы музея Малой Радзімы.
Фестываль як песня
Апошнімі тыднямі паспяхова прайшоў традыцыйны абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Таночак”, арганізатарамі якога выступілі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр і Драгічынскі райвыканкам.
Балетны пераход да лета
11 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ўрачыста адкрые свой штогодні праект “Балетнае лета ў Вялікім”. Але гэта не значыць, што да пачатку гэтага фестывалю ў нас не было значных харэаграфічных падзей — наадварот! Пад знакам харэаграфіі, прычым самых розных кірункаў, прайшоў увесь канец мая і першыя летнія дні: пераход да новай пары года быў не проста плаўным, а папраўдзе пластычным. Што ні кажыце, а пластычнасць і эвалюцыйнасць — у чымсьці блізкія па сэнсе.
Мастацтва вандруе без візы
У сталічным цэнтры сучасных мастацтваў, экспазіцыйная пляцоўка ля плошчы Якуба Коласа, ладзіцца чарговае свята станоўчых эмоцый. Я кажу гэта, бо знаёмства з густоўнымі мастацкімі творамі для людзей з адпаведнымі эстэтычнымі запытамі заўжды свята, асабліва калі ўнутры бракуе іншых падстаў для пазітыўнай ацэнкі рэчаіснасці. Дык вось, гледачу прапануецца міжнародная выстава “Гравюра без межаў”. Так, мастацтву віза не патрэбна.
“Пяць элеганцый” і два мора чараўніцтва
Днямі ў цыкле “Творчыя партрэты прафесараў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” адбылася аўтарская вечарына Уладзіміра Каральчука. Многія ведаюць яго як прынцыповага і строгага дэкана факультэта народных інструментаў ВНУ. Ажно не — гэта быў музычны партрэт досыць нечаканага і чароўнага кампазітара.
Аўра “Дома Бембеля”
Персанальная выстава Эдуарду Астафьеву, якую можна лічыць эскізам да яго будучай экспазіцыі-2022, працуе ў памяшканні Беларускага саюза мастакоў, вядомым як “Дом Бембеля”.
Чаму крадуць выцінанку?
Сапраўдны рэнесанс ў нашы дні перажывае беларуская выцінанка — чароўнае ўменне ствараць ажурныя ўзоры і цэлыя карціны. Заканамерным вынікам гэтага стала нядаўняе наданне ёй статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як мінімум адной са сталіц выцінанкі можна назваць Маладзечна — ужо больш за 30 гадоў тут на прафесійным узроўні развіваецца свая школа, майстэрства выкладаюць нават на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Лізавета ЧЫРВОНЦАВА са славутай дынастыі выцінаншчыц — і выкладчык каледжа, і знакаміты майстар, чые творы часта трапляюць у цэнтр увагі. Так і майскімі днямі з’явілася яшчэ адно сведчанне папулярнасці твораў Лізаветы, няхай нават не кожны падобны выпадак радуе аўтара. Пра справу жыцця майстра Лізаветы Чырвонцавай і пра ўнікальную маладзечанскую школу выцінанкі мы і пагаворым.
А на Дворнай сустракала цукерня
“Не магу заснуць на лецішчы — задыхаюся, — скардзіцца сусед, — а вось дома ў Мінску сплю, як забіты”. Свежае паветра стала шкодным для здароўя? Свет перакуліўся! Новай зямлі прагнуць хіба што героі хрэстаматыйнай літаратуры. Чым адрозніваецца ячмень піваварны ад ячменю простага памятаюць толькі ссівелыя перадавікі сельгасвытворчасці. А іх унукі даўно і з поспехам “арандуюць” гарадское неба з асфальтам, на якім ячмень чамусьці не родзіць… Мы супакойваем сябе думкай, што ва ўсім свеце так: буяюць гарады, ніякавеюць вёскі. Што будзе з акіянам, калі засохнуць крыніцы? А цяпер пра тое, што мне сэрца грэе: наша вёска чапляецца за жыццё ўсімі клубамі сваімі і бібліятэкамі. Імі, я ўпэўнены, і адраджацца пачне.
“Наша мова — нібыта музыка!”
11 — 12 чэрвеня пройдзе ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021”. Праграма, як заўсёды, уключае багата разнастайных падзей, што адбудуцца не толькі ў амфітэатры, але не раўнуючы па ўсім горадзе. Аднак асаблівая ўвага нададзеная дзвюм легендарным постацям — Уладзіміру Караткевічу і Ігару Паліводзе. Іх юбілеі выпалі яшчэ на мінулы год, але пандэмія зблытала планы. Зрэшты, адзначаць такія гадавіны — заўсёды своечасова. Што засведчыць канцэрт адкрыцця, для якога Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў адмысловую праграму “Талака”. Пра перадачу нацыянальных музычных традыцый і культурную ды псіхалагічную місію фестывалю мы гутарым з яго нязменным мастацкім кіраўніком — знакамітым маэстра Міхаілам ФІНБЕРГАМ.
Ля свяшчэнных сцен і казематаў...
Яшчэ на падыходзе да Галоўнага ўвахода наведвальнік чуе трывожныя ўдары метранома, якія раптам перарываюцца характэрнымі гукамі вайны — манатонным гулам “юнкерсаў” і “хейнкелей”, выбухамі снарадаў, свістам падаючых бомб, трэскам кулямётных чэргаў. Каля самога ўвахода пасля знаёмых пазыўных савецкай радыёстанцыі цішыню разрываюць мелодыя песні “Свяшчэнная вайна” і голас Юрыя Левітана: “Говорит Москва! Сегодня, 22 июня 1941 года, в 4 часа утра…”
“Таленту мала, патрэбна цярпенне…”
Афіцыйныя радкі службовай характарыстыкі абвяшчаюць: “Наталля Ланцава валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі. Дзякуючы артыстычным здольнасцям, працавітасці, смелай творчай фантазіі, уменню ўвасобіць свае задумы і данесці іх да слухача, яна заваявала прызнанне і аўтарытэт сярод калег і жыхароў нашага горада і за яго межамі”. Як атрымалася ў Наталлі Анатольеўны дамагчыся значных поспехаў, які сакрэт яе прафесійных дасягненняў? Паспрабуем разабрацца.
“Браслаўскім зарніцам”— 54 гады
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” — самае сталае на Беларусі. У наступным годзе ў яго — юбілей. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама Юлія Чагарына згадвае, што спачатку мерапрыемства задумвалася як песенны конкурс. З тых часін нязменным засталося толькі месца правядзення фэсту — лесапарк “Леснічоўка”.
Адбітак казкі на аркушы паперы
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Міжнародны дзень абароны дзяцей наладзіў традыцыйную выставу для школьнікаў і іх бацькоў. Сёлета гледачам прапанавалі дзіцячыя кнігі з архіваў пачатку XX ст. Вялікую частку выставы занялі ілюстрацыі паводле айчынных казак мастачкі Рыты Цімохавай. Акрамя гэтага, невыпадкова запрошаных у музей вучняў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ўзнагародзілі за акцыю, у якой яны ўдзельнічалі яшчэ ў Ноч музеяў.
Дзевятнаццатая “Залатая пчолка”
З 28 па 30 мая ў Клімавічах праходзіў XIX Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, у якім прынялі ўдзел калектывы і выканаўцы з 7 краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, Кыргызстана, Арменіі, Малдовы, Сербіі. У гэтым годзе фестываль сабраў больш за 400 удзельнікаў.
“Зоркі сёмага неба” — ужо ў кінатэатрах
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей 1 чэрвеня была прымеркавана гучная прэм’ера першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага мюзікла “Зоркі сёмага неба”, створанага кінастудыяй “Беларусьфільм”. Фільм у пракаце ў кінатэатрах Беларусі, а ўрачыстая святочная праграма з удзелам здымачнай групы і запрошаных гасцей адбылася ў Доме кіно ў Мінску.
Супергерой Мядзведзь і яго дзесяць жыццяў
У Мінску пачаліся здымкі новага фільма “10 жыццяў Мядзведзя” пра легендарнага беларускага спартсмена Аляксандра Мядзведзя — трохразовага алімпійскага чэмпіёна, чэмпіёна СССР, Еўропы і свету па вольнай барацьбе. У адзін з першых здымачных дзён на пляцоўцы віталі дарагога госця — самога Аляксандра Васілевіча Мядзведзя, яму зараз 83 гады. “Найлепшы барэц ХХ стагоддзя” змог пазнаёміцца з акцёрамі, якія выконваюць яго ролю ў фільме: у маладосці гэта — пачынаючы акцёр Рыгор Някрасаў, у сталым узросце — зорка расійскага кіно Яўген Сідзіхін. Над фільмам працуе беларуская студыя “Першая КінаВідэаКампанія”.
ВАЙТОВІЧ Яўген Канстанцінавіч
2 чэрвеня 2021 года пайшоў з жыцця колішні міністр культуры краіны, выдатны дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кандыдат эканамічных навук, сябра Беларускага саюза кінематаграфістаў Вайтовіч Яўген Канстанцінавіч.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»