Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Да майскіх святаў падрыхтаваліся
Традыцыйна, з надыходам вясны ў Беларусі праводзяцца мерапрыемствы, звязаныя з навядзеннем парадку, пасадкай дрэў, уборкай тэрыторый ад леташняга лісця і смецця. Пасля шэрагу суботнікаў майскія святы, як правіла, мы сустракаем з пачуццём абнаўлення і радасці.
Візіт міністра да ветэрана
23 красавіка міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч і супрацоўнікі Міністэрства сардэчна павіншавалі колішняга спецыяліста цэнтральнага апарата Міністэрства культуры БССР Георгія Лявонцьевіча Лазычэнку ў дзень яго 100-гадовага юбілею. Са шчырай удзячнасцю прымаў ветэран ад кіраўніка галіны кветкі і памятны падарунак.
Новае прызначэнне
29 красавіка міністр культуры Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” новага дырэктара. Паводле Тэлеграм-канала Міністэрства культуры, ім стаў Дзмітрый Яшчанка, які раней займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны”.
Маладзёжны трэнд на Купалле
Аграгарадок Александрыя, што на Шклоўшчыне, збярэ сёлета сяброў 10 — 11 ліпеня. Падрыхтоўка да свята пачалася! Сярод заўсёдных удзельнікаў — артысты і калектывы Магілёўскай абласной філармоніі. Якія ж сюрпрызы яны рыхтуюць?
Легендарная “дыверсія Крыловіча” як сюжэт для кіно
У цэнтры Асіповічаў на чыгуначнай станцыі можна ўбачыць бюст Фёдара Крыловіча, героя-падпольшчыка, які ў часы вайны здзейсніў самую буйную ў сусветнай ваеннай гісторыі наземную транспартную дыверсію — летам 1943 года на асіповіцкім чыгуначным узле знішчыў 5 паравозаў і 4 эшалоны з боепрыпасамі, сярод якіх былі і танкі “Тыгр” і “Пантэра”. Імем Крыловіча названыя вуліцы ў Мінску і Асіповічах. Легендарная дыверсія, не маючая аналагаў, і лёс беларускага героя, чый подзвіг доўгія гады не быў адзначаны належна, пакладзены ў аснову сюжэта новай стужкі “Лёс дыверсанта” сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і расійскай студыі “Алена”. Рэспубліканская прэм’ера фільма адбылася 29 красавіка, “Лёс дыверсанта” — у кінапракаце па Беларусі.
Імунітэт да “гістарычнай амнезіі”, або Турызм як дапаможнік ад бяспамяцтва
Менш чым праз два месяцы споўніцца 80 гадоў як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пра што я распавядаю маім студэнтам прынамсі аб тых падзеях? Пра што павінны ведаць турысты, якія прыязджаюць да нас? Як данесці інфармацыю, якая сведчыць пра тыя жахі, што перажылі беларусы на сваёй тэрыторыі ў часы ліхалецця? Якімі неўміручымі подзвігамі слаўная наша зямля? Без сухіх і разам з тым эмацыйна асэнсаваных лічбаў і фактаў тут не абыдзешся. І мой расповед часам пачынаецца вось з чаго.
Вяртанне артэфактаў
Днямі здарыліся дзве важныя падзеі. Спярша ў Беларусь дзеля рэстаўрацыі і часовага экспанавання патрапіла надмагільная пліта аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. А літаральна тыдзень таму, на свет людскі, са змроку скляпення, упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў “выйшаў” камень паэта Адама Міцкевіча. Пра абодва артэфакты мы ўжо пісалі ў мінулым годзе на старонках нашай газеты (гл. “К” №№ 28, 42, 2020 год.). Прыйшоў час распавесці пра іх далейшы лёс.
Каб не на­сту­паць на граб­лі
Кажуць, няма горш, як чакаць, а потым даганяць. Між тым здараецца такое даволі часта і ў побыце, і на ўзроўні грамадскіх з’яў, і ў дачыненні падзей і працэсаў, якія маюць статус гістарычных. Замарудзіўся на старце, пабег не той дарожкай, а потым вымушаны рваць жылы, каб выбіцца з аўтсайдэраў, наблізіцца да групы лідараў. З такіх пазіцый можна разглядаць і гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва ў мінулым і бягучым стагоддзі. І нічога крыўднага ў гэтым няма. Здараецца ўсялякае, галоўнае з мінулага правільныя высновы зрабіць і зноў не наступаць на граблі. Пачынаючы з 30-х гадоў беларускае ды савецкае выяўленчае мастацтва ўвогуле было загнанае ў рэзервацыю “сацыялістычнага рэалізму”, закрытую ад вялікага свету, ад знешніх уплываў. Прынамсі, у скульптуры, пра якую ідзе гаворка на гэтым развароце, ад згаданага часу і аж да скасавання СССР бязмежна панаваў афіцыйна ўхвалены неакласіцызм. Крок ўлева, крок управа ад зацверджанай лініі маглі стаць для творцы фатальнымі ці, самае малое, — грунтоўна ўскладніць ягонае жыццё. Так што адсталі мы ад “групы лідараў” на дзесяцігоддзі, і сёння, як сведчыць Фэстываль скульптуры ў Мінску, шчыруем, каб да яе наблізіцца. Пры гэтым праходзім стадыі, якія для іншых даўно сталі гісторыяй. Для нас жа гэта навацыі. Зрэшты, у кожнага свой шлях… Даем слова творцам, адзначаным як лепшыя ў чатырох намінацыях фестывалю.
Закрануць за жывое
Днямі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася вечарына памяці кампазітара, музыканта і выканаўцы Дзмітрыя Пянкрата. Яе назвай стала фраза адной з яго песень — “Закрануў мяне ты за жывое, Музыкант”.
“Юны лекар” і лекі для розуму
У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адбылася чарговая прэм’ера-падзея. Чарговая, бо спектаклі, што тут ставяцца, звычайна амаль усе такія — значныя па тэмах, важкія ў мастацкім плане, падзейныя па ўнёску ў нацыянальную культуру. Гэтым разам — “Нататкі юнага лекара” паводле твораў Міхаіла Булгакава.
На вуліцы Камсамольскай…
Сёлета ўпершыню экспазіцыя зменіць лакацыю — традыцыйна яна размяшчалася на плошчы Якуба Коласа, а ў гэтым сезоне беларускі жывапіс упрыгожыць пешаходную вуліцу Камсамольскую. Гэта будзе юбілейны, дзясяты, сезон праекта, які ў гэтым годзе прысвечаны творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва.
Кладашукальнікі, не расслабляцца!
Не адзін з маіх землякоў прызнаўся, што так і не знайшоў часу, каб наведаць музей у роднай Ветцы. Ёсць такая хвароба: непрыняцце свайго. Маўляў, калі б у Луўр ці ў Прада, дык мы навыперадкі б беглі. А ў родных мясцінах… Ну чым яны нас здзівяць, качалкамі ды прасніцамі? Мне пашанцавала. Веткаўская рэдакцыя месцілася непадалёк ад Веткаўскага музея. І працавалі там ад пачатку і мае сябры, і мае добрыя знаёмыя — мастакі, рэстаўратары, знаўцы ікон і старадрукаў. Так што бачыўся я з імі ці не штодня. Вабілі яны дасканалым веданнем радзімы. І гэтае веданне было агучана шолахам летапісных старонак, залатым ззяннем абразоў, тканай раскошай ручнікоў, казачным арнаментам стараверскіх ліштваў і аканіц. Вось гэтым усім Ветка мяне і разбэсціла. А музейшчыкі, лічы, выхавалі чарговага веткаўца, які звёз у Мінск веру ў сілу роднага ганку. І з таго часу, калі не бачу ў раённых музеях спецыялістаў адмысловых у дзеяннях і перакананых у словах, дык і за музеі тыя ўстановы не лічу. Балазе, у Беларусі такіх не так ужо і шмат.
Драўляны чалавечак у паласатым каўпачку
У выдавецтве “Беларусь” выйшла перавыданне казачнай аповесці Аляксея Талстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” ў перакладзе на беларускую мову з акварэльнымі малюнкамі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. А 28 красавіка ў краме “Акадэмкніга” адбылася прэзентацыя выдання, дзе можна было сустрэцца з мастаком, а таксама атрымаць яго аўтарскі аўтограф.
Сакральныя выявы старажытнасці
Дні адзначэння найбольш шанаванага праваслаўнымі свята, Велікодны тыдзень — найлепшы час, каб звярнуць увагу на матэрыяльныя сведчанні духоўнай спадчыны нашых продкаў. Доўгія стагоддзі народныя майстры ў розных кутках нашай краіны выяўлялі сваю пашану да найвышэйшых сіл, ствараючы іканапісныя вобразы, якія некалі проста ўжываліся для хатняй малітвы, а сёння могуць багата распавесці аб светапоглядзе, уяўленнях, ладзе жыцця і нават побыце ды знешнім выглядзе беларусаў мінулага. Нездарма ж на многіх абразах, якія прыналежаць да беларускай школы іканапісу, можна пабачыць выявы святых, так падобных з твару да простых сялян — такіх самых, як стваральнікі гэтых ікон ды іх суседзі.
Лёс у 300 гадоў
Гаворка пра новую выставу з праекта “Галасы страчаных вёсак”. 58 населеных пунктаў, якія зніклі ў выніку Чарнобыльскай аварыі з карты Веткаўскага раёна… У іх ліку — стараабрадчая слабада Папсуеўка. Адна з першых веткаўскіх.
Адчайны крык, узняты да нябёсаў
У мінулых нумарах “К” мы расказалі пра створаныя беларускімі скульптарамі і архітэктарамі мемарыялы ля гарадскога пасёлка Ушачы, у вёсках Хатынь, Доры і Чырвоны Бераг, пра помнікі ў Светлагорску і Магілёве, пра мемарыяльныя знакі ў Германіі (на месцы былых фашысцкіх канцлагераў “Равенсбрук” і “Заксенхаўзен”). Усе гэтыя памятныя аб’екты вельмі розныя. Розныя па вобразна-выяўленчай структуры, архітэктурна-пластычнай канцэпцыі і эмацыяльнай напоўненасці. Але ў іх — адзін агульны корань: нацыянальна-гістарычны і маральны. Гэта Памяць. Святая і незабыўная. Памяць пра тыя гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай вайны, у якой Беларусь цаной незлічоных ахвяр адстаяла сваю свабоду і незалежнасць. Сёння мы раскажам яшчэ пра адзін мемарыяльны ансамбль - “Праклён фашызму” — на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цяжка сабе ўявіць, але толькі ў адным Докшыцкім краі ў гады нямецкай акупацыі загінула больш за 20 тысяч чалавек, пры гэтым летам 1943 года цалкам спалена 97 вёсак, а тры з іх — Шунеўка, Залатухі і Азарцы — разам з жыхарамі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»